Tagged: Лекцыянарый

Пазіцыя № 16. “Абвяшчэнне чытанняў на лацінскай мове”

Інструкцыя Universae Ecclesiae дазваляе пасля абвяшчэння чытанняў на лацінскай мове паўтараць іх на народнай мове; на ціхай жа Імшы дазваляецца чытаць іх толькі на народнай мове. Гэты артыкул мае на мэце растлумачыць і абараніць абмежаванне выкарыстання народнай мовы; выкладзеныя ў ім аргументы маюць дачыненне таксама да дыскусіі наконт магчымасці служэння ўсёй Імшы катэхумэнаў або выканання зменных частак Імшы на народнай мове.

Грэючыся ў промнях Аб’яўлення Пана: вяселле ў Кане

Найбольш нечаканым для мяне было адкрыццё, што ўрывак з другога раздзела Евангелля ад св. Яна пра вяселле ў Кане — адзін з найбольш маляўнічых, кранальных і тэалагічна глыбокіх фрагментаў ва ўсіх Евангеллях — у Імшы Novus Ordo чытаецца толькі раз на тры гады.

Пазіцыя № 15. “Лекцыянарый надзвычайнай формы”

Лекцыянарый 1962 года мае вялікую каштоўнасць. У прыватнасці, нядзельны цыкл у ім вельмі старажытны; чытанні тэматычна звязаны са зменнымі малітвамі і спевамі Імшы, якія часта спасылаюцца на іх; аднагадовы цыкл чытанняў не толькі робіць магчымым добрае веданне чытанняў, але і дазваляе рыхтаваць літургічныя каментарыі, годныя захавання як помнікі традыцыі.

Гісторыя пра два лекцыянарыі: колькасць супраць якасці

У сваёй кнізе “Work of Human Hands”, якая прымушае задумацца над многімі рэчамі, кс. Энтані Сікейда сцвярджае, што новы лекцынарый “утрымлівае больш Пісання, але менш яго фактычнага пасылу”. На першы погляд, такая заява можа здавацца неверагоднай.

Прыклад непаслядоўнасці ў lex orandi: Пасланні нядзеляў Вялікага посту

Выдатны прыклад таго, як змяняецца пасыл літургіі, мы ўбачым, калі прагледзім Пасланні, якія чытаюцца ў тры першыя нядзелі Вялікага посту. У традыцыйным рымскім абрадзе ўсе тры Пасланні падкрэсліваюць маральныя патрабаванні Евангелля ў адпаведнасці з загадам Пана: “Пакайцеся”. У прыватнасці, усе тры Пасланні згадваюць суровае патрабаванне захавання чысціні. У новай Імшы замест прыведзеных трох чытанняў былі выбраны дзевяць (бо існуе тры гадавыя цыклы: A, B і C), і ніводнае з іх не згадвае ані пра цноту чысціні, ані пра абавязак пазбягаць чужалоства.

№43. Імшал

Наступнай рэччу, якая патрабуе нашай увагі, з’яўляецца Імшал. Гэта вялікая кніга фармату інфоліё, надрукаваная на лацінскай мове чырвонымі і чорнымі літарамі, у якой утрымліваюцца ўсе Імшы, якія служацца на працягу года. Імшал пачынаецца першай нядзеляй Адвэнту.

Scroll Up