№74. Цэлебрацыя Імшы: Сімвал веры (5)
У рымскім абрадзе Сімвал веры прамаўляецца адразу пасля Евангелля або пасля казання, калі яно ёсць. У масарабскім абрадзе ён чытаецца непасрэдна перад “Ойча наш”, як у 589 годзе наказаў Трэці Таледскі сабор, каб людзі прымалі Цела і Кроў нашага Пана ў святой Камуніі з сэрцамі, поўнымі веры і любові.