Tagged: Апостал

№63. Цэлебрацыя Імшы: Пасланне

Пасля апошняй калекты адразу чытаецца Пасланне. Чытаючы яго гучным голасам, святар ужо не трымае рукі разведзенымі, а кладзе іх на падстаўку для Імшала. Такая змена паставы мае сваё містычнае значэнне. Гэты жэст, які сімвалізуе працу, нагадвае святару пра абавязак не толькі чытаць закон, але і выконваць яго прадпісанні.

Scroll Up