Леў ХІІІ. Энцыкліка “Quod auctoritate” з абвяшчэннем надзвычайнага Юбілею (1885)
Цяпер вам неабходна з найвялікшым клопатам сачыць, каб гэтае набажэнства практыкавалася з усё большай адданасцю і каб яно няспынна захоўвалася. І калі Мы настойліва паўтараем гэты заклік, як ужо рабілі гэта некалькі разоў, то ніхто з вас не павінен здзіўляцца, бо вы разумееце, наколькі важна, каб гэтая звычка да Ружанца Марыі заквітнела сярод хрысціянаў.