Tagged: сакрамэнтарый

Пазіцыя № 8. “Прэфацыі”

Жаданне дадаць новыя прэфацыі ў Імшал 1962 года ад самага пачатку носіцца ў паветры вакол Апостальскай сталіцы. Першым такую прапанову ў сваім лісце да біскупаў зрабіў сам Бенедыкт XVI. Нядаўна арцыбіскуп Гвіда Поцца пацвердзіў, што Ватыкан рыхтуе адпаведны дэкрэт. Федэрацыя “Una Voce”, якая аб’ядноўвае свецкіх вернікаў, прывязаных да надзвычайнай формы, палічыла неабходным выказаць сваё меркаванне насуперак гэтым жаданням.

№43. Імшал

Наступнай рэччу, якая патрабуе нашай увагі, з’яўляецца Імшал. Гэта вялікая кніга фармату інфоліё, надрукаваная на лацінскай мове чырвонымі і чорнымі літарамі, у якой утрымліваюцца ўсе Імшы, якія служацца на працягу года. Імшал пачынаецца першай нядзеляй Адвэнту.

Scroll Up