Tagged: Henri de Villiers

Гісторыя складзенага арната. Частка 2

У эксперыментальных літургіях 1951 і 1952 гг. складзеныя арнаты былі скасаваны для Пасхальнай вігіліі, а з рэформамі 1955 года яны ўвогуле зніклі з набажэнстваў Вялікага тыдня. Выкарыстанне складзеных арнатаў працягвалася ў астатняй частцы Вялікага посту і ў іншыя пакаянныя перыяды. Гэтая анамалія скончылася з увядзеннем у 1960 г. новага кодэкса рубрык, дзе напрыканцы агульных рубрык сцвярджалася, што “складзеныя арнаты і шырокія стулы больш не выкарыстоўваюцца”.

Гісторыя складзенага арната. Частка 1

Для цэлебранта ўбранне не стварала нейкага дыскамфорту, аднак прыслугоўваючым — дыякану і субдыякану — прыходзілася дастасоўваць арнат да сваіх патрэбаў: яны складвалі пярэднюю частку арната так, каб мець свабодныя рукі для трымання святога начыння. Таму іх назвалі “складзенымі арнатамі”, альбо “planetæ plicatæ ante pectus”.

Велікапосная заслона

Вялікі пост — гэта час устрымання. У мінулыя часы, каб падрыхтавацца да перажывання вялікай таямніцы смерці і ўваскрасення Хрыста, вернікі не толькі ўстрымліваліся ад ежы, але практыкавалі таксама пост для слыху і вачэй. Устрыманне вачэй выяўлялася ў тым, што крыж і фігуры святых закрывалі тканінай і нават забаранялі ўпрыгожваць алтар кветкамі. Таксама практыкавалася закрыванне прэзбітэрыя вялікай заслонай — velum quadragesimale.

Гісторыя саракагадзіннага набажэнства

Саракагадзінным набажэнствам называецца перыяд пабожнай малітвы, спалучаны з пакланеннем Найсвяцейшаму Сакрамэнту, які выстаўляецца на алтары касцёла на працягу 40 гадзінаў. Традыцыйна гэтая форма малітвы адбываецца ў гадзіны, якія папярэднічаюць пачатку Вялікага посту, а менавіта ад нядзелі Пяцідзясятніцы да аўторка перад Папяльцовай серадой, але яна можа праводзіцца таксама і ў іншыя перыяды года.

Scroll Up