Tagged: цішыня

Пазіцыя № 9. “Цішыня і нячутнасць у надзвычайнай форме рымскага абраду”

Заўважным адрозненнем надзвычайнай формы рымскага абраду з’яўляецца наяўнасць цішыні, асабліва падчас Канона, тады як у звычайнай форме такой практыкі няма. Гэтая рыса з’яўляецца натуральнай паралеллю з цэлебрацыяй ad orientem, таму што яны разам развіліся і распаўсюдзіліся ў раннія стагоддзі Касцёла. Прысутнасць цішыні ў надзвычайнай форме з’яўляецца складанай справай, аднак сама цішыня не выключана і са звычайнай формы. Дадзены артыкул не дасць вычарпальных падрабязнасцей па гэтай тэме і абмяжуецца пэўнымі агульнымі разважаннямі наконт месца цішыні ў надзвычайнай форме рымскага абраду.

№82. Цэлебрацыя Імшы: Канон

Мы дайшлі да самай святой часткі ўсёй Імшы — святой з прычыны сваёй глыбокай старажытнасці, бо яна бярэ пачатак ад апостальскіх дзён, і двойчы святой, бо яна ўтрымлівае тыя святыя словы, якія прамовіў наш Боскі Збаўца на Апошняй вячэры і моцай якіх Ён перамяніў хлеб і віно ў свае Цела і Кроў. Толькі апошняя прычына прымушае нас разглядаць Канон, стоячы на каленях.

Scroll Up