Tagged: пост

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне Вялікага посту

Пакаянне заключаецца ў каянні душы і ўтаймаванні цела. Гэта два істотныя складнікі пакаяння. Душа жадала граху; цела часта супрацоўнічала ў яго здзяйсненні. Акрамя таго, чалавек складаецца як з душы, так і з цела, а таму і душа, і цела павінны аддаваць належнае свайму Стварыцелю. Цела павінна будзе раздзяліць з душою як радасці неба, так і катаванні пекла. Адпаведна, не можа існаваць глыбокага хрысціянскага жыцця або шчырага пакаяння, калі цела не прымае ў іх удзел разам з душою.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Вялікага посту (2)

Кароль Багеміі Вацлаў захварэў на такую хваробу, што велікапосная дыета пагражала ягонаму здароўю. У 1297 годзе ён звярнуўся да Папы Баніфацыя VIII з просьбай дазволіць яму есці мяса. Пантыфік выслаў да яго двух цыстэрцыянскіх абатаў, каб даведацца сапраўдны стан здароўя караля. У выпадку неабходнасці абаты павінны былі ўдзяліць дыспенсацыю, аднак пры наступных умовах: што кароль не абавязаўся прысягай пажыццёва пасціць у Вялікім посце; што дыспенсацыя не будзе датычыцца пятніцы, суботы і вігіліі свята св. Мацея; і, нарэшце, што кароль не будзе спажываць ежу ў прысутнасці іншых і будзе захоўваць устрыманасць у тым, што ён спажывае.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Вялікага посту (1)

Вялікі пост настолькі часта і поўна разглядаўся ў літаратуры, што прыведзеную тут гісторыю мы наколькі гэта магчыма скароцім. Характар нашай працы не дазваляе нам зрабіць больш, чым проста даць тое, што неабходна для ўваходу ў дух кожнага літургічнага перыяду. З Божай дапамогай мы спадзяёмся паказаць вернікам важнасць святога ўстанаўлення Вялікага посту. Нельга недаацаніць яго ўплыў на духоўнае жыццё і на збаўленне кожнага з нас.

“Дастасавана да нашых часоў”: посная дысцыпліна ў табліцах

Ніжэй прыведзена табліца, дзе ў першым слупку паказаны дні посту і ўстрымання ад мяса, якіх у гэтым годзе патрабуе актуальнае кананічнае права. У другім слупку паказана ўяўная посная дысцыпліна на 2019 год, калі б моц мелі прадпісанні, што існавалі да Паўла VI.

Палюбіць пост

Айцец Касцёла і манах канца IV — пачатку V стст. св. Ян Касіян пісаў, што манахі (і ўсе хрысціяне) павінны перамагчы восем заганаў: абжорства, распусту, прагнасць, гнеў, смутак, ляноту, славалюбства і пыху. Парадак гэтых заганаў не адвольны: Касіян высветліў, што перамога над адной заганай зазвычай залежыць ад перамогі над папярэднімі заганамі ў гэтым шэрагу, і таму размяшчэнне абжорства ў самым пачатку мае істотнае значэнне.

№48. Колькасць Імшаў у дзень

У вельмі раннія часы выбар, служыць адну ці шмат Імшаў у дзень, належыў выключна самому святару. Даволі распаўсюджанай сітуацыяй было тое, што святар служыў штодзень дзве Імшы: адну — з таго свята, якое выпадала на гэты дзень, а другую — за памерлых вернікаў.

Scroll Up