Tagged: узнясенне

№91. Цэлебрацыя Імшы: узнясенне святых постацяў на Усходзе

На Усходзе няма ўзнясення святых постацяў адразу пасля кансэкрацыі, як у нас: яно ёсць толькі перад Камуніяй. Калі гэты ўрачысты момант надыходзіць, дыякан паварочваецца да людзей і гучным голасам усклікае: “Будзьма ўважлівыя!” У некаторых месцах гэты заклік фармулююць па-іншаму: “Станем са страхам Божым”.

№89. Цэлебрацыя Імшы: узнясенне святых постацяў

Як мы адзначылі, непасрэдна пасля кансэкрацыі Найсвяцейшае Цела нашага Пана высока ўздымаюць, каб людзі маглі пакланіцца яму. Да ХІ ст. у гэтай частцы Імшы не было ўзнясення: яно рабілася пазней, падчас малітвы “Omnis honor et gloria”, незадоўга да “Pater noster”. Сёння мы называем яго малым узнясеннем.

Scroll Up