Tagged: Леў ХІІІ

Леў ХІІІ. Энцыкліка “Vi è ben noto” пра Ружанец і грамадскае жыццё (1887)

Мы таксама жадаем, каб падчас гэтага месяца кастрычніка каталікі Італіі з той жа мэтай і з жывой верай заклікалі гэтую велічную Дзеву і з любоўю дакучалі яе мацярынскаму сэрцу, молячыся да яе аб трыумфе Касцёла і Апостальскай Сталіцы, аб свабодзе для Намесніка Езуса Хрыста на зямлі, аб спакоі і грамадскім дабрабыце.

Пазіцыя № 21. “Надзвычайная форма і Усходнія Касцёлы”

З 1894 г. адназначная і канкрэтная палітыка Святога Пасаду заключалася ў тым, што літургічныя абрады Усходніх Касцёлаў трэба абараняць ад несправядлівага лацінскага ўплыву і аднаўляць у адпаведнасці з іх уласнымі традыцыямі. Гэтая Пазіцыя абгрунтоўвае сцвярджэнне, што ўвядзенне надзвычайнай формы рымскага абраду ў нармальнае літургічнае жыццё Лацінскага Касцёла з’яўляецца неабходным крокам да рэалізацыі практычнай паставы пашаны ў дачыненні да традыцый Усходніх Касцёлаў.

Леў ХІІІ. Энцыкліка “Quod auctoritate” з абвяшчэннем надзвычайнага Юбілею (1885)

Цяпер вам неабходна з найвялікшым клопатам сачыць, каб гэтае набажэнства практыкавалася з усё большай адданасцю і каб яно няспынна захоўвалася. І калі Мы настойліва паўтараем гэты заклік, як ужо рабілі гэта некалькі разоў, то ніхто з вас не павінен здзіўляцца, бо вы разумееце, наколькі важна, каб гэтая звычка да Ружанца Марыі заквітнела сярод хрысціянаў.

Леў ХІІІ. Энцыкліка “Superiore anno” пра рэцытацыю Ружанца (1884)

“Паколькі ворагі хрысціянства настолькі ўпарта трымаюцца сваіх мэтаў, яго абаронцы павінны быць настолькі ж непарушнымі, асабліва калі нябесная дапамога і даброты, якія спасылае на нас Бог, зазвычай з’яўляюцца плёнам нашай вытрымкі”.

Леў ХІІІ. Энцыкліка “Supremi apostolatus officio” пра ружанцовае набажэнства (1883)

“Мы не толькі шчыра заклікаем усіх хрысціянаў прысвяціць сябе пабожнаму і нястомнаму прамаўленню Ружанца публічна або прыватна ў сваім доме і сям’і, але і жадаем, каб увесь месяц кастрычнік у гэтым годзе быў прысвечаны Найсвяцейшай Каралеве Ружанца”.

Scroll Up