Апошнія допісы

Біскуп Атаназіус Шнайдэр: “Хрысціянская вера — адзіная праўдзівая і жаданая Богам рэлігія”

Ніводная ўлада на зямлі, нават калі гэта найвышэйшая ўлада Касцёла, не мае права вызваліць людзей іншых рэлігій ад яўнай веры ў Езуса Хрыста як уцелаўлёнага Сына Божага і адзінага Збаўцу чалавецтва запэўніваннем, што розныя рэлігіі як такія таксама з’яўляюцца жаданымі самім Богам.

Пазіцыя № 17. “Прыняцце Камуніі толькі пад постаццю хлеба”

Характэрнай рысай надзвычайнай формы рымскага абраду з’яўляецца прыняцце Камуніі толькі пад постаццю хлеба. У гэтым артыкуле прыводзіцца абгрунтаванне актуальнага заканадаўства і практыкі. Таксама ў ім абараняюцца абмежаванні, накладзеныя на ўдзяленне Камуніі пад дзвюма постацямі ў звычайнай форме рымскага абраду.

Робім закладкі для брэвіярыя

Перад намі tomus prior амерыканскага выдавецтва Benzinger Brothers. Кніга захавалася добра. Абрэз ужо не белы, крыху адстае вокладка, але сам блок цэлы і ўсе старонкі на месцы. Найменш пашчасціла закладкам. Імі можна карыстацца, але яны даволі брудныя, і калі іх замяніць, то трымаць кнігу будзе больш прыемна.

Кансэкраваныя пабудовы і іх афіцыйна дазволеная прафанацыя

“Няхай капліца будзе тым, што азначае яе назва, і няхай нічога іншага там не робяць і не трымаюць. Калі Божая праца скончана, няхай усе ўвойдуць у глыбокую цішыню і няхай захоўваецца пашана да Бога, каб, калі нейкі брат захоча памаліцца ў цішыні, яму не перашкаджалі кепскія паводзіны іншага. Таксама ў іншыя часы, калі хтосьці жадае памаліцца ў цішыні, няхай увойдзе і моліцца: не гучным голасам, але ў слязах і з гарачым сэрцам. Таму ж, хто не паводзіць сябе так, не будзе дазволена заставацца ў капліцы, калі Божая праца скончана, каб ён, як мы сказалі, не быў перашкодай для іншага”.

Пазіцыя № 16. “Абвяшчэнне чытанняў на лацінскай мове”

Інструкцыя Universae Ecclesiae дазваляе пасля абвяшчэння чытанняў на лацінскай мове паўтараць іх на народнай мове; на ціхай жа Імшы дазваляецца чытаць іх толькі на народнай мове. Гэты артыкул мае на мэце растлумачыць і абараніць абмежаванне выкарыстання народнай мовы; выкладзеныя ў ім аргументы маюць дачыненне таксама да дыскусіі наконт магчымасці служэння ўсёй Імшы катэхумэнаў або выканання зменных частак Імшы на народнай мове.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Нараджэння Пана (2)

Кожнаму з нас трэба ахвяраваць тое, што наш Збаўца адкупіў, а менавіта сваю душу. “Але як, — скажа хтосьці, — як мы можам ахвяраваць душу таму, каму яна ўжо належыць?” Адказваю: ведучы святое жыццё, трымаючыся чыстых думак, робячы плённыя справы, адварочваючыся ад зла, ідучы за дабром, любячы Бога і бліжняга, аказваючы міласэрнасць (бо і мы самі патрабавалі міласэрнасці перад тым, як былі адкуплены), прабачаючы тым, хто грашыць супраць нас (бо і мы калісьці былі ў граху), падаўляючы пыху, бо менавіта з-за пыхі наш першы прабацька быў спакушаны і трапіў у грэх.

Грэючыся ў промнях Аб’яўлення Пана: вяселле ў Кане

Найбольш нечаканым для мяне было адкрыццё, што ўрывак з другога раздзела Евангелля ад св. Яна пра вяселле ў Кане — адзін з найбольш маляўнічых, кранальных і тэалагічна глыбокіх фрагментаў ва ўсіх Евангеллях — у Імшы Novus Ordo чытаецца толькі раз на тры гады.

Папа Францішак распускае камісію “Ecclesia Dei”

19 студзеня Папа Францішак спыніў паўнамоцтвы камісіі “Ecclesia Dei” і перадаў яе справы Кангрэгацыі дактрыны веры. Некаторыя ўспрынялі гэты крок як пагрозу для існавання традыцыйнай лацінскай Імшы, аднак хутчэй за ўсё гэта проста адміністратыўнае перакладанне паперы з патэнцыйна добрым вынікам для Брацтва св. Пія Х (FSSPX).

Пазіцыя № 15. “Лекцыянарый надзвычайнай формы”

Лекцыянарый 1962 года мае вялікую каштоўнасць. У прыватнасці, нядзельны цыкл у ім вельмі старажытны; чытанні тэматычна звязаны са зменнымі малітвамі і спевамі Імшы, якія часта спасылаюцца на іх; аднагадовы цыкл чытанняў не толькі робіць магчымым добрае веданне чытанняў, але і дазваляе рыхтаваць літургічныя каментарыі, годныя захавання як помнікі традыцыі.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Нараджэння Пана (1)

Хрысціяне, будзем жа наследаваць нашу Маці і аддадзім свае сэрцы нашаму Эмануэлю. Пастухі прыносяць Яму свае простыя дары, мудрацы прыносяць Яму свае каштоўныя падарункі, і ніхто не павінен з’яўляцца перад Божым Дзіцём без чагосьці, што будзе вартым прыняцця. Таму ведайце, што нічога не будзе Яму прыемным, акрамя таго, па што Ён прыйшоў сюды, — нашай любові.

Scroll Up