Tagged: кансэкрацыя

Кансэкраваныя пабудовы і іх афіцыйна дазволеная прафанацыя

“Няхай капліца будзе тым, што азначае яе назва, і няхай нічога іншага там не робяць і не трымаюць. Калі Божая праца скончана, няхай усе ўвойдуць у глыбокую цішыню і няхай захоўваецца пашана да Бога, каб, калі нейкі брат захоча памаліцца ў цішыні, яму не перашкаджалі кепскія паводзіны іншага. Таксама ў іншыя часы, калі хтосьці жадае памаліцца ў цішыні, няхай увойдзе і моліцца: не гучным голасам, але ў слязах і з гарачым сэрцам. Таму ж, хто не паводзіць сябе так, не будзе дазволена заставацца ў капліцы, калі Божая праца скончана, каб ён, як мы сказалі, не быў перашкодай для іншага”.

№90. Цэлебрацыя Імшы: кансэкрацыя на Усходзе

У прадмове мы казалі пра тое, што там, дзе існуе сапраўднае святарскае пасвячэнне, моц кансэкрацыі мае месца нават пры наяўнасці схізмы ці ерасі. Адпаведна, усе Усходнія Касцёлы маюць сапраўдную ахвяру Імшы і настолькі ж Рэальную Прысутнасць нашага Пана ў Эўхарыстыі, як і мы.

№89. Цэлебрацыя Імшы: узнясенне святых постацяў

Як мы адзначылі, непасрэдна пасля кансэкрацыі Найсвяцейшае Цела нашага Пана высока ўздымаюць, каб людзі маглі пакланіцца яму. Да ХІ ст. у гэтай частцы Імшы не было ўзнясення: яно рабілася пазней, падчас малітвы “Omnis honor et gloria”, незадоўга да “Pater noster”. Сёння мы называем яго малым узнясеннем.

№88. Цэлебрацыя Імшы: кансэкрацыя віна

Многае з таго, што мы сказалі пра кансэкрацыю хлеба, датычыцца таксама кансэкрацыі келіха, таму нам неабходна толькі разабрацца з тым, што датычыцца непасрэдна келіха.

№87. Цэлебрацыя Імшы: кансэкрацыя хлеба

“Напярэдадні мукі Ён узяў хлеб у свае святыя i дастойныя рукі, падняў вочы да неба, да Цябе, Бога, свайго Айца ўсемагутнага, і, падзяку Табе складаючы, благаславіў, ламаў i раздаваў сваім вучням, кажучы: бярыце i ешце з гэтага ўсе. БО ГЭТА ЁСЦЬ ЦЕЛА МАЁ”.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-13. Кансэкрацыя

Напярэдадні мукі Ён узяў хлеб у свае святыя i дастойныя рукі, падняў вочы да неба, да Цябе, Бога, свайго Айца ўсемагутнага, і, падзяку Табе складаючы, благаславіў, ламаў i раздаваў сваім вучням, кажучы: бярыце i ешце з гэтага ўсе.

Scroll Up