Чаму супольная Імша павінна быць спяванай

Чаму супольная Імша павінна быць спяванай

Гэты артыкул датычыцца спеву ў звычайнай форме Імшы, але яго асноўная ідэя звязана таксама з пажаданасцю спяваных Імшаў у надзвычайнай форме. Як добра ведаюць гісторыкі літургіі, нармальнай практыкай першага тысячагоддзя непадзеленага хрысціянства была спяваная Імша. Гэтая практыка заставалася (і застаецца цяпер) нарматыўнай для візантыйскіх хрысціянаў, як каталікоў, так і праваслаўных, якія абавязаны спяваць Боскую літургію. …

Чытаць далей Чаму супольная Імша павінна быць спяванай
Выдадзена сумесная заява музыкаў, пастыраў і навукоўцаў пра сучаснае становішча сакральнай музыкі

Выдадзена сумесная заява музыкаў, пастыраў і навукоўцаў пра сучаснае становішча сакральнай музыкі

Больш за 200 касцёльных музыкаў, пастыраў і навукоўцаў падпісалі сумесную дэкларацыю наконт сучаснага становішча сакральнай музыкі, у якой прапанавалі меры дзеля захавання гэтага скарбу лацінскага Касцёла. Сярод іншага, аўтары прапануюць цэлебраваць у катэдральных касцёлах прынамсі адну Імшу на лацінскай мове ў тыдзень, павысіць вымаганні ад арганістаў і музычных кіраўнікоў, забяспечыць ім справядлівую аплату працы, а таксама даць …

Чытаць далей Выдадзена сумесная заява музыкаў, пастыраў і навукоўцаў пра сучаснае становішча сакральнай музыкі
“Cantate Domino canticum novum”: поўны тэкст

“Cantate Domino canticum novum”: поўны тэкст

“CANTATE DOMINO CANTICUM NOVUM” Заява наконт сучаснага становішча сакральнай музыкі Мы, ніжэйпадпісаныя — музыканты, пастыры, настаўнікі, навукоўцы і прыхільнікі сакральнай музыкі, — пакорна прадстаўляем гэтую заяву каталіцкай супольнасці ва ўсім свеце, выказваючы нашую вялікую любоў да касцёльнага скарбу сакральнай музыкі, а таксама наш глыбокі неспакой з прычыны яго цяперашняга становішча. Уводзіны Cantate Domino canticum novum, …

Чытаць далей “Cantate Domino canticum novum”: поўны тэкст
Дзесяць прычын удзельнічаць у традыцыйнай лацінскай Імшы

Дзесяць прычын удзельнічаць у традыцыйнай лацінскай Імшы

Улічваючы, што для асобы ці для сям’і часта можа быць менш зручна ўдзельнічаць у традыцыйнай лацінскай Імшы (а я маю на ўвазе не толькі такія відавочныя праблемы, як месца і час, але таксама адсутнасць парафіяльнай інфраструктуры і варожую рэакцыю з боку сяброў, сям’і і нават духавенства), напэўна, будзе слушна найперш прыгадаць, чаму мы ўвогуле гэта …

Чытаць далей Дзесяць прычын удзельнічаць у традыцыйнай лацінскай Імшы
50-я гадавіна <em>Sacrificium Laudis</em> Папы Паўла VI

50-я гадавіна Sacrificium Laudis Папы Паўла VI

Існуе некалькі папскіх дакументаў, якія сёння чытаюцца вельмі дзіўна, таму што цяпер мы ўжо ведаем, як іх цалкам праігнаравалі і як ім пайшлі насуперак пасля публікацыі. Тры найбольш яркія прадстаўнікі гэтага жанру, так бы мовіць, гэта трыа з супольнай літургічнай сутнасцю: энцыкліка Mediator Dei Пія ХІІ (1947), якая стрымлівае празмернасць літургічнага руху; апостальская канстытуцыя Veterum Sapientia Яна ХХІІІ (1962), якая …

Чытаць далей 50-я гадавіна Sacrificium Laudis Папы Паўла VI
Пропуск, які не дае Касцёлу спакою: 1 Кар 11:27-29

Пропуск, які не дае Касцёлу спакою: 1 Кар 11:27-29

Ва ўсёй дыскусіі, якая адбываецца вакол паслясінадальнай апостальскай адгартацыі Amoris Laetitia, на пярэднім плане, несумненна, застанецца пытанне таго, хто можа і хто не можа прымаць Святую Камунію. Здаецца, што сёння ў Касцёле многія не разумеюць страшных наступстваў удзелу ў святой гасціне не ў стане ласкі, гэта значыць, прыняцця Эўхарыстыі ў стане смяротнага граху. Такая камунія …

Чытаць далей Пропуск, які не дае Касцёлу спакою: 1 Кар 11:27-29