Tagged: Вялікі тыдзень

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Мукі Пана і Вялікага тыдня

Няхай і нашыя сэрцы зрушацца з месца і пяройдуць ад абыякавасці да страху, ад страху да надзеі і, нарэшце, ад надзеі да любові, каб мы сышлі з Укрыжаваным да самых глыбіняў смутку, заслужылі ўзняцца з Ім у святло і радасць, якія пралівае на нас Ягонае ўваскрасенне, і, маючы ў сабе задатак новага жыцця, больш ніколі не паміралі.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца перыяду Мукі Пана і Вялікага тыдня

Як мы ўжо заўважалі, думкі Касцёла падчас Вялікага посту заняты пераважна трыма рэчамі: Мукай нашага Адкупіцеля, якая набліжаецца да нас з кожным тыднем; падрыхтоўкай катэхуменаў да хросту, які яны атрымаюць у вігілію Вялікадня; паяднаннем публічных пенітэнтаў, якія будуць зноў дапушчаны ў Касцёл у Вялікі чацвер — дзень Апошняй вячэры.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя перыяду Мукі Пана і Вялікага тыдня

Ад св. Дыянісія, біскупа Александрыі, які жыў у той час, мы даведваемся, што гэты тыдзень шанавалі ўжо ў ІІІ ст. У наступным стагоддзі св. Ян Хрызастом называе яго Вялікім тыднем: “Не тое што, — кажа святы доктар Касцёла, — ён мае больш дзён за іншыя тыдні або што ягоныя дні маюць у сабе больш гадзінаў за іншыя дні; але мы называем яго Вялікім з-за вялікіх таямніц, якія ў ім адзначаюцца”.

Пазіцыя № 14.2. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Змены ў літургіі”

З перспектывы больш чым паўстагоддзя сэнс рэформы, сфармаванай клопатамі тых дзён, здаецца вельмі дзіўным. Ужо праз дзесяцігоддзе, калі пачаў рыхтавацца Імшал 1970 года, на месца гэтых клопатаў прыйшлі зусім іншыя, і Вялікі тыдзень 1955 года, з большага не вытрымаўшы праверкі часам, быў адкінуты. Таму не павінна здзіўляць, што многія з тых, хто прывязаны да старажытнай лацінскай літургічнай традыцыі, не жадаюць бачыць яе праз акуляры першай паловы 1950-х гадоў.

Пазіцыя № 14.1. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Агульныя каментарыі”

З 1951 па 1955 год Пій ХІІ праводзіў рэформу абрадаў Вялікага тыдня: у прыватнасці ён перанёс набажэнствы Вялікага чацвярга, пятніцы і суботы з раніцы на пазнейшы час (вечар або ноч), а таксама змяніў некаторыя цырымоніі. Калі Бенедыкт XVI вярнуў у літургічную практыку кнігі 1962 года, узнікла заканамернае пытанне, чаму б не вярнуцца да яшчэ ранейшых абрадаў Вялікага тыдня.

Scroll Up