Tagged: эўхарыстычны пост

Пазіцыя № 10. “Эўхарыстычны пост”

Гэта можа здавацца радыкальнай прапановай, але аднаўленне былой дысцыпліны было б адносна простым сродкам, які дазволіў бы падкрэсліць каштоўнасць Найсвя­цейшага Сакрамэнту і важнасць падрыхтоўкі да яго прыняцця. Цяперашняя праблема легкадумных адносінаў да святой Камуніі патрабуе глыбокай катэхізацыі, а трох­гадзінны пост будзе сам па сабе формай катэхізацыі, якая падкрэслівае звышнатуральную прыроду Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчыма, больш эфектыўнай, чым просты заклік на словах.

Эўхарыстычны пост і другая Імша

Той факт, што святар служыў некалькі Імшаў, не звальняў яго ад абавязку захоўваць пост перад кожнай Імшою. І праблема была не толькі ў тым, каб не з’есці стэйк і не выпіць кавы паміж Імшамі, але і ў тым, што ён не мог карыстацца нармальнай працэдурай ачысткі келіха падчас Імшы. Бо ў такім выпадку яму прыйшлося б выпіць віно і ваду, якія выкарыстоўваліся для абмывання келіха, а гэта было б парушэннем посту.

Scroll Up