Біскуп Шнайдэр: 10 элементаў адновы Літургіі

Біскуп Шнайдэр: 10 элементаў адновы Літургіі

Што ж я кажу пра будучыню? Гэтая таямніца і тут робіць для цябе зямлю небам. Адчыні ж брамы нябёсаў і паглядзі, а лепш брамы не нябёсаў, а нябёсаў нябёсаў, і тады ты ўбачыш сказанае. Самае каштоўнае там я пакажу табе і на зямлі. Як у каралеўскіх пакоях важнейшыя за ўсё не сцены і не залаты …

Чытаць далей Біскуп Шнайдэр: 10 элементаў адновы Літургіі
№2. Розныя віды Імшаў (А)

№2. Розныя віды Імшаў (А)

Паводле розных абставінаў пры цэлебрацыі Імшы, паводле ўжываных цырымоній і асаблівай мэты, дзеля якой здзяйснялася Імша, ёй даваліся розныя назвы, такія як урачыстая спяваная Імша, простая спяваная Імша, ціхая Імша, канвентуальная Імша, шлюбная Імша, залатая Імша, прыватная Імша, адзінотная Імша, ватыўная Імша, сухая Імша, вечаровая Імша і Імша апоўначы, Імша раней асвячаных Дароў, Імша-рэквіем і Імша …

Чытаць далей №2. Розныя віды Імшаў (А)
Інтэрв’ю кардынала Шонбарна: ці можна давяраць “пляткарскаму магістэрыю”?

Інтэрв’ю кардынала Шонбарна: ці можна давяраць “пляткарскаму магістэрыю”?

На мінулым тыдні адбылася публікацыя важнага інтэрв’ю (PDF, англ.), якое кардынал Крыстаф Шонбарн, арцыбіскуп Вены і адзін з найбольш верных тэолагаў-дарадчыкаў і прадстаўнікоў Папы Францішка, даў рымскаму часопісу езуітаў La Civiltà Cattolica. Тэмай інтэрв’ю стала апостальская адгартацыя Amoris Laetitia (AL). Гэтае інтэрв’ю ўжо некалькі разоў абляцела свет, галоўным чынам, таму, што Яго Эмінэнцыя зрабіў тры заявы: па-першае, …

Чытаць далей Інтэрв’ю кардынала Шонбарна: ці можна давяраць “пляткарскаму магістэрыю”?
Свята св. Марыі Магдалены: што новага

Свята св. Марыі Магдалены: што новага

[ddownload id=”994″] У чэрвені гэтага года Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў узняла ступень цэлебрацыі святой Марыі Магдалены да ўзроўню свята. Як растлумачыў сакратар Кангрэгацыі арцыбіскуп Артур Рош у артыкуле для L’Osservatore Romano, гэта зроблена для таго, каб глыбей разважыць над годнасцю жанчыны, новай евангелізацыяй і веліччу таямніцы Божай міласэрнасці. Што азначае змена ў ступені цэлебрацыі для …

Чытаць далей Свята св. Марыі Магдалены: што новага
№1. Паходжанне слова “Імша”

№1. Паходжанне слова “Імша”

Аўтары кніг пра літургію не згаджаюцца ў тым, што датычыцца паходжання слова Імша. Паводле некаторых, яно паходзіць ад габрэйскага Massah, доўг ці абавязак; іншыя ўтвараюць гэтае слова ад грэцкага Myesis, ініцыяцыя; тады як трэція найстойваюць на тым, што гэта не што іншае, як вытворная форма ад састарэлага Mes альбо Messe [1], што для народаў Паўночнай Еўропы …

Чытаць далей №1. Паходжанне слова “Імша”
Канцэрты ў касцёлах Улацлаўскай дыяцэзіі

Канцэрты ў касцёлах Улацлаўскай дыяцэзіі

Улацлавак, 23.06.2016 L.dz. 736/2016 Распараджэнне Біскупа Улацлаўскага наконт арганізацыі канцэртаў у касцёлах Улацлаўскай дыяцэзіі Шматлікія надужыванні, якія паўтараюцца ў апошнім часе і заключаюцца ў выкарыстанні святыняў для несакральных мэтаў, прымушаюць Мяне нагадаць святарам-пробашчам і рэктарам святыняў пра пастанаўленні Канстытуцыі пра літургію Другога Ватыканскага сабору, інструкцыі “Musicam Sacram” ад 5.09.1967, інструкцыі Кангрэгацыі Божага культу “Канцэрты ў касцёлах” ад 5.11.1987, а …

Чытаць далей Канцэрты ў касцёлах Улацлаўскай дыяцэзіі
Кепскі пераклад імшальнай рубрыкі выкарыстаны для дыскрэдытацыі кардынала Сара

Кепскі пераклад імшальнай рубрыкі выкарыстаны для дыскрэдытацыі кардынала Сара

Прапанова кардынала Рабэра Сара цэлебраваць Святую Імшу ў накірунку ўсходу выклікала несувымерна гучны адказ тых, каму такая ідэя не прыйшлася даспадобы. Сярод шматлікіх прыватных меркаванняў раптоўна з’явілася “тлумачэнне” прэс-сакратара Апостальскай сталіцы айца Федэрыка Ламбардзі. Ён паведаміў, што СМІ “няверна інтэрпрэтавалі” прамову кардынала Сара. А. Ламбардзі заўважыў, што прэфект Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў “заўсёды справядліва дбаў пра годную …

Чытаць далей Кепскі пераклад імшальнай рубрыкі выкарыстаны для дыскрэдытацыі кардынала Сара
Каталіцкія навукоўцы і пастыры скіравалі заклік да Калегіі кардыналаў

Каталіцкія навукоўцы і пастыры скіравалі заклік да Калегіі кардыналаў

Прэс-рэліз 11/07/2016 Група каталіцкіх навукоўцаў і пастыраў даслала заклік кардыналу Анджэла Садана, дэкану Калегіі кардыналаў у Рыме, з просьбай, каб кардыналы і ўсходнія каталіцкія патрыярхі заклікалі Яго Святасць Папу Францішка абвергнуць шэраг памылковых суджэнняў, якія можна выцягнуць пры простым чытанні паслясінадальнай апостальскай адгартацыі Amoris Laetitia. У бліжэйшыя тыдні гэты заклік будзе дасланы на розных мовах кожнаму …

Чытаць далей Каталіцкія навукоўцы і пастыры скіравалі заклік да Калегіі кардыналаў
Святар разважае над заклікам кардынала Сара звярнуцца тварам на ўсход

Святар разважае над заклікам кардынала Сара звярнуцца тварам на ўсход

Я адношу сябе да тых, каго цешаць словы кардынала Сара, прэфекта Кангрэгацыі Божага культу, які сказаў: “Важна, каб святар і вернікі разам глядзелі ў накірунку ўсходу”. Тут, у прыватнасці, ён мае на ўвазе Эўхарыстычную малітву, а не Літургію слова, якая справядліва звернута ў накірунку людзей. Але Эўхарыстычная малітва скіраваная да Бога Айца. Святар, дзейнічаючы in persona …

Чытаць далей Святар разважае над заклікам кардынала Сара звярнуцца тварам на ўсход
Кардынал Сара заклікае ўсіх святароў цэлебраваць Імшу ў накірунку ўсходу

Кардынал Сара заклікае ўсіх святароў цэлебраваць Імшу ў накірунку ўсходу

Кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, папрасіў усіх святароў “як найхутчэй” вярнуцца да цэлебрацыі Імшы ad orientem, гэта значыць, тварам у накірунку ўсходу, а не ў накірунку сабраных людзей. Кардынал зрабіў заяву, якую многія палічылі гістарычнай, учора вечарам на канферэнцыі Sacra Liturgia ў Лондане. Ён сказаў, што “вельмі важна” зноў увесці гэтую практыку, і прапанаваў …

Чытаць далей Кардынал Сара заклікае ўсіх святароў цэлебраваць Імшу ў накірунку ўсходу