Tagged: Грыгорый Вялікі

№59. Цэлебрацыя Імшы: “Gloria in excelsis”

Пасля “Kyrie” прамаўляецца “Gloria in excelsis Deo”, альбо вялікая даксалогія, падчас якой святар робіць некалькі жэстаў ушанавання, крыху схіляючы галаву на некаторыя словы і робячы на сабе знак крыжа напрыканцы.

№58. Цэлебрацыя Імшы: “Kyrie eleison”

Калі святар скончыў інтроіт, ён пераходзіць да сярэдзіны алтара і там наперамен з прыслугоўваючым рэцытуе “Kyrie eleison”, альбо малую літанію, як яе называлі ў старажытныя часы. У выпадку ўрачыстай спяванай Імшы “Kyrie” чытаецца пры кнізе.

Прыклад непаслядоўнасці ў lex orandi: Пасланні нядзеляў Вялікага посту

Выдатны прыклад таго, як змяняецца пасыл літургіі, мы ўбачым, калі прагледзім Пасланні, якія чытаюцца ў тры першыя нядзелі Вялікага посту. У традыцыйным рымскім абрадзе ўсе тры Пасланні падкрэсліваюць маральныя патрабаванні Евангелля ў адпаведнасці з загадам Пана: “Пакайцеся”. У прыватнасці, усе тры Пасланні згадваюць суровае патрабаванне захавання чысціні. У новай Імшы замест прыведзеных трох чытанняў былі выбраны дзевяць (бо існуе тры гадавыя цыклы: A, B і C), і ніводнае з іх не згадвае ані пра цноту чысціні, ані пра абавязак пазбягаць чужалоства.

№57. Цэлебрацыя Імшы: інтроіт

Дайшоўшы да боку Паслання пасля малітвы “Oramus te, Domine”, святар становіцца перад Імшалам і чытае з яго інтроіт, альбо пачатак...

Scroll Up