Tagged: Нараджэнне Пана

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Нараджэння Пана (1)

Хрысціяне, будзем жа наследаваць нашу Маці і аддадзім свае сэрцы нашаму Эмануэлю. Пастухі прыносяць Яму свае простыя дары, мудрацы прыносяць Яму свае каштоўныя падарункі, і ніхто не павінен з’яўляцца перад Божым Дзіцём без чагосьці, што будзе вартым прыняцця. Таму ведайце, што нічога не будзе Яму прыемным, акрамя таго, па што Ён прыйшоў сюды, — нашай любові.

“Twelve Days of Christmas”: песня з сакрэтным сэнсам?

Лагічна, што падарункам на першы дзень Божага Нараджэння будзе сам Хрыстус, аднак навошта маскіраваць яго пад курапатку? Вядома, што гэтая птушка ўмее прыкідвацца параненай, каб адвесці драпежнікаў ад свайго гнязда, рызыкуючы пры гэтым сабою, каб уратаваць птушанятаў, якія не могуць абараніць сябе. Падобна і Хрыстус прынёс сябе ў ахвяру за нас.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца перыяду Нараджэння Пана

Усё ў гэты святы перыяд з’яўляецца таямніцай. Божае Слова, якое нарадзілася перад світаннем (Пс 109:3), нараджаецца ў часе як Божае Дзіця; Дзева становіцца Маці, але застаецца Дзевай; справы боскія змешваюцца са справамі людскімі; а высокая і нечуваная антытэза, выказаная ўзлюбленым вучнем у ягоным Евангеллі, “Слова сталася целам”, тысячай розных спосабаў паўтараецца ў малітвах Касцёла — і справядліва, бо яна выдатна ахоплівае ўвесь той цуд, які ў адной Асобе яднае прыроду Чалавека і прыроду Бога.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя перыяду Нараджэння Пана

Звычай адзначаць урачыстасць Нараджэння нашага Збаўцы саракадзённым святам заснаваны на самім святым Евангеллі, бо яно кажа нам, што, правёўшы сорак дзён у сузіранні боскага Плёну яе слаўнага мацярынства, Найсвяцейшая Дзева Марыя накіравалася ў святыню, каб там у самай дасканалай пакоры выканаць тыя абрады, якіх Закон патрабаваў ад дачок Ізраэля, калі яны станавіліся маці.

25 снежня — дзень зімовага сонцастаяння

Для многіх святых аўтараў справа выглядае зразумела: каб прыйсці ў свет і перамагчы цемру нашых душаў, Езус Хрыстус, Сонца справядлівасці, выбраў ноч зімовага сонцастаяння, бо ў гэтую ж ноч бачнае Сонца пачынае перамагаць зімовую цемру.

Scroll Up