Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту

Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў 14 сакавіка 2000 года Prot. N. 569/00/L Шаноўны ойча, Кангрэгацыя Божага культу атрымала ваш ліст, дасланы факсам, у якім вы пытаецеся, ці адпавядае літургічнаму праву звычай выліваць святую ваду з крапільніц на час перыяду Вялікага посту. Дадзеная дыкастэрыя дае адказ, што прыбіранне святой вады з крапільніц на час перыяду …

Чытаць далей Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту
Пяцідзесяцігадовае падзенне да зноскі 351: зніжэнне нашай адчувальнасці да Найсвяцейшай Эўхарыстыі

Пяцідзесяцігадовае падзенне да зноскі 351: зніжэнне нашай адчувальнасці да Найсвяцейшай Эўхарыстыі

Справа не ў тым, што аднойчы ў 2017 годзе мы прачнуліся і раптоўна сутыкнуліся з тым, што на самых вярхах прасоўваецца святатацтва ў адносінах да Эўхарыстыі. Да гэтага моманту нас давёў доўгі, павольны працэс. Ён заключаўся ў паступовым размыванні святасці святой Ахвяры Імшы і Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама у цярпімасці да святатацтва з боку іерархіі.

Чытаць далей Пяцідзесяцігадовае падзенне да зноскі 351: зніжэнне нашай адчувальнасці да Найсвяцейшай Эўхарыстыі
Кардынал Ратцынгер: “Ніводзін хрысціянскі абрад не ведае танца”

Кардынал Ратцынгер: “Ніводзін хрысціянскі абрад не ведае танца”

Нядаўна быў выдадзены пераклад некаторых літургічных прац кардынала Ратцынгера / Бенедыкта XVI на рускую мову. Сярод іх і знакаміты твор “Дух літургіі”, неацэнены шэдэўр заходняй літургічнай думкі. Каб не марнаваць магчымасці, працягнем нашу тэму літургічных танцаў і паглядзім, што мае сказаць пра гэта кардынал Ратцынгер. Ніжэй прыведзены старонкі 199–201 згаданага выдання, фрагмент падраздзела “Паставы цела”. …

Чытаць далей Кардынал Ратцынгер: “Ніводзін хрысціянскі абрад не ведае танца”
Кардынал Арынзэ пра літургічны танец і свецкую музыку

Кардынал Арынзэ пра літургічны танец і свецкую музыку

Нашым сённяшнім аўтарытэтам будзе нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзэ, прэфект Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў (2002–2008). У прыведзеным фрагменце відэа ён адказвае на пытанні аўдыторыі на канферэнцыі “Totus Tuus” у 2007 годзе.

Чытаць далей Кардынал Арынзэ пра літургічны танец і свецкую музыку
№55. Confiteor (1)

№55. Confiteor (1)

Амаль адразу пасля “Хвала Айцу” наступае “Confiteor”, альбо вызнанне грахоў, якое святар рэцытуе, нізка схіліўшыся і ў глыбокай пакоры. Ён кажа наступныя словы: “Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і вам, браты, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і вас, браты, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага”.

Чытаць далей №55. Confiteor (1)
“У выключных выпадках” і “пасля распазнання”. Нямецкія біскупы дазваляюць прымаць Камунію пратэстантам

“У выключных выпадках” і “пасля распазнання”. Нямецкія біскупы дазваляюць прымаць Камунію пратэстантам

Падчас вясновага пасяджэння ў Інгальштаце нямецкая біскупская канферэнцыя большасцю галасоў прыняла рашэнне наконт допуску некаторых пратэстантаў да Камуніі. Цяпер міжканфесійныя сем’і, дзе адзін з сужэнцаў з’яўляецца каталіком, а іншы пратэстантам, змогуць сумесна прымаць Камунію ў каталіцкіх касцёлах.

Чытаць далей “У выключных выпадках” і “пасля распазнання”. Нямецкія біскупы дазваляюць прымаць Камунію пратэстантам
Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Завяршэнне

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Завяршэнне

Для зручнасці святароў, якія хацелі б грунтоўна заняцца вывучэннем традыцыйнага лацінскага абраду, мы падрыхтавалі дзве тэкставыя крыніцы. Перадусім гэта лацінска-беларускі парадак Імшы з рубрыкамі, лацінскі тэкст якога ўзяты з Рымскага Імшала 1962 года, а беларускі пераклад абапіраецца: на афіцыйныя тэксты новай Імшы ў перакладзе ККББ (усюды, дзе гэта мэтазгодна); альбо на пераклад, зроблены а. Міхалам Ермашкевічам ОР …

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Завяршэнне
№54. Псальм “Iudica me, Deus”

№54. Псальм “Iudica me, Deus”

Зрабіўшы на сабе знак крыжа, святар наперамен з прыслугоўваючым чытае псальм 42 “Iudica me, Deus”. Прымяненне гэтага псальма ў дадзенай частцы Імшы вельмі дарэчнае, калі ўлічыць тое, што, паводле самага распаўсюджанага меркавання, ён быў напісаны каралём Давідам, калі ён быў выгнаны з дому вераломствам свайго сына Абсалома і свайго родзіча Саўла. Адзіным суцяшэннем, якое ў яго засталося, была надзея вярнуцца назад да скініі, дзе ён мог лепш чым дзе выліць сваю душу перад Богам у пакорнай малітве.

Чытаць далей №54. Псальм “Iudica me, Deus”
№53. Знак крыжа

№53. Знак крыжа

Напачатку Імшы святар робіць знак крыжа, дакранаючыся да лба, грудзей, левага і правага пляча і кажучы пры гэтым “In nomine Patris, et Filii, et Spiritus Sancti. Amen” — “У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн”.

Чытаць далей №53. Знак крыжа