Tagged: квашаны хлеб

№46. Хлеб, які выкарыстоўваецца для кансэкрацыі (2)

Хлеб, які выкарыстоўваюць грэкі, круглы, як вялікі пірог. У ім кап’ём выразаецца квадратная частка, якая становіцца ўласна ахвярнай гостыяй і называецца святым Ягнём. Квадратная частка пасля кансэкрацыі дзеліцца на чатыры аднолькавыя фрагменты.

№45. Хлеб, які выкарыстоўваецца для кансэкрацыі (1)

Калі мова ідзе пра сапраўднасць сакрамэнту, то як Лацінскі, так і Грэцкі Касцёл заўсёды лічылі, што кансэкрацыя адбываецца ў абодвух выпадках і што справа выкарыстання квашанага ці прэснага хлеба цалкам належыць да дысцыпліны, а не да веравучэння.

Scroll Up