Tagged: рэквіем

Як з касцёлаў выганяюць рэальнасць пекла і боязь Божую

Напісана шмат артыкулаў, якія паказваюць, наколькі радыкальна былі зменены малітвы ў Імшале Novus Ordo. Я засяроджуся на тэкстах, дзе згадваецца пекла. Мы паглядзім, што здарылася з гэтымі тэкстамі за тыя амаль дзесяць гадоў, якія прайшлі ад выдання Missale Romanum 1962 года да выхаду яго планаванай замены ў 1970 годзе.

Абрад адпушчэння пры катафалку

Пры абмеркаванні традыцыйнай Імшы за памерлых мы згадвалі, што яе непасрэдным працягам з’яўляецца абрад адпушчэння памерлага (absolutio), калі яго душа ў малітве даручаецца Богу. (У новай тэрміналогіі выкарыстоўваецца больш зразумелая назва “абрад апошняга даручэння і развітання”.) Калі браць агульна, то гэтая цырымонія з’яўляецца часткай поўнага абраду пахавання (totus ordo exsequiarum).

№76. Цэлебрацыя Імшы: музыка падчас аферторыя (2)

Да IV ст. ахвяраванне дароў адбывалася ў цішыні, аднак потым быў уведзены звычай спяваць падчас ахвяравання псальмы, каб людзі не нудзіліся. Св. Аўгустын у сваіх творах згадвае пра гэты звычай, а яго правобраз можна бачыць у старым законе, дзе сыны Аарона, пакуль першасвятар прыносіў у ахвяру кроў вінаграду, трубілі ў срэбраныя трубы, а спевакі ўзнімалі свой голас і напаўнялі святыню салодкім спевам (Сір 50).

№3. Розныя віды Імшаў (Б)

Ватыўная Імша. — Кожны дзень літургічнага года мае сваю Імшу, больш ці менш адрозную ад іншых. Калі гэты парадак перарываецца,...

Scroll Up