Tagged: Пій XII

Пазіцыя № 14. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Агульныя каментарыі”

З 1951 па 1955 год Пій ХІІ праводзіў рэформу абрадаў Вялікага тыдня: у прыватнасці ён перанёс набажэнствы Вялікага чацвярга, пятніцы і суботы з раніцы на пазнейшы час (вечар або ноч), а таксама змяніў некаторыя цырымоніі. Калі Бенедыкт XVI вярнуў у літургічную практыку кнігі 1962 года, узнікла заканамернае пытанне, чаму б не вярнуцца да яшчэ ранейшых абрадаў Вялікага тыдня.

Эўхарыстычны пост і другая Імша

Той факт, што святар служыў некалькі Імшаў, не звальняў яго ад абавязку захоўваць пост перад кожнай Імшою. І праблема была не толькі ў тым, каб не з’есці стэйк і не выпіць кавы паміж Імшамі, але і ў тым, што ён не мог карыстацца нармальнай працэдурай ачысткі келіха падчас Імшы. Бо ў такім выпадку яму прыйшлося б выпіць віно і ваду, якія выкарыстоўваліся для абмывання келіха, а гэта было б парушэннем посту.

Scroll Up