Tagged: Геранжэ

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне Велікоднага перыяду

Практыкаванне гэтага святога перыяду заключаецца пераважна ў духоўнай радасці, якую ён выклікае ў кожнай душы, што ўваскрэсла разам з Езусам. Гэтая радасць з’яўляецца прадчуваннем вечнага шчасця, і хрысціянін павінен лічыць сваім абавязкам падтрымліваць яе ў сабе, горача шукаючы жыцця ў нашым Боскім Пану і старанна пазбягаючы граху, які вядзе да смерці.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца Велікоднага перыяду

Таму няхай пройдзе тыдзень са сваім шабатам. Чаго мы, хрысціяне, жадаем, дык гэта восьмага дня — дня, які выходзіць па-за вымярэнне часу, дня вечнасці, дня, святло якога з’яўляецца не часовым або частковым, а бясконцым і бязмежным. Так кажуць Айцы Касцёла, калі тлумачаць замену суботы нядзеляй.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Велікоднага перыяду

У 1215 годзе на Чацвёртым Латэранскім саборы, бачачы ўсё большы рост абыякавасці сваіх дзяцей, Касцёл са шкадаваннем пастанавіў, што хрысціяне сурова абавязаны прымаць Камунію толькі раз на год і што рабіць гэта трэба на Пасху. Каб паказаць вернікам, што гэта крайняя мяжа яго спачування, Касцёл на тым жа Саборы пастанавіў, што таму, хто асмеліцца парушыць гэты закон, — калі ён сам па сваёй волі аддзяліў сябе ад гэтай знешняй каталіцкай еднасці, — можа быць на ўсё жыццё забаронена ўваходзіць у касцёл, а пасля смерці адмоўлена ў хрысціянскім пахаванні.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Мукі Пана і Вялікага тыдня

Няхай і нашыя сэрцы зрушацца з месца і пяройдуць ад абыякавасці да страху, ад страху да надзеі і, нарэшце, ад надзеі да любові, каб мы сышлі з Укрыжаваным да самых глыбіняў смутку, заслужылі ўзняцца з Ім у святло і радасць, якія пралівае на нас Ягонае ўваскрасенне, і, маючы ў сабе задатак новага жыцця, больш ніколі не паміралі.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца перыяду Мукі Пана і Вялікага тыдня

Як мы ўжо заўважалі, думкі Касцёла падчас Вялікага посту заняты пераважна трыма рэчамі: Мукай нашага Адкупіцеля, якая набліжаецца да нас з кожным тыднем; падрыхтоўкай катэхуменаў да хросту, які яны атрымаюць у вігілію Вялікадня; паяднаннем публічных пенітэнтаў, якія будуць зноў дапушчаны ў Касцёл у Вялікі чацвер — дзень Апошняй вячэры.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя перыяду Мукі Пана і Вялікага тыдня

Ад св. Дыянісія, біскупа Александрыі, які жыў у той час, мы даведваемся, што гэты тыдзень шанавалі ўжо ў ІІІ ст. У наступным стагоддзі св. Ян Хрызастом называе яго Вялікім тыднем: “Не тое што, — кажа святы доктар Касцёла, — ён мае больш дзён за іншыя тыдні або што ягоныя дні маюць у сабе больш гадзінаў за іншыя дні; але мы называем яго Вялікім з-за вялікіх таямніц, якія ў ім адзначаюцца”.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне Вялікага посту

Пакаянне заключаецца ў каянні душы і ўтаймаванні цела. Гэта два істотныя складнікі пакаяння. Душа жадала граху; цела часта супрацоўнічала ў яго здзяйсненні. Акрамя таго, чалавек складаецца як з душы, так і з цела, а таму і душа, і цела павінны аддаваць належнае свайму Стварыцелю. Цела павінна будзе раздзяліць з душою як радасці неба, так і катаванні пекла. Адпаведна, не можа існаваць глыбокага хрысціянскага жыцця або шчырага пакаяння, калі цела не прымае ў іх удзел разам з душою.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца Вялікага посту

Несумненна, такі святы перыяд, як Вялікі пост, поўны розных таямніц. Касцёл зрабіў яго часам засяроджанасці і пакуты дзеля падрыхтоўкі да свайго найвялікшага свята. Адпаведна, у Вялікім посце мы знойдзем усё, што здольнае ўзбудзіць веру дзяцей Касцёла і заахвоціць іх да цяжкой працы адплаты за свае грахі.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Вялікага посту (2)

Кароль Багеміі Вацлаў захварэў на такую хваробу, што велікапосная дыета пагражала ягонаму здароўю. У 1297 годзе ён звярнуўся да Папы Баніфацыя VIII з просьбай дазволіць яму есці мяса. Пантыфік выслаў да яго двух цыстэрцыянскіх абатаў, каб даведацца сапраўдны стан здароўя караля. У выпадку неабходнасці абаты павінны былі ўдзяліць дыспенсацыю, аднак пры наступных умовах: што кароль не абавязаўся прысягай пажыццёва пасціць у Вялікім посце; што дыспенсацыя не будзе датычыцца пятніцы, суботы і вігіліі свята св. Мацея; і, нарэшце, што кароль не будзе спажываць ежу ў прысутнасці іншых і будзе захоўваць устрыманасць у тым, што ён спажывае.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Вялікага посту (1)

Вялікі пост настолькі часта і поўна разглядаўся ў літаратуры, што прыведзеную тут гісторыю мы наколькі гэта магчыма скароцім. Характар нашай працы не дазваляе нам зрабіць больш, чым проста даць тое, што неабходна для ўваходу ў дух кожнага літургічнага перыяду. З Божай дапамогай мы спадзяёмся паказаць вернікам важнасць святога ўстанаўлення Вялікага посту. Нельга недаацаніць яго ўплыў на духоўнае жыццё і на збаўленне кожнага з нас.

Scroll Up