Tagged: віно

№78. Цэлебрацыя Імшы: ахвяраванне келіха (4)

“Прыносім Табе, Пане, келіх збаўлення, просячы Твае ласкавасці, каб з водарам салодкім узышоў ён да вобліку Тваёй Велічы для збаўлення нашага і ўсяго свету. Амэн”.

№77. Цэлебрацыя Імшы: ахвяраванне хлеба (3)

“Прымі, святы Ойча, Усемагутны вечны Божа, гэтую беззаганную гостыю, якую я, нягодны слуга Твой, прыношу Табе, Богу майму, жывому і праўдзіваму, за незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні мае і за ўсіх тут прысутных, а таксама за ўсіх верных хрысціянаў, жывых і памерлых, каб мне і ім яна паслужыла для збаўлення і жыцця вечнага”.

№75. Цэлебрацыя Імшы: аферторый (1)

Слова “аферторый” — ад лац. “offerre”, ахвяраваць, прысвячаць — сёння выкарыстоўваецца ў двух адрозных значэннях: па-першае, яно азначае малітву, якая ў Імшале называецца “offertorium” і якую святар чытае адразу пасля Сімвала веры; па-другое, гэтым словам называюць усё, што адбываецца на алтары ад канца гэтай малітвы да завяршэння ахвяравання хлеба і віна.

№47. Віно

За выключэннем акварыянаў, якія казалі, што для кансэкрацыі можна выкарыстоўваць ваду замест віна, ніхто не ўздымаў ніякіх дыскусій на гэты конт. Усе згаджаюцца, што для сапраўднай кансэкрацыі неабходна вінаграднае віно. Не мае значэння колер віна: некаторыя аддаюць перавагу чырвонаму, іншыя беламу, але гэта толькі справа густу.

Scroll Up