Tagged: New Liturgical Movement

Ці варта святару прапаноўваць старажытную форму Імшы вернікам, якія пра яе не просяць?

Што рабіць у сітуацыі, калі людзі ў цэлым задаволены тым, што яны маюць? Яны прызвычаіліся да “звычайнай формы” і не ведаюць нічога іншага; яны не просяць больш ні пра што. Ці ёсць нейкія прычыны для таго, каб пробашч сам увёў usus antiquior?

Кансэкраваныя пабудовы і іх афіцыйна дазволеная прафанацыя

“Няхай капліца будзе тым, што азначае яе назва, і няхай нічога іншага там не робяць і не трымаюць. Калі Божая праца скончана, няхай усе ўвойдуць у глыбокую цішыню і няхай захоўваецца пашана да Бога, каб, калі нейкі брат захоча памаліцца ў цішыні, яму не перашкаджалі кепскія паводзіны іншага. Таксама ў іншыя часы, калі хтосьці жадае памаліцца ў цішыні, няхай увойдзе і моліцца: не гучным голасам, але ў слязах і з гарачым сэрцам. Таму ж, хто не паводзіць сябе так, не будзе дазволена заставацца ў капліцы, калі Божая праца скончана, каб ён, як мы сказалі, не быў перашкодай для іншага”.

Калекты Адвэнту: да каго яны скіраваны і якое гэта мае значэнне?

Магчыма, гэта падрабязна абмяркоўвалі іншыя і я проста павольна рэагую, аднак у гэтым Адвэнце я кожную нядзелю ўдзельнічаў у Імшах у звычайнай і надзвычайнай формах з-за сваіх здвоеных харавых абавязкаў і ўпершыню заўважыў, наколькі моцна адрозніваюцца па змесце і характары калекты нядзельных Імшаў у дзвюх формах.

Гісторыя пра два лекцыянарыі: колькасць супраць якасці

У сваёй кнізе “Work of Human Hands”, якая прымушае задумацца над многімі рэчамі, кс. Энтані Сікейда сцвярджае, што новы лекцынарый “утрымлівае больш Пісання, але менш яго фактычнага пасылу”. На першы погляд, такая заява можа здавацца неверагоднай.

Пра літургічную памяць

Калі малітвы проста запісаны ў Імшале, яны могуць заставацца для цэлебранта знешнімі, бо яны знаходзяцца ў знешняй кнізе. Тыя ж малітвы, якія ён запамятаў, ужо сталі ўнутранымі, засвоенымі, а таму зрабіліся для яго больш даступнымі крыніцамі пабожнасці. Ягоная памяць становіцца кнігай — жывой кнігай, па якой цэлебруецца Імша.

Прыярытэт культу і пакланення над прыняццем Камуніі

Фактычна, Імша з’яўляецца адзіным спосабам, якім мы можам выканаць перад Богам свой абавязак прыносіць Яму прыемнае пакланенне, ды і то незалежна ад таго, прымаем мы ці не прымаем духоўную ежу ў святой Камуніі.

Гісторыя пра дзве калекты: розныя светапогляды ў старых і новых малітвах

Кожны год, калі мы набліжаемся да свята св. Альбэрта Вялікага (15 лістапада), я зноў і зноў дзіўлюся вялізнай тэалагічнай розніцы паміж традыцыйнай калектай гэтага свята, пададзенай у Рымскім Імшале 1962 года, і перапісанай калектай, надрукаванай у Імшале Паўла VI. Гэтую канкрэтную пару можна разглядаць як сімвал пераходу ад аднаго разумення хрысціянства да іншага.

Scroll Up