Tagged: Павел VI

Павел VI. Апостальская канстытуцыя Missale Romanum (1969)

“Мы тым не менш спадзяёмся, што гэты Імшал будзе прыняты вернікамі як прылада, якая дае сведчанне і якая пацвярджае супольную еднасць нас усіх. Тады ў вялікай разнастайнасці моў адна выключная малітва, як прыемная ахвяра, узнясецца да нашага Айца ў небе праз нашага Першасвятара Езуса Хрыста ў Духу Святым”.

“Дастасавана да нашых часоў”: посная дысцыпліна ў табліцах

Ніжэй прыведзена табліца, дзе ў першым слупку паказаны дні посту і ўстрымання ад мяса, якіх у гэтым годзе патрабуе актуальнае кананічнае права. У другім слупку паказана ўяўная посная дысцыпліна на 2019 год, калі б моц мелі прадпісанні, што існавалі да Паўла VI.

Эўхарыстычны пост і другая Імша

Той факт, што святар служыў некалькі Імшаў, не звальняў яго ад абавязку захоўваць пост перад кожнай Імшою. І праблема была не толькі ў тым, каб не з’есці стэйк і не выпіць кавы паміж Імшамі, але і ў тым, што ён не мог карыстацца нармальнай працэдурай ачысткі келіха падчас Імшы. Бо ў такім выпадку яму прыйшлося б выпіць віно і ваду, якія выкарыстоўваліся для абмывання келіха, а гэта было б парушэннем посту.

Scroll Up