Tagged: адпусты

Св. Ян Віянэй. Пра чысцовыя пакуты і спосабы ратавання пакутуючых душаў (2 з 2)

“Аднак, можа, вы спытаецеся, якім чынам можна гэтыя душы суцешыць, уратаваць з чысца і завесці ў неба. Адказ на гэтае пытанне просты і даўно ўказаны Касцёлам. 1. Малітвай і міласцінай. 2. Адпустамі. 3. Ахвярай святой Імшы”.

Св. Ян Віянэй. Пра чысцовыя пакуты і спосабы ратавання пакутуючых душаў (1 з 2)

“Але навошта я, браты дарагія, узышоў сёння на амбону і ад чыйго імя павінен прамаўляць да вас? Узышоў па загадзе Бога, а прамаўляць павінен ад імя вашых бацькоў, родных, знаёмых. Усё ж менавіта перад імі вы маеце доўг удзячнасці. Прыгадайце сабе, што яны зрабілі для вас, калі жылі на гэтай зямлі. Вазьміце пад увагу іх становішча ў чысцовым вогнішчы і паспяшайцеся да іх з дапамогай”.

2 жніўня — адпуст Парцыюнкулы

Сёння адпусты, на жаль, згадваюць толькі ў дылетанцкіх дыскусіях пра тое, што Касцёл нібыта прабачае грахі за грошы. Нават у прапаведаванні пра іх кажуць вельмі рэдка або ніколі, нагоды для атрымання адпустаў ніколі не з’яўляюцца ў парафіяльных аб’явах, а ў рэлігійнай практыцы вернікаў гэты скарб, важны перадусім для спачылых душаў, рэдка знаходзіць сваё месца.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (15) Кароткае рэзюмэ і вывады

“Надта часта мы забываемся пра нашых дарагіх памерлых”, — казаў зазвычай св. Францішак Сальскі. “Будзем жа ахвотна, — дадаваў ён, — выконваць учынкі міласэрнасці і памятаць, што дапамога, якую мы нясем душам памерлых вернікаў, яднае ў сабе ўсе справы міласэрнасці. Таму будзем жа цяпер рабіць гэтым душам, якія Бог выбраў сабе і ўзлюбіў, тое, што і мы б хацелі атрымаць”.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (14) Умовы атрымання: прадпісаныя ўмовы паасобку

Усе тры вышэйпрыведзеныя умовы (намер, стан ласкі, выкананне прадпісаных пабожных учынкаў) патрэбныя для атрымання кожнага адпусту ўвогуле. Паглядзім, якія канкрэтна ўмовы ставіць Касцёл, удзяляючы адпусты.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (12) Умовы атрымання: стан асвячальнай ласкі

Другой умовай атрымання адпусту з’яўляецца знаходжанне ў стане асвячальнай ласкі. Св. Тамаш тлумачыць гэта наступным чынам: “Змярцвелы член не можа адчуваць аніякага ўплыву астатніх жывых членаў; а той, хто знаходзіцца ў цяжкім граху, з’яўляецца нібы мёртвым членам, і таму не можа мець аніякага ўдзелу ў заслугах жывых членаў, якія жадаюць атрымаць для яго адпуст”.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (11) Умовы атрымання: намер

Каб атрымаць адпуст, належыць мець сапраўдны намер яго атрымання. Аднак няма патрэбы аднаўляць намер (intentio actualis) у хвіліну выканання пабожнага ўчынку, гэта значыць менавіта тады казаць сабе: “Хачу прамовіць тую ці іншую малітву, гэтую міласціну даць, прыступіць да споведзі, прыняць святую Камунію, каб атрымаць той ці іншы адпуст”. Дастаткова таго, што намер будзе папярэднім.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (10) Выдуманыя і несапраўдныя адпусты

Несапраўднымі з’яўляюцца адпусты, якія нібыта былі звязаны з 15 малітвамі, аб’яўленымі св. Брыгіце. Бо абяцанні, прынесеныя тым, хто на працягу года будзе маліцца гэтымі малітвамі, утрымліваюць найвялікшыя шаленствы і супярэчаць праўдам святой веры.

Scroll Up