Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі

У сакрыстыі ўбранне выкладваецца на століку для апранання ў парадку, у якім святар будзе яго апранаць, каб першая рэч была зверху. Спачатку выкладваецца арнат, так каб святар мог зручна ўзяць яго. Ён кладзецца на столік пярэдняй часткай уніз. На арнат кладзецца стула, затым маніпул, пас, альба і амікт — у такім парадку.

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі
Блакітны літургічны колер. Частка 1

Блакітны літургічны колер. Частка 1

Кажучы пра блакітны літургічны колер, мы маем на ўвазе канкрэтнае адценне блакітнага колеру, а менавіта лазурнае альбо, у некаторых выпадках, нябеснае. Дзеля большай дакладнасці мы не будзем тут ужываць слова блакітны ў дачыненні да літургічнага блакітнага, а заменім яго словам лазурны. Гістарычнае выкарыстанне лазурнага колеру ў літургіі Касцёла Лазурны колер у літургічнай практыцы Іспаніі мае вельмі …

Чытаць далей Блакітны літургічны колер. Частка 1
№15. Арнат

№15. Арнат

Апошнім у пераліку прадметаў святога ўбрання ідзе арнат, які па-лацінску называецца казула — маленькая хатка, бо ў сваім старажытным выглядзе ён цалкам ахінаў святара, пакідаючы бачнай толькі галаву. У сучасным выглядзе ён адкрыты з абодвух бакоў і, калі святар яго апранае, ён амаль дасягае каленяў спераду і яшчэ на некалькі цаляў ніжэй — ззаду. Арнат …

Чытаць далей №15. Арнат
№14. Стула

№14. Стула

Стула ідзе пятай у нашым спісе. Гэта доўгая стужка з каштоўнай тканіны, якая мае тую самую шырыню, што і маніпул, але прыкладна ў тры разы даўжэйшая за яго. Стула носіцца вакол шыі, скрыжоўваецца на грудзях і ў такой пазіцыі замацоўваецца пасам. Паўсюдна прызнаецца, што ад пачатку стула нагадвала сучасную альбу і што, як і апошняя, …

Чытаць далей №14. Стула
№13. Маніпул

№13. Маніпул

Маніпул — гэта чацвёрты прадмет убрання, якое апранае на сябе святар. Гэта невялікая палоска каштоўнай тканіны з таго самага матэрыялу, што і стула з арнатам. Маніпул мае на сабе тры вышытыя крыжыкі: адзін пасярэдзіне і два па баках. Яго носяць на левым запясці, да якога ён прымацоўваецца з дапамогай шпількі альбо матузка. Ягоная сумарная даўжыня зазвычай …

Чытаць далей №13. Маніпул
№12. Пас

№12. Пас

Пас займае трэцяе месца ў пераліку прадметаў святога ўбрання. Ён мае такое ж старажытнае паходжанне, як і альба, і заўсёды спадарожнічае ёй. Яго галоўная — фактычна, адзіная — задача заключаецца ў тым, каб трымаць альбу на тым, хто яе носіць. Розныя аўтары даюць пасу розныя назвы. Ён павінен быць зроблены з ільну і мець такую …

Чытаць далей №12. Пас
№11. Альба

№11. Альба

Другі элемент убрання, які апранае на сябе святар, — гэта альба, якая бярэ назву ад свайго белага колеру: albus па-лацінску азначае белы. Гэта шырокае, свабоднае адзенне з чыстага ільну, якое цалкам закрывае цела, а каля горла завязваецца матузкамі. Выкарыстанне ўбрання такога тыпу паходзіць з вельмі старажытных часоў, бо мы знаходзім яго ва ўсіх народаў у …

Чытаць далей №11. Альба
№10. Амікт

№10. Амікт

Пры цэлебрацыі Святой Ахвяры святар выкарыстоўвае шэсць прадметаў святога ўбрання, а менавіта амікт, альбу, пас, маніпул, стулу і арнат. Амікт атрымаў сваю назву ад лацінскага слова amicere, апранаць або пакрываць. Гэта прастакутны кавалак тканіны даўжынею каля 1 м і шырынёю каля 60 см. Пры двух верхніх кутках амікт мае два матузкі, пры дапамозе якіх ён …

Чытаць далей №10. Амікт