Прыклад непаслядоўнасці ў <em>lex orandi</em>: Пасланні нядзеляў Вялікага посту

Прыклад непаслядоўнасці ў lex orandi: Пасланні нядзеляў Вялікага посту

Выдатны прыклад таго, як змяняецца пасыл літургіі, мы ўбачым, калі прагледзім Пасланні, якія чытаюцца ў тры першыя нядзелі Вялікага посту. У традыцыйным рымскім абрадзе ўсе тры Пасланні падкрэсліваюць маральныя патрабаванні Евангелля ў адпаведнасці з загадам Пана: “Пакайцеся”. У прыватнасці, усе тры Пасланні згадваюць суровае патрабаванне захавання чысціні. У новай Імшы замест прыведзеных трох чытанняў былі выбраны дзевяць (бо існуе тры гадавыя цыклы: A, B і C), і ніводнае з іх не згадвае ані пра цноту чысціні, ані пра абавязак пазбягаць чужалоства.

Чытаць далей Прыклад непаслядоўнасці ў lex orandi: Пасланні нядзеляў Вялікага посту
№57. Цэлебрацыя Імшы: інтроіт

№57. Цэлебрацыя Імшы: інтроіт

Дайшоўшы да боку Паслання пасля малітвы “Oramus te, Domine”, святар становіцца перад Імшалам і чытае з яго інтроіт, альбо пачатак Імшы бягучага дня. Прамаўляючы яго першыя словы, святар робіць на сабе знак крыжа, такім чынам выконваючы цудоўны старажытны звычай, на які так шмат спасылаліся Айцы Касцёла: рабіць знак крыжа, распачынаючы кожную важную працу. “Пры кожным …

Чытаць далей №57. Цэлебрацыя Імшы: інтроіт
Фрагмент Імшы ў ліёнскім абрадзе (відэа)

Фрагмент Імшы ў ліёнскім абрадзе (відэа)

Парафія брацтва св. Пятра (FSSP) у Ліёне апублікавала відэазапіс часткі Імшы ў ліёнскім абрадзе. Як і многія альтэрнатыўныя лацінскія абрады, гэты абрад выйшаў з ужытку ў сярэдзіне ХХ ст., хоць праблемы ў яго пачаліся яшчэ падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Цяпер жа святары FSSP, што служаць у Ліёне, адраджаюць не толькі традыцыйны рымскі абрад, але і ліёнскі.

Чытаць далей Фрагмент Імшы ў ліёнскім абрадзе (відэа)
Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту

Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў 14 сакавіка 2000 года Prot. N. 569/00/L Шаноўны ойча, Кангрэгацыя Божага культу атрымала ваш ліст, дасланы факсам, у якім вы пытаецеся, ці адпавядае літургічнаму праву звычай выліваць святую ваду з крапільніц на час перыяду Вялікага посту. Дадзеная дыкастэрыя дае адказ, што прыбіранне святой вады з крапільніц на час перыяду …

Чытаць далей Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту
Пяцідзесяцігадовае падзенне да зноскі 351: зніжэнне нашай адчувальнасці да Найсвяцейшай Эўхарыстыі

Пяцідзесяцігадовае падзенне да зноскі 351: зніжэнне нашай адчувальнасці да Найсвяцейшай Эўхарыстыі

Справа не ў тым, што аднойчы ў 2017 годзе мы прачнуліся і раптоўна сутыкнуліся з тым, што на самых вярхах прасоўваецца святатацтва ў адносінах да Эўхарыстыі. Да гэтага моманту нас давёў доўгі, павольны працэс. Ён заключаўся ў паступовым размыванні святасці святой Ахвяры Імшы і Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама у цярпімасці да святатацтва з боку іерархіі.

Чытаць далей Пяцідзесяцігадовае падзенне да зноскі 351: зніжэнне нашай адчувальнасці да Найсвяцейшай Эўхарыстыі
Кардынал Ратцынгер: “Ніводзін хрысціянскі абрад не ведае танца”

Кардынал Ратцынгер: “Ніводзін хрысціянскі абрад не ведае танца”

Нядаўна быў выдадзены пераклад некаторых літургічных прац кардынала Ратцынгера / Бенедыкта XVI на рускую мову. Сярод іх і знакаміты твор “Дух літургіі”, неацэнены шэдэўр заходняй літургічнай думкі. Каб не марнаваць магчымасці, працягнем нашу тэму літургічных танцаў і паглядзім, што мае сказаць пра гэта кардынал Ратцынгер. Ніжэй прыведзены старонкі 199–201 згаданага выдання, фрагмент падраздзела “Паставы цела”. …

Чытаць далей Кардынал Ратцынгер: “Ніводзін хрысціянскі абрад не ведае танца”
Кардынал Арынзэ пра літургічны танец і свецкую музыку

Кардынал Арынзэ пра літургічны танец і свецкую музыку

Нашым сённяшнім аўтарытэтам будзе нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзэ, прэфект Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў (2002–2008). У прыведзеным фрагменце відэа ён адказвае на пытанні аўдыторыі на канферэнцыі “Totus Tuus” у 2007 годзе.

Чытаць далей Кардынал Арынзэ пра літургічны танец і свецкую музыку
№55. Confiteor (1)

№55. Confiteor (1)

Амаль адразу пасля “Хвала Айцу” наступае “Confiteor”, альбо вызнанне грахоў, якое святар рэцытуе, нізка схіліўшыся і ў глыбокай пакоры. Ён кажа наступныя словы: “Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і вам, браты, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і вас, браты, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага”.

Чытаць далей №55. Confiteor (1)
“У выключных выпадках” і “пасля распазнання”. Нямецкія біскупы дазваляюць прымаць Камунію пратэстантам

“У выключных выпадках” і “пасля распазнання”. Нямецкія біскупы дазваляюць прымаць Камунію пратэстантам

Падчас вясновага пасяджэння ў Інгальштаце нямецкая біскупская канферэнцыя большасцю галасоў прыняла рашэнне наконт допуску некаторых пратэстантаў да Камуніі. Цяпер міжканфесійныя сем’і, дзе адзін з сужэнцаў з’яўляецца каталіком, а іншы пратэстантам, змогуць сумесна прымаць Камунію ў каталіцкіх касцёлах.

Чытаць далей “У выключных выпадках” і “пасля распазнання”. Нямецкія біскупы дазваляюць прымаць Камунію пратэстантам