Tagged: ad orientem

Пазіцыя № 4. “Літургічная арыентацыя”

У свядомасці вернікаў устанавілася асацыяцыя, згодна з якой звычайную форму рымскага абраду святар служыць тварам да вернікаў, а традыцыйную лацінскую Імшу — “плячыма” да вернікаў, або тварам да ўсходу. Мала хто ведае, аднак, што пры служэнні новай Імшы можна выкарыстоўваць абедзве паставы, а рубрыкі Рымскага Імшала напісаны так, быццам яны маюць на ўвазе арыентацыю тварам на ўсход. Гэтая Пазіцыя прадстаўляе гістарычны і тэалагічны аспект традыцыйнай практыкі малітвы ad orientem і падкрэслівае яе каштоўнасць для “суправаджэння люду ў падарожжы да Валадарства, якое мы згадваем у малітве, пакуль не вернецца Пан”.

“Выберыце святло! Адмоўцеся ад цемры!” Гамілія кардынала Сара ў Шартры

“Народ Францыі, народы Захаду, вы знойдзеце спакой і радасць, шукаючы аднаго толькі Бога! Вярніцеся да сваіх каранёў! Вярніцеся да Крыніцы! Вярніцеся да кляштараў! Так, няхай кожны з вас вырашыцца правесці некалькі дзён у кляштары! У гэтым свеце шуму, брыдкасці і смутку кляштары з’яўляюцца аазісам прыгажосці і радасці. Вы адчуеце, што паставіць Бога канкрэтна ў цэнтр усяго свайго жыцця магчыма. Вы адчуеце тую адзіную радасць, якая не праходзіць”.

№61. Цэлебрацыя Імшы: спосаб прамаўлення малітваў

Святар прамаўляе ўсе малітвы з разведзенымі і ўзнятымі рукамі. Такая практыка не новая, бо яе мы можам бачыць ужо ў старым законе. У такой паставе маліўся Майсей, і Святое Пісанне кажа, што, пакуль ён трымаў рукі высока ўзнятымі, ізраільцяне перамагалі амалекіцянаў у пустыні Рэфідым, але калі ён апускаў іх, перамога пераходзіла да апошніх.

Ad orientem: у чаканні прыходзячага Пана

Прыйшоў дзень Д, які кардынал Рабэр Сара, заахвочваючы да ўвядзення літургічнай паставы ad orientem, палічыў найбольш адпаведным для таго, каб з...

5. Святар стаіць плячамі да людзей

Пачнем з таго, што святар на Імшы становіцца не плячамі да людзей, але перадусім тварам да крыжа і тварам да табернакулюма. Інакш кажучы,...

Scroll Up