Tagged: Трыдуум

Пазіцыя № 14. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Агульныя каментарыі”

З 1951 па 1955 год Пій ХІІ праводзіў рэформу абрадаў Вялікага тыдня: у прыватнасці ён перанёс набажэнствы Вялікага чацвярга, пятніцы і суботы з раніцы на пазнейшы час (вечар або ноч), а таксама змяніў некаторыя цырымоніі. Калі Бенедыкт XVI вярнуў у літургічную практыку кнігі 1962 года, узнікла заканамернае пытанне, чаму б не вярнуцца да яшчэ ранейшых абрадаў Вялікага тыдня.

Святы Пасхальны Трыдуум у надзвычайнай форме ў Віцебску ФОТА

На мінулым тыдні ў віцебскім касцёле св. Барбары адбыўся Святы Пасхальны Трыдуум у надзвычайнай форме рымскага абраду. Набажэнствы Вялікага чацвярга, Вялікай пятніцы і Вялікай суботы цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Сянно а. Міхал Ермашкевіч ОР.

Scroll Up