Tagged: Пасланне

№63. Цэлебрацыя Імшы: Пасланне

Пасля апошняй калекты адразу чытаецца Пасланне. Чытаючы яго гучным голасам, святар ужо не трымае рукі разведзенымі, а кладзе іх на падстаўку для Імшала. Такая змена паставы мае сваё містычнае значэнне. Гэты жэст, які сімвалізуе працу, нагадвае святару пра абавязак не толькі чытаць закон, але і выконваць яго прадпісанні.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-7. Калекта і Пасланне

Пасля апошняй калекты ён чытае Пасланне, трымаючы кнігу альбо кладучы на яе рукі (з абодвух бакоў) далонямі ўніз, каб яго вялікія пальцы альбо кончыкі пальцаў ляжалі на кромках старонак. Зазвычай, калі святар заканчвае Пасланне, ён падае знак прыслугоўваючаму, каб ён мог адказаць “Deo gratias”.

Scroll Up