Tagged: Пазіцыі FIUV

Пазіцыя № 27. “Традыцыя, рэформа і аднаўленне”

Гэты артыкул разглядае два магчымыя аргументы супраць адраджэння надзвычайнай формы рымскага абраду: што такі праект супярэчыць духу рэформы, да якой заклікае Касцёл, асабліва Другі Ватыканскі сабор; і што такі праект супярэчыць прыродзе самой традыцыі, якая павінна толькі перадавацца, а не паўторна адкрывацца.

Пазіцыя № 26. “Надзвычайная форма і мужчыны”

Сацыёлагі рэлігіі адзначаюць, што ў каталіцкіх супольнасцях існуе недахоп мужчын; у 2005 г. даследаванне ў ЗША паказала, што мужчыны складаюць толькі 37 % ад агульнай колькасці наведвальнікаў Імшаў. Надзвычайная форма рымскага абраду больш паспяхова прываблівае і затрымлівае мужчын: у тыповых супольнасцях іх 55 %. Важнасць гэтага эфекту звязана з важнасцю ролі бацькі ў сям’і, а таксама з тым унёскам у евангелізацыю мужчын, які можа зрабіць гэтая форма Імшы.

Пазіцыя № 25. “Надзвычайная форма і Чорная Афрыка”

Касцёл у Афрыцы сустракаецца з выклікамі, якія ўзнікаюць з-за ўплыву секулярызаванай заходняй культуры, праблем з аўтэнтычнай інкультурацыяй, напружання і канфліктаў паміж супольнасцямі, раздзеленымі паводле племянной і моўнай прыкметаў. Ва ўсіх гэтых выкліках надзвычайная форма рымскага абраду можа аказацца карыснай, бо яна заключае ў сабе клопат пра традыцыю, прынцыпы пашаны, пачуцця граху і сакральнасці, характэрныя для афрыканскай духоўнасці.

Пазіцыя № 24. “Малітвы за пераследаваны Касцёл і малітвы Папы Льва ХІІІ”

Малітвы Папа Льва ХІІІ, якія ўзносяцца за “свабоду і ўзвышэнне” Касцёла, нагадваюць нам пра патрэбу заклікаць дапамогу неба ў справах Касцёла, які сёння пераследуецца настолькі ж, наколькі і ў часы Пія ІХ або Льва ХІІІ, хоць нават геаграфічны акцэнт гэтых і ранейшых малітваў па меры разгортвання сусветных падзей пераносіўся са Святой зямлі ў Рым і Расію.

Пазіцыя № 23. “Надзвычайная форма і Кітай”

З-за ўнікальнай гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Кітаі надзвычайная форма рымскага абраду надалей цэлебруецца там побач са звычайнай формай. Гэты артыкул прыводзіць аргументы на карысць таго, што ў кантэксце надзвычайнай формы існуе цесная сувязь паміж класічнай кітайскай культурай, перадусім канфуцыянствам, і каталіцкай верай, а каштоўнасці неразрыўнай традыцыі, дысцыпліны і пашаны да сакральнага і ў сённяшнім Кітаі з’яўляюцца ацэненымі і запатрабаванымі.

Пазіцыя № 22. “Галаўныя ўборы ў касцёле”

Многія каталікі, прывязаныя да надзвычайнай формы рымскага абраду, трымаюцца апостальскага звычаю, згодна з якім жанчыны ў касцёле павінны пакрываць галаву. У Дадатках да артыкула разглядаецца сцвярджэнне, быццам гэты звычай ранняга Касцёла быў запазычаны з іншых культур, а таксама прыводзіцца досвед жанчын, якія сёння адкрываюць для сябе традыцыю пакрывання галавы.

Пазіцыя № 21. “Надзвычайная форма і Усходнія Касцёлы”

З 1894 г. адназначная і канкрэтная палітыка Святога Пасаду заключалася ў тым, што літургічныя абрады Усходніх Касцёлаў трэба абараняць ад несправядлівага лацінскага ўплыву і аднаўляць у адпаведнасці з іх уласнымі традыцыямі. Гэтая Пазіцыя абгрунтоўвае сцвярджэнне, што ўвядзенне надзвычайнай формы рымскага абраду ў нармальнае літургічнае жыццё Лацінскага Касцёла з’яўляецца неабходным крокам да рэалізацыі практычнай паставы пашаны ў дачыненні да традыцый Усходніх Касцёлаў.

Пазіцыя № 20. “Перадпосце, вігіліі і актавы”

Пазіцыя № 20 разглядае тры асаблівыя рысы, якія прысутнічаюць у календары надзвычайнай формы: перыяд Перадпос­ця, вігіліі і актавы. Гэтыя рысы календара дазваляюць вернікам глыбей уваходзіць у таямніцы, прадстаўленыя ў літургічным годзе, спрыяюць падрыхтоўцы да іх і далейшаму разважанню над імі. Таксама яны ствараюць больш рэзкі кантраст паміж пакутнымі і радаснымі днямі і літургічнымі перыядамі.

Пазіцыя № 19. “Пацалунак спакою”

“У дзень Усіх святых 1522 года спадар Джон Браўн з парафіі ў Тэйдан-Гарноне ў Эсэксе, пацалаваўшы аскуляторый на парафіяльнай Імшы, ударыў ім па галаве Рычарда Понда, які прыслугоўваў пры святой вадзе і які падаў яму яго, з-за чаго “струмені крыві пацяклі на падлогу”. Браўн быў раз’юшаны, што спакой спачатку перадалі Фрэнсісу Хэмдэну і ягонай жонцы Марджэры нягледзячы на тое, што ў мінулую нядзелю ён папярэджваў Понда: “Калі ты не падасі мне спакою першаму, я зламаю яго аб тваю галаву”.

Пазіцыя № 18. “Спосабы ўдзелу ў ціхай Імшы”

У ціхай Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду адказы святару можа даваць альбо толькі прыслугоўваючы (Missa lecta), альбо ўсе сабраныя вернікі (Missa recitata, дыялогавая Імша). Дадзены артыкул першую з гэтых практык, разглядаючы яе як форму сузіральнай малітвы.

Scroll Up