Tagged: дэмакратыя

Паміж Хрыстом Уладаром і воклічам “няма ў нас караля, акрамя цэзара”

Арыгінальнае свята Хрыста Валадара прадстаўляе каталіцкае бачанне грамадства як іерархіі, у якой ніжэйшы падпарадкоўваецца вышэйшаму, а прыватная і публічная сферы аб’ядноўваюцца ў прызнанні правоў Бога і Яго Касцёла. У 1969 годзе такое бачанне было адстаўлена ўбок, каб даць дарогу бачанню, у якім Хрыстус з’яўляецца каралём майго сэрца і каралём космасу — самага дробнага і самага буйнога ўзроўняў, — але не каралём усяго, што знаходзіцца пасярэдзіне: не каралём культуры, грамадства, прамысловасці і гандлю, адукацыі, дзяржаўнага кіравання. Іншымі словамі, для гэтых сярэдніх сфер “няма ў нас караля, акрамя цэзара”. Бязбожны крык старажытных габрэяў стаў нашым базавым крэда.

Scroll Up