Апошнія допісы

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі

У сакрыстыі ўбранне выкладваецца на століку для апранання ў парадку, у якім святар будзе яго апранаць, каб першая рэч была зверху. Спачатку выкладваецца арнат, так каб святар мог зручна ўзяць яго. Ён кладзецца на столік пярэдняй часткай уніз. На арнат кладзецца стула, затым маніпул, пас, альба і амікт — у такім парадку.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-1. Падрыхтоўка алтара

Хоць гістарычна спяваная Імша з’яўляецца першасным абрадам, а ціхая Імша — гэта насамрэч толькі яе скарочаная форма, тым не менш на практыцы святару след найперш навучыцца служыць ціхую Імшу. Ён служыць яе пастаянна, зазвычай кожную раніцу. Цырымоніі звычайнай ціхай Імшы з’яўляюцца нібы падмуркам для ўсіх іншых Эўхарыстычных абрадаў.

Памёр кардынал Кафара

Адышоў у вечнасць кардынал Карла Кафара, арцыбіскуп Балоньі (Італія) на пенсіі. Яму было 79 гадоў. Кафара — гэта другі з...

Васковая свечка ў літургіі

Абмеркаванне тэмы ўжывання свечак у літургіі, распачатае ў нядаўна апублікаваным урыўку “Гісторыі Імшы” кс. О’Браена, варта паглыбіць яшчэ адным артыкулам....

№41. Свечкі

На кожны алтар для цэлебрацыі Імшы побач з распяццем ставяцца два свечнікі, у якіх падчас усяго набажэнства гараць свечкі з...

Scroll Up