Tagged: распуста

Прыклад непаслядоўнасці ў lex orandi: Пасланні нядзеляў Вялікага посту

Выдатны прыклад таго, як змяняецца пасыл літургіі, мы ўбачым, калі прагледзім Пасланні, якія чытаюцца ў тры першыя нядзелі Вялікага посту. У традыцыйным рымскім абрадзе ўсе тры Пасланні падкрэсліваюць маральныя патрабаванні Евангелля ў адпаведнасці з загадам Пана: “Пакайцеся”. У прыватнасці, усе тры Пасланні згадваюць суровае патрабаванне захавання чысціні. У новай Імшы замест прыведзеных трох чытанняў былі выбраны дзевяць (бо існуе тры гадавыя цыклы: A, B і C), і ніводнае з іх не згадвае ані пра цноту чысціні, ані пра абавязак пазбягаць чужалоства.

Scroll Up