Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”

Адной з самых сур’ёзных перашкод у эфектыўным прапаведаванні Евангелля для Касцёла з’яўляецца тое, што я называю “зняволеннем языка”. У многіх колах даверыліся погляду, які кажа, што варта пазбягаць адназначных ацэнак, вострых фармулёвак, катэгарычнага суджэння, бо нібыта такі цяпер “дух часу”.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”

Святая літургія — гэта акт Бога. Літургія засноўваецца на Хрысце, Яго святой Прысутнасці, на ўпрысутненні Яго мукі, смерці і ўваскрасення, а не на “ігры” ці ўспаміне, якія, быццам у тэатры, здзяйсняе святар. Усведамленне гэтага павінна нас захапляць кожны раз, калі мы глядзім на святара, які ідзе да алтара.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”

Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў, няхай вас будзе бачна і чутно, будзьце радасныя моцай веры, заражайце любоўю, паказвайце, што вы дынамічная і буйна квітнеючая частка Касцёла, вучыцеся і вучыце іншых любіць духоўную і матэрыяльную прыгажосць, што паходзіць з глыбіняў літургіі, і дыхаць ёю, бо Бог з’яўляецца прыгажосцю.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”

Цяперашняя сітуацыя з’яўляецца балючай драмай, і можна толькі дзівіцца пазіцыі тых, хто яе недаацэньвае або стараецца не заўважаць, а тых, хто толькі згадае пра яе, яны прыніжаюць або ўзнагароджваюць раздражненнем, часам порцыяй зняваг і эпітэтаў ці проста адмахваюцца. Сабе і іншым можна сказаць, што гэта непазбежныя працэсы, што гэта постіндустрыяльнае грамадства, што гэта незваротныя грамадскія працэсы, змена ментальнасці і г. д. Але ці гэта поўны адказ?

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”

Многія сёння паддаюцца спакусе прапаведавання “лёгкага Хрыста”, Хрыста, які не называе грэх грахом, які альбо не патрабуе нічога, альбо патрабуе вельмі мала. Калі ў іх пытаюцца пра цяжкія справы, якія патрабуюць адназначнага адказу ў духу Евангелля, яны праяўляюць нейкую сарамлівасць ці збянтэжанасць.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”
№69. Уплыў дысцыпліны сакрэту на прапаведаванне

№69. Уплыў дысцыпліны сакрэту на прапаведаванне

У гэтым месцы мы хочам звярнуць асаблівую ўвагу чытача на факт, пра які, разглядаючы традыцыі ранняга Касцёла, часта забываюцца. Мы кажам пра так званую disciplina arcani, гэта значыць дысцыпліну сакрэту, згодна з якой галоўныя праўды нашай святой веры, а таксама сэнс многіх публічных малітваў Касцёла павінны былі старанна ахоўвацца ад тых, хто не быў членам супольнасці Касцёла.

Чытаць далей №69. Уплыў дысцыпліны сакрэту на прапаведаванне
№68. Казанне

№68. Казанне

Згодна з цяперашняй дысцыплінай Касцёла, якая кіруецца пераважна пастановамі Трыдэнцкага сабору, на кожнай парафіяльнай Імшы ў нядзелі і абавязковыя святы да людзей трэба прамаўляць казанне, якое датычыцца вялікіх праўдаў нашай святой веры. Каб рабіць гэта больш эфектыўна, рэкамендуецца следаваць думцы, выказанай у Евангеллі дня, бо Касцёл жадае, каб дадзены фрагмент Святога Пісання старанна тлумачыўся і развіваўся ва ўсіх сваіх аспектах.

Чытаць далей №68. Казанне