Прыведзены ніжэй парадак Імшы ўзяты з адпаведнага раздзела Рымскага Імшала (1962) разам з рубрыкамі для зручнасці святароў. Беларускі пераклад абапіраецца на дзве крыніцы: там, дзе гэта магчыма, выкарыстоўваецца афіцыйны парадак Імшы для дыяцэзій Беларусі (ККББ); у іншых месцах, дзе адрозненне ад лацінскага тэксту з’яўляецца істотным, а таксама ў месцах, якія не сустракаюцца ў новай Імшы, выкарыстаны пераклад з лацінскай мовы, зроблены а. Міхалам Ермашкевічам ОР. Гэтая старонка знаходзіцца ў дапрацоўцы.

Ordo Missae

Sacerdos paratus cum ingreditur ad altare, facta illi debita reverentia, signat se signo crucis a fronte ad pectus, et, nisi peculiari rubrica aliter statuatur, clara voce dicit: Святар ва ўбранні, падышоўшы да алтара і аддаўшы яму належную пашану, робіць на сабе знак крыжа ад ілба да грудзей і, калі канкрэтныя рубрыкі не прадпісваюць іншага, гучным голасам кажа:
In nómine Patris, et Fílii, et Spíritus Sancti. Amen. У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Deinde, iunctis manibus ante pectus, incipit antiphonam: Затым, звёўшы рукі перад грудзямі, ён пачынае антыфону:
Introíbo ad altáre Dei. Падыду да ахвярніка Божага.
Ministri respondent: Прыслугоўваючыя адказваюць:
Ad Deum, qui lætíficat iuventútem meam. Да Бога, Які весяліць маладосць маю.
Postea alternatim cum Ministris dicit sequentem Пасля гэтага ён наперамен з прыслугоўваючымі прамаўляе наступнае:

Ps. 42, 1–5
Iúdica me, Deus, et discérne causam meam de gente non sancta: ab hómine iníquo, et dolóso érue me.
M. Quia tu es, Deus, fortitúdo mea: quare me repulísti, et quare tristis incédo, dum afflígit me inimícus?
S. Emítte lucem tuam, et veritátem tuam: ipsa me deduxérunt, et adduxérunt in montem sanctum tuum, et in tabernácula tua.
M. Et introíbo ad altáre Dei: ad Deum qui lætíficat iuventútem meam.
S. Confitébor tibi in cíthara, Deus, Deus meus: quare tristis es, ánima mea, et quare contúrbas me?
M. Spera in Deo, quóniam adhuc confitébor illi: salutáre vultus mei, et Deus meus.
S. Glória Patri, et Fílio, et Spirítui Sancto.
M. Sicut erat in princípio, et nunc, et semper: et in sǽcula sæculórum. Amen.

Пс 42, 1–5
Судзі мяне, Божа, і разбяры справу маю з несвятым народам; ад чалавека злога і крывадушнага ўратуй мяне.
П. Бо Ты, Божа, моц мая: чаму Ты мяне адцураўся і чаму сумны хаджу я, калі ўціскае мяне вораг?
С. Пашлі святло Тваё і праўду Тваю, каб яны вялі мяне і каб завялі на гару Тваю святую і ў сялібы Твае.
П. І падыду да ахвярніка Божага, да Бога, Які весяліць маладосць маю.
С. Буду хваліць Цябе пад гукі лютні, Божа, Божа мой; чаму журышся, душа мая, і чаму ўва мне непакоішся?
П. Спадзявайся на Бога, бо яшчэ Яго буду хваліць, збаўленне аблічча майго і Бога майго.
С. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
П. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.

Sacerdos repetit antiphonam: Святар паўтарае антыфону:
Introíbo ad altáre Dei.
℞. Ad Deum, qui lætíficat iuventútem meam.
Падыду да ахвярніка Божага.
℞. Да Бога, Які весяліць маладосць маю.
Signat se, dicens: Ён робіць знак крыжа, кажучы:
℣. Adiutórium nostrum in nómine Dómini.
℞. Qui fecit cælum et terram.
℣. Дапамога нашая ў імені Пана.
℞. Які стварыў неба і зямлю.
Deinde, iunctis manibus, profunde inclinatus facit confessionem. Затым са зведзенымі рукамі і ў глыбокім паклоне ён здзяйсняе споведзь.
In Missis defunctorum, et in Missis de Tempore a dominica I Passionis usque ad feriam V in Cena Domini inclusive, omittitur psalmus Iúdica me, Deus, cum Glória Patri, et repetitione antiphonæ, sed dicto In nómine Patris, Introíbo, et Adiutórium, fit conféssio, ut sequitur: У Імшах за памерлых і ў Імшах ад Нядзелі Мукі Пана да чацвярга Вячэры Пана ўключна прапускаецца псальм Судзі мяне, Божа з Хвала Айцу і паўторам антыфоны, а прамаўляецца У імя Айца, Падыду і Дапамога і робіцца споведзь, як далей:
Confíteor Deo omnipoténti, beátæ Maríæ semper Vírgini, beáto Michaéli Archángelo, beáto Ioánni Baptístæ, sanctis Apóstolis Petro et Paulo, ómnibus Sanctis, et vobis, fratres: quia peccávi nimis cogitatióne, verbo et opere: (percutit sibi pectus ter, dicens:) mea culpa, mea culpa, mea máxima culpa. Ideo precor beátam Maríam semper Vírginem, beátum Michaélem Archángelum, beátum Ioánnem Baptístam, sanctos Apóstolos Petrum et Paulum, omnes Sanctos, et vos, fratres, oráre pro me ad Dóminum Deum nostrum. Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і вам, браты, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: (тройчы б’е сябе ў грудзi, кажучы:) мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і вас, браты, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.
Ministri respondent: Прыслугоўваючыя адказваюць:
Misereátur tui omnípotens Deus, et, dimíssis peccátis tuis, perdúcat te ad vitam ætérnam. Няхай змілуецца над табою Бог усемагутны, і адпусціўшы табе грахі, давядзе цябе да жыцця вечнага.
Sacerdos dicit: Amen, et erigit se. Святар кажа: Амэн і выпростваецца.
Deinde ministri repetunt confessionem: et ubi a sacerdote dicebatur vobis, fratres, et vos, fratres, a ministris dicitur tibi, pater, et te, pater. Пасля гэтага прыслугоўваючыя паўтараюць споведзь, а дзе святар казаў вам, браты, і вас, браты, прыслугоўваючыя кажуць табе, ойча, і цябе, ойча.
Postea sacerdos, iunctis manibus, facit absolutionem, dicens: Затым святар са зведзенымі рукамі ўдзяляе разграшэнне, кажучы:
Misereátur vestri omnípotens Deus, et, dimíssis peccátis vestris, perdúcat vos ad vitam ætérnam. ℞. Amen. Няхай змілуецца над вамі Бог Усемагутны і, адпусціўшы вам грахі вашыя, давядзе вас да жыцця вечнага. ℞. Амэн.
Signat se signo crucis, dicens: Ён робіць на сабе знак крыжа, кажучы:
Indulgéntiam, absolutiónem et remissiónem peccatórum nostrórum tríbuat nobis omnípotens et miséricors Dóminus. ℞. Amen. Дараванне, разграшэнне і адпушчэнне грахоў нашых няхай дасць нам усемагутны і міласэрны Пан. ℞. Амэн.
Et inclinatus prosequitur: І, схіліўшыся, працягвае:
℣. Deus, tu convérsus vivificábis nos.
℞. Et plebs tua lætábitur in te.
℣. Osténde nobis, Dómine, misericórdiam tuam.
℞. Et salutáre tuum da nobis.
℣. Dómine, exáudi oratiónem meam.
℞. Et clamor meus ad te véniat.
℣. Dóminus vobíscum.
℞. Et cum spíritu tuo.
℣. Божа, Ты, звярнуўшыся, ажывіш нас.
℞. І народ Твой узрадуецца ў Табе.
℣. Акажы нам, Пане, Тваю міласэрнасць.
℞. І дай нам Тваё збаўленне.
℣. Пане, выслухай малітву маю.
℞. А просьба мая няхай да Цябе дойдзе.
℣. Пан з вамі.
℞. І з духам тваім.
Et, extendens ac iungens manus, clara voce dicit: Orémus, et, ascendens ad altare, dicit secreto: Развёўшы і звёўшы рукі, ён гучным голасам кажа: Orémus і, узыходзячы да алтара, ціхім голасам кажа:
Aufer a nobis, quǽsumus, Dómine, iniquitátes nostras: ut ad Sancta sanctórum puris mereámur méntibus introíre. Per Christum Dóminum nostrum. Amen. Адымі ад нас, просім Цябе, Пане, беззаконні нашыя, каб да святога святых з чыстым сэрцам мы ўвайсці заслужылі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Deinde, manibus iunctis super altare, inclinatus dicit: Затым, звёўшы рукі на алтары і схіліўшыся, ён кажа:
Orámus te, Dómine, per mérita Sanctórum tuórum, (osculatur altare in medio) quorum relíquiæ hic sunt, et ómnium Sanctórum: ut indulgére dignéris ómnia peccáta mea. Amen. Молім Цябе, Пане, праз заслугі святых Тваіх, (цалуе алтар у сярэдзіну) чые рэліквіі тут спачываюць, і ўсіх святых будзь ласкавы дараваць мне ўсе грахі мае. Амэн.
In Missa sollemni, quæ non sit defunctorum, celebrans, antequam incipiat antiphonam ad Introitum, benedicit incensum, dicens: Ab illo benedicáris, in cuius honore cremáberis. Amen. Et, accepto thuribulo a diacono, incensat altare, nihil dicens. Postea diaconus, recepto thuribulo a celebrante, incensat illum tantum. Deinde celebrans, signans se signo crucis, incipit antiphonam ad Introitum: qua finita, iunctis manibus, alternatim cum ministris dicit:  На ўрачыстай Імшы, якая служыцца не за памерлых, перад тым як пачаць антыфону інтроіта, цэлебрант благаслаўляе кадзіла, кажучы: Хай благаславіць цябе Той, на чыю хвалу ты будзеш спальвацца. Амэн. І, узяўшы кадзільніцу ў дыякана, акаджвае алтар, нічога не кажучы. Пасля гэтага дыякан, узяўшы кадзільніцу ў цэлебранта, акаджае яго самога. Затым цэлебрант, робячы на сабе знак крыжа, пачынае антыфону інтроіта, скончыўшы якую, са зведзенымі рукамі, наперамен з прыслугоўваючымі кажа:
℣. Kýrie, eléison.
℞. Kýrie, eléison.
℣. Kýrie, eléison.
℞. Christe, eléison.
℣. Christe, eléison.
℞. Christe, eléison.
℣. Kýrie, eléison.
℞. Kýrie, eléison.
℣. Kýrie, eléison.
℣. Пане, змілуйся.
℞. Пане, змілуйся.
℣. Пане, змілуйся.
℞. Хрыстэ, змілуйся.
℣. Хрыстэ, змілуйся.
℞. Хрыстэ, змілуйся.
℣. Пане, змілуйся.
℞. Пане, змілуйся.
℣. Пане, змілуйся.
Postea in medio altaris extendens et iungens manus, caputque aliquantulum inclinans, dicit, si dicendum est, Glória in excélsis Deo, et prosequitur iunctis manibus. Cum dicit Adorámus te, Grátias agimus tibi, et Iesu Christe, et Súscipe deprecatiónem, inclinat caput: et in fine dicens: Cum Sancto Spíritu, signat se a fronte ad pectus. Затым пры сярэдзіне алтара, разводзячы і зводзячы рукі і крыху схіляючы галаву, ён кажа, калі прадпісана, Хвала на вышынях Богу, і працягвае са зведзенымі рукамі. На словы Кланяемся Табе, Дзякуем Табе, Езу Хрыстэ і Прымі маленні ён робіць паклон, а кажучы напрыканцы: З Духам Святым, ён робіць на сабе знак крыжа ад ілба да грудзей.
Glória in excélsis Deo. Et in terra pax homínibus bonæ voluntátis. Laudámus te. Benedícimus te. Adorámus te. Glorificámus te. Grátias ágimus tibi propter magnam glóriam tuam. Dómine Deus, Rex cæléstis, Deus Pater omnípotens. Dómine Fili unigénite, Iesu Christe. Dómine Deus, Agnus Dei, Fílius Patris. Qui tollis peccáta mundi, miserére nobis. Qui tollis peccáta mundi, súscipe deprecatiónem nostram. Qui sedes ad déxteram Patris, miserére nobis. Quóniam tu solus Sanctus. Tu solus Dóminus. Tu solus Altíssimus, Iesu Christe. Cum Sancto Spíritu,  in glória Dei Patris. Amen. Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны. Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі. Які бярэш на сябе грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца. Амэн.
Deinde osculatur altare in medio, et versus ad populum dicit: ℣. Dóminus vobíscum. ℞. Et cum spíritu tuo. Postea dicit: Orémus, et orationes, unam aut plures, ut Ordo Officii postulat. Sequitur Epistola, graduale, tractus, vel Allelúia cum versu, aut sequentia, prout Tempus aut qualitas Missæ postulat. Затым, пацалаваўшы алтар у сярэдзіну і павярнуўшыся да людзей, ён кажа: ℣. Пан з вамі. ℞. І з духам тваім. Пасля гэтага ён кажа: Молімся, і малітвы, адну альбо некалькі, як прадпісвае парадак Імшы. Затым чытаюцца Пасланне, Градуал, Тракт альбо Аллелюя з вершам, альбо Секвенцыя, паводле прадпісанняў перыяду і фармуляру Імшы.
His finitis, si Missa est sollemnis, diaconus librum Evangeliorum deponit super medium altaris, et celebrans benedicit incensum, ut supra: deinde diaconus, genuflexus ante altare, manibus iunctis, dicit: На ўрачыстай Імшы, калі гэта скончана, дыякан кладзе Евангеліярый на сярэдзіну алтара, а цэлебрант благаслаўляе кадзіла, як раней; затым дыякан становіцца на калені перад алтаром і са зведзенымі рукамі кажа:
Munda cor meum, ac lábia mea, omnípotens Deus, qui lábia Isaíæ prophétæ cálculo mundásti igníto: ita me tua grata miseratióne dignáre mundáre, ut sanctum Evangélium tuum digne váleam nuntiáre. Per Christum Dóminum nostrum. Amen. Ачысці сэрца маё і вусны мае, Усемагутны Божа, і як ты вусны прарока Ісаі ачысціў вуглём агністым, так і мяне будзь ласкавы сваёй спагаднай міласэрнасцю ачысціць, каб святое Евангелле Тваё годна мог я абвяшчаць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Postea accipit librum de altari, et rursus genuflexus petit benedictionem a sacerdote, dicens: Iube, domne, benedícere. Пасля гэтага ён бярэ кнігу з алтара і, зноў стаўшы на калені, просіць святара аб благаслаўленні, кажучы: Загадай благаславіць, спадару.
Sacerdos respondet: Святар адказвае:
Dóminus sit in corde tuo et in lábiis tuis: ut digne et competénter annúnties Evangélium suum: In nómine Patris, et Fílii, et Spíritus Sancti. Amen. Пан няхай будзе ў сэрцы тваім і на вуснах тваіх, каб ты годна і адпаведна абвяшчаў Евангелле Ягонае. У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Et, accepta benedictione, osculatur manum celebrantis: et cum aliis ministris, incenso, et luminaribus, accedens ad locum Evangelii, stans iunctis manibus, dicit: ℣. Dóminus vobíscum. ℞. Et cum spíritu tuo. Et pronuntians: Sequéntia sancti Evangélii secúndum N., sive Inítium, pollice dexteræ manus signat librum in principio Evangelii, quod est lecturus, deinde seipsum in fronte, ore, et pectore: et dum ministri respondent Glória tibi, Dómine, incensat ter librum, postea prosequitur Evangelium iunctis manibus. Quo finito, subdiaconus defert librum sacerdoti, qui osculatur Evangelium, dicens: Per evangélica dicta deleántur nostra delícta. І, прыняўшы благаслаўленне, ён цалуе руку цэлебранта, і прыйшоўшы на бок Евангелля і стаўшы са зведзенымі рукамі, ён кажа: ℣. Пан з вамі. ℞. І з духам тваім. І, абвяшчаючы: Паслядоўнасць святога Евангелля паводле N., альбо Пачатак, вялікім пальцам правай рукі ён пазначае кнігу ў месцы пачатку Евангелля, якое чытаецца, а затым самога сябе на лбе, вуснах і грудзях, і калі прыслугоўваючыя адказваюць Хвала Табе, Пане, тройчы акаджвае кнігу, пасля чаго чытае Евангелле са зведзенымі рукамі. Калі яно скончана, субдыякан прыносіць кнігу святару, які цалуе Евангелле, кажучы: Словамі Евангелля няхай будуць знішчаны нашыя правіны.
Deinde sacerdos incensatur a diacono. Затым дыякан акаджвае святара.
Si vero sacerdos sine diacono et subdiacono celebrat, delato libro ad aliud latus altaris, inclinatus in medio, iunctis manibus dicit: Калі служыць толькі святар без дыякана і субдыякана, перанёсшы кнігу на іншы бок алтара і схіліўшыся над яго сярэдзінай, ён са зведзенымі рукамі кажа:
Munda cor meum, ut supra, et Iube, Dómine, benedícere. Dóminus sit in corde meo et in lábiis meis: ut digne et competénter annúntiem Evangélium suum. Amen. Ачысці сэрца маё, і як вышэй, і Загадай благаславіць, Пане. Пан няхай будзе ў сэрцы маім і на вуснах маіх, каб я годна і адпаведна абвяшчаў Евангелле Ягонае. Амэн.
Deinde, conversus ad librum, iunctis manibus, dicit: ℣. Dóminus vobíscum. ℞. Et cum spíritu tuo. Затым, павярнуўшыся да кнігі, ён са зведзенымі рукамі кажа: ℣. Пан з вамі. ℞. І з духам тваім.
Et pronuntians: Inítium, sive Sequéntia sancti Evangélii, signat librum, et se in fronte, ore, et pectore, et legit Evangelium, ut dictum est. Quo finito, respondet minister: Laus tibi, Christe, et sacerdos osculatur Evangelium, dicens: Per evangélica dicta, ut supra. І, абвяшчаючы: Пачатак альбо Паслядоўнасць святога Евангелля, пазначае кнігу і сябе на лбе, вуснах і грудзях і чытае прадпісанае Евангелле. Калі яно скончана, прыслугоўваючы адказвае: Хвала Табе, Хрыстэ, і святар цалуе Евангелле, кажучы: Словамі Евангелля, як вышэй.
In Missis defunctorum dicitur Munda cor meum, sed non petitur benedictio, non deferuntur luminaria, nec celebrans osculatur librum. У Імшах за памерлых прамаўляецца Ачысці сэрца маё, але няма просьбы аб благаслаўленні, не носяцца ліхтары, а цэлебрант не цалуе кнігу.
Deinde ad medium altaris extendens, elevans et iungens manus, dicit, si dicendum est, Credo in unum Deum, et prosequitur iunctis manibus. Cum dicit Deum, caput cruci inclinat: quod similiter facit, cum dicit Iesum Christum, et simul adorátur. Ad illa autem verba Et incarnátus est, genuflectit usque dum dicatur Et homo factus est. In fine ad Et vitam ventúri sǽculi, signat se signo crucis a fronte ad pectus. Затым пры сярэдзіне алтара, разводзячы, падымаючы і зводзячы рукі, ён кажа, калі прадпісана, Веру ў адзінага Бога і працягвае са зведзенымі рукамі. Калі ён кажа Бога, ён кланяецца крыжу, робячы тое ж, калі кажа Езуса Хрыста і належыць пакланенне. На словы ж І ўцелавіўся ён укленчвае, пакуль не скажа І стаўся чалавекам. У канцы, на словы І жыцця вечнага ў будучым свеце, ён робіць на сабе знак крыжа ад ілба да грудзей.
Credo in unum Deum, Patrem omnipoténtem, factórem cæli et terræ, visibílium ómnium et in visibílium. Et in unum Dóminum Iesum Christum, Fílium Dei unigénitum. Et ex Patre natum ante ómnia sǽcula. Deum de Deo, lumen de lúmine, Deum verum de Deo vero. Génitum, non factum, consubstantiálem Patri: per quem ómnia facta sunt. Qui propter nos hómines et propter nostram salútem descéndit de cælis. (Hic genuflectitur) Et incarnátus est de Spíritu Sancto ex María Vírgine: et homo factus est. Crucifíxus étiam pro nobis: sub Póntio Piláto passus, et sepúltus est. Et resurréxit tértia die, secúndum Scriptúras. Et ascéndit in cælum: sedet ad déxteram Patris. Et íterum ventúrus est cum glória iudicáre vivos et mórtuos: cuius regni non erit finis. Et in Spíritum Sanctum, Dóminum, et vivificántem: qui ex Patre Filióque procédit. Qui cum Patre et Fílio simul adorátur et conglorificátur: qui locútus est per Prophétas. Et unam sanctam cathólicam et apostólicam Ecclésiam. Confíteor unum baptísma in remissiónem peccatórum. Et exspécto resurrectiónem mortuórum. Et vitam ventúri sǽculi. Amen. Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. (Тут укленчвае) І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.
Deinde osculatur altare, et, versus ad populum, dicit: ℣. Dóminus vobíscum. ℞. Et cum spíritu tuo. Postea dicit: Orémus, et antiphonam ad Offertorium. Qua dicta, si est Missa sollemnis, diaconus porrigit celebranti patenam cum hostia: secus sacerdos ipse accipit patenam cum hostia, quam offerens, dicit: Затым ён цалуе алтар і, павярнуўшыся да людзей, кажа: ℣. Пан з вамі. ℞. І з духам тваім. Пасля гэтага ён кажа: Молімся і чытае антыфону аферторыя. Пасля гэтага на ўрачыстай Імшы дыякан падае цэлебранту патэну з гостыяй; іначай святар сам бярэ патэну з гостыяй і кажа, ахвяруючы яе:
Súscipe, sancte Pater, omnípotens ætérne Deus, hanc immaculátam hóstiam, quam ego indígnus fámulus tuus óffero tibi Deo meo vivo et vero, pro innumerabílibus peccátis, et offensiónibus, et neglegéntiis meis, et pro ómnibus circumstántibus, sed et pro ómnibus fidélibus christiánis vivis atque defúnctis: ut mihi et illis profíciat ad salútem in vitam ætérnam. Amen. Прымі, святы Ойча, Усемагутны вечны Божа, гэтую беззаганную гостыю, якую я, нягодны слуга Твой, прыношу Табе, Богу майму, жывому і праўдзіваму, за незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні мае і за ўсіх тут прысутных, а таксама за ўсіх верных хрысціянаў, жывых і памерлых, каб мне і ім яна паслужыла для збаўлення і жыцця вечнага. Амэн.
Deinde faciens crucem cum eadem patena, deponit hostiam super corporale. Diaconus ministrat vinum, subdiaconus aquam in calice: vel si Missa sine sacris ministris celebratur, utrumque infundit sacerdos, et aquam miscendam in calice benedicit signo crucis, dicens: Затым, робячы знак крыжа той жа патэнай, кладзе гостыю на карпарал. Дыякан налівае віно ў келіх, а субдыякан ваду; альбо, калі Імша служыцца без пасвячаных служыцеляў, і тое, і другое налівае святар, благаслаўляючы ваду, якую дамешвае ў келіх, знакам крыжа, кажучы:
Deus, qui humánæ substántiæ dignitátem mirabíliter condidísti, et mirabílius reformásti: da nobis, per huius aquæ et vini mystérium, eius divinitátis esse consórtes, qui humanitátis nostræ fíeri dignátus est párticeps, Iesus Christus, Fílius tuus, Dóminus noster: Qui tecum vivit et regnat in unitáte Spíritus Sancti Deus: per ómnia sǽcula sæculórum. Amen. Божа, які дзівосна годнасць чалавечай прыроды стварыў і яшчэ больш дзівосна аднавіў, дай нам праз таямніцу гэтай вады і віна быць саўдзельнікамі боскасці Таго, Які ў нашай людскасці ўдзельнічаць быў ласкавы — Езус Хрыстус, Сын Твой і Пан наш, Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.
In Missis defunctorum dicitur prædicta oratio: sed aqua non benedicitur. У Імшах за памерлых прамаўляецца папярэдняя малітва, але вада не благаслаўляецца.
Postea accipit calicem, et offert, dicens: Пасля гэтага ён бярэ келіх і ахвяруе яго, кажучы:
Offérimus tibi, Dómine, cálicem salutáris, tuam deprecántes cleméntiam: ut in conspéctu divínæ maiestátis tuæ, pro nostra et totíus mundi salúte, cum odóre suavitátis ascéndat. Amen. Прыносім Табе, Пане, келіх збаўлення, просячы Твае ласкавасці, каб з водарам салодкім узышоў ён да вобліку Тваёй Велічы для збаўлення нашага і ўсяго свету. Амэн.
Deinde facit signum crucis cum calice, et illum ponit super corporale, et palla cooperit: tum, iunctis manibus super altare, aliquantulum inclinatus, dicit: Затым ён робіць келіхам знак крыжа, ставіць яго на карпарал і накрывае палай. Затым, з рукамі зведзенымі на алтары, крыху схіліўшыся, ён кажа:
In spíritu humilitátis et in ánimo contríto suscipiámur a te, Dómine: et sic fiat sacrifícium nostrum in conspéctu tuo hódie, ut pláceat tibi, Dómine Deus. Прымі, Пане, нас, што ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы стаім перад Табою, а наша ахвяра так хай споўніцца перад абліччам Тваім, каб была Табе даспадобы, Пане Божа.
Erectus expandit manus, easque in altum porrectas iungens, elevatis ad cælum oculis, et statim demissis, dicit: Выпрастаўшыся, ён разводзіць рукі, уздымае іх угору і зводзіць, а вочы падымае ў неба і адразу апускае, кажучы:
Veni, sanctificátor omnípotens ætérne Deus: benedicit oblata, prosequendo: et benedic hoc sacrifícium, tuo sancto nómini præparátum. Прыйдзі, Даўца святасці, усемагутны і вечны Божа, благаслаўляе прынашэнне, працягваючы: і благаславі гэтую ахвяру, на славу святога імені Твайго прыгатаваную.
Postea, si sollemniter celebrat, benedicit incensum, dicens: Пасля гэтага на ўрачыстых цэлебрацыях ён благаслаўляе кадзіла, кажучы:
Per intercessiónem beáti Michaélis Archángeli, stantis a dextris altáris incénsi, et ómnium electórum suórum, incénsum istud dignétur Dóminus benedícere, et in odórem suavitátis accípere. Per Christum Dóminum nostrum. Amen. Праз заступніцтва святога Міхала Арханёла, што пры ахвярніку кадзільным стаіць з правага боку, і ўсіх Тваіх абраных, кадзіла гэтае будзь ласкавы благаславіць, Пане, і прыняць як водар салодкі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Et, accepto thuribulo a diacono, incensat oblata, modo in rubricis præscripto, dicens: І, узяўшы кадзільніцу ў дыякана, акаджвае ахвяру, як прадпісана ў рубрыках, кажучы:
Incénsum istud a te benedíctum ascéndat ad te, Dómine: et descéndat super nos misericórdia tua. Кадзіла гэтае, што Ты благаславіў, хай узыдзе да Цябе, Пане, а на нас сыдзе міласэрнасць Твая.
Deinde incensat altare, dicens: Затым акаджвае алтар, кажучы:
Ps. 140, 2-4
Dirigátur, Dómine, orátio mea, sicut incénsum, in conspéctu tuo: elevátio mánuum meárum sacrifícium vespertínum. Pone, Dómine, custódiam ori meo, et óstium circumstántiæ lábiis meis: ut non declínet cor meum in verba malítiæ, ad excusándas excusatiónes in peccátis.
Пс 140, 2-4
Няхай будзе малітва мая, як кадзіла перад абліччам Тваім, а рук маіх узніманне — як ахвяра вячорная. Пастаў, Пане, варту вуснам маім, і сцеражы дзверы вуснаў маіх, каб не схілялася сэрца маё да благіх словаў і да шукання апраўдання ў грахах.
Dum reddit thuribulum diacono, dicit: Потым вяртае кадзільніцу дыякану і кажа:
Accéndat in nobis Dóminus ignem sui amóris et flammam ætérnæ caritátis. Amen. Няхай Пан распаліць у нас агонь Свае любові і полымя вечнае міласці. Амэн.
Postea incensatur sacerdos a diacono, deinde alii per ordinem. Interim sacerdos lavat manus, dicens: Пасля гэтага дыякан акаджае святара, а затым іншых па парадку. Тым часам святар абмывае рукі, кажучы:
Ps. 25, 6-12
Lavábo inter innocéntes manus meas: et circúmdabo altáre tuum. Dómine:
Ut áudiam vocem laudis, et enárrem univérsa mirabília tua.
Dómine, diléxi decórem domus tuæ, et locum habitatiónis glóriæ tuæ.
Ne perdas cum ímpiis, Deus, ánimam meam, et cum viris sánguinum vitam meam:
In quorum mánibus iniquitátes sunt: déxtera eórum repléta est munéribus.
Ego autem in innocéntia mea ingréssus sum: rédime me, et miserére mei.
Pes meus stetit in dirécto: in ecclésiis benedícam te, Dómine.
Glória Patri, et Fílio, et Spirítui Sancto.
Sicut erat in princípio, et nunc, et semper: et in sǽcula sæculórum. Amen.
Пс 25, 6-12
Абмыю ў нявіннасці рукі мае і абыду ахвярнік Твой, Пане,
Каб голасна дзякаваць Табе ды апавядаць пра ўсе цуды Твае.
Пане, палюбіў я красу дому Твайго і сялібу славы Твае.
Не загубі душы мае з грэшнікамі, ані жыцця майго з людзьмі крывавымі,
Да чыіх рук прыліплі ўчынкі ганебныя, чыя правіца напоўненая хабарам.
Я ж буду хадзіць у беззаганнасці маёй, дык збаў мяне і злітуйся нада мною.
Стапа мая стаіць на роўнай сцежцы, у зграмаджэнні буду я Пана славіць.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
In Missis defunctorum, et tempore Passionis in Missis de Tempore omittitur Glória Patri. У Імшах за памерлых і ў перыяд Мукі Пана прапускаецца Хвала Айцу.
Deinde, aliquantulum inclinatus in medio altaris, iunctis manibus super eo, dicit: Затым, крыху схіліўшыся пры сярэдзіне алтара і паклаўшы на яго зведзеныя рукі, кажа:
Súscipe, sancta Trinitas, hanc oblatiónem, quam tibi offérimus ob memóriam passiónis, resurrectiónis et ascensiónis Iesu Christi Dómini nostri: et in honórem beátæ Maríæ semper Vírginis, et beáti Ioánnis Baptistæ, et sanctórum Apostolórum Petri et Pauli, et istórum, et ómnium Sanctórum: ut illis profíciat ad honórem, nobis autem ad salútem: et illi pro nobis intercédere dignéntur in cælis, quorum memóriam ágimus in terris. Per eúndem Christum Dóminum nostrum. Amen. Прымі, святая Тройца, гэтае прынашэнне, якое мы складаем Табе ў памяць мукі, ўваскрасення і ўнебаўшэсця Езуса Хрыста, Пана нашага, а таксама на славу Найсвяцейшай Марыі заўсёды Дзевы, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама тых і ўсіх святых, каб ім яна была на славу, а нам на збаўленне; і няхай заступаюцца за нас у нябёсах тыя, чыю памяць мы адзначаем на зямлі. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Postea osculatur altare et, versus ad populum, extendens et iungens manus, voce paululum elevata, dicit: Пасля гэтага цалуе алтар і, павярнуўшыся да людзей, разводзячы і зводзячы рукі, крыху гучнейшым голасам кажа:
Oráte, fratres: ut meum ac vestrum sacrifícium acceptábile fiat apud Deum Patrem omnipoténtem. Маліцеся, браты, каб мая і вашая ахвяра была прыемнай Богу Айцу ўсемагутнаму.
Minister, seu circumstantes respondent: alioquin ipsemet sacerdos: Прыслугоўваючы альбо прысутныя, а іначай сам святар, адказваюць:
Suscípiat Dóminus sacrifícium de mánibus tuis (vel meis) ad laudem et glóriam nominis sui, ad utilitátem quoque nostram, totiúsque Ecclésiæ suæ sanctæ. Няхай Пан прыме ахвяру з рук тваіх (альбо маіх) на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу свайму святому.
Sacerdos submissa voce dicit: Amen. Святар ціхім голасам адказвае: Амэн.
Deinde, manibus extensis, absolute sine Orémus subiungit orationes secretas. Quibus finitis, cum pervenerit ad conclusionem, clara voce dicit: Per ómnia sǽcula sæculórum, cum præfatione, ut in sequentibus. Затым, з разведзенымі рукамі, без аніякага Молімся пераходзіць да сакрэтных малітваў. Скончыўшы іх і дайшоўшы да завяршэння, гучным голасам кажа: Праз усе вякі вечныя, затым Прэфацыю, як сказана далей.
Præfationem incipit ambabus manibus positis hinc inde super altare: quas aliquantulum elevat, cum dicit: Sursum corda. Iungit eas ante pectus, et caput inclinat, cum dicit: Grátias agamus Dómino Deo nostro. Прэфацыю пачынае, паклаўшы абедзве рукі на алтар; ён крыху ўздымае іх, калі кажа: Угору сэрцы. Зводзіць іх перад грудзямі і схіляе галаву, калі кажа: Падзякуем Пану, Богу нашаму.
Deinde disiungit manus, et disiunctas tenet usque ad finem præfationis: qua finita, iterum iungit eas, et inclinatus dicit: Sanctus. Et cum dicit: Benedíctus, qui venit, signum crucis sibi producit a fronte ad pectus. Затым разводзіць рукі і трымае іх разведзенымі ўвесь час да канца Прэфацыі. Скончыўшы яе, зноў зводзіць рукі і, схіліўшыся, кажа: Святы. А калі кажа: Благаслаўлёны той, хто прыходзіць, пазначае сябе знакам крыжа ад ілба да грудзей.
℣. Per ómnia sǽcula sæculórum.
℞.
Amen.
℣.
 Dóminus vobíscum.
℞. Et cum spíritu tuo.
℣. Sursum corda.
℞. Habémus ad Dóminum.
℣. Grátias agamus Dómino Deo nostro.
℞. Dignum et iustum est.
℣. Праз усе вякі вечныя.
℞.
Амэн.
℣.
 Пан з вамі.
℞. І з духам тваім.
℣. Угору сэрцы.
℞. Узносім іх да Пана.
℣. Падзякуем Пану Богу нашаму.
℞. Годна гэта і справядліва.
Vere dignum et iustum est, æquum et salutáre, nos tibi semper et ubíque grátias ágere: Dómine, sancte Pater, omnípotens ætérne Deus: Qui cum unigénito Fílio tuo, et Spíritu Sancto, unus es Deus, unus es Dóminus: non in uníus singularitáte persónæ, sed in uníus Trinitáte substántiæ. Quod enim de tua glória, revelánte te, crédimus, hoc de Fílio tuo, hoc de Spíritu Sancto, sine differéntia discretiónis sentímus. Ut in confessióne veræ sempiternǽque Deitátis, et in persónis propríetas, et in esséntia únitas, et in maiestáte adorétur æquálitas. Quam laudant Angeli atque Archángeli, Chérubim quoque ac Séraphim: qui non cessant clamáre cotídie, una voce dicéntes: Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, каб мы заўсёды і ўсюды Табе складалі падзяку, Пане, cвяты Ойча, усемагутны вечны Божа. Ты з Адзінародным Тваім Сынам і Духам Святым адзіны Бог, адзіны Пан; не праз адзінства асобы, але праз адзінства сутнасці Асобаў Тройцы. А тое, у што мы, дзякуючы Твайму адкрыццю, верым аб Тваёй славе, без адрознення вызнаем таксама аб Тваім Сыне і аб Духу Святым. Такім чынам, вызнаючы сапраўднае і вечнае Боства, мы ўшаноўваем тры Божыя Асобы адной сутнасці і роўнай велічы. Гэтую веліч праслаўляюць усе Анёлы і Арханёлы, Херувімы і Серафімы, якія не перастаюць штодзённа паўтараць, у адзін голас усклікаючы:
Sanctus, Sanctus, Sanctus Dóminus Deus Sábaoth. Pleni sunt cæli et terra glória tua. Hosánna in excélsis. Benedíctus  qui venit in nómine Dómini. Hosánna in excélsis. Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны Той, хто прыходзіць у Імя Пана. Гасанна на вышынях.
Finita præfatione, sacerdos, extendens, elevans aliquantulum et iungens manus, elevansque ad cælum oculos, et statim demittens, profunde inclinatus ante altare, manibus super eo positis, dicit secreto: Скончыўшы Прэфацыю, святар разводзіць, крыху ўздымае і зводзіць рукі, таксама ўздымае вочы ў неба і адразу апускае, глыбока схіляецца над алтаром і, паклаўшы на яго рукі, кажа:
Te igitur, clementíssime Pater, per Iesum Christum, Fílium tuum, Dóminum nostrum, súpplices rogámus ac pétimus, osculatur altare et, iunctis manibus ante pectus, dicit: uti accépta hábeas et benedícas, signat ter super hostiam et calicem simul, dicens: hæc dona, hæc múnera, hæc sancta sacrifícia illibáta, extensis manibus prosequitur: in primis, quæ tibi offérimus pro Ecclésia tua sancta cathólica: quam pacificáre, custodíre, adunáre et régere dignéris toto orbe terrárum: una cum fámulo tuo Papa nostro N. et Antístite nostro N. et ómnibus orthodóxis, atque cathólicæ et apostólicae fídei cultóribus. Таму Цябе, міласцівы Ойча, праз Езуса Хрыста, Сына Твайго, Пана нашага, пакорна просім i молім, цалуе алтар і з рукамі, зведзенымі перад грудзямі, кажа: каб прыняў і благаславіў, тройчы робіць знак крыжа і над гостыяй, і келіхам, кажучы: гэтыя  дары, гэтыя прынашэнні, гэтую святую i беззаганную ахвяру. Разводзіць рукі і працягвае: Складаем яе Табе найперш за Твой святы Каталіцкі Касцёл: будзь ласкавы адорваць супакоем, ахоўваць, яднаць i кіраваць ім ва ўсім свеце разам ca слугой Тваім Папам нашым N., біскупам нашым N. i ўсімі, хто верна захоўвае i вызнае каталіцкую i апостальскую веру.

Commemoratio pro vivis
Meménto, Dómine, famulórum famularúmque tuarum N. et N. iungit manus, orat aliquantulum pro quibus orare intendit: deinde manibus extensis prosequitur: et ómnium circumstántium, quorum tibi fides cógnita est et nota devótio, pro quibus tibi offérimus: vel qui tibi ófferunt hoc sacrifícium laudis, pro se suísque ómnibus: pro redemptióne animárum suárum, pro spe salútis et incolumitátis suæ: tibíque reddunt vota sua ætérno Deo, vivo et vero.

Успамін жывых
Памятай, Пане, пра слугаў і служанак тваіх N. і N. Зводзіць рукі, нядоўга моліцца за тых, за каго хоча маліцца; затым з разведзенымі рукамі працягвае: i пра ўсіх тут прысутных, вера якіх Табе вядомая i адданасць знаёмая; за ix мы прыносім Табе гэтую ахвяру хвалы i яны таксама яе Табе прыносяць за сябе i за ўсіх сваіх блізкіх; за адкупленне сваіх душаў, за надзею на збаўленне i ўратаванне ўзносяць свае малітвы да Цябе, да Бога вечнага, жывога i праўдзівага.
Infra Actionem
Communicántes, et memóriam venerántes, in primis gloriósæ semper Vírginis Maríæ, Genetrícis Dei et Dómini nostri Iesu Christi: sed et beati Ioseph, eiusdem Virginis Sponsi, et beatórum Apostolórum ac Mártyrum tuórum, Petri et Pauli, Andréæ, Iacóbi, Ioánnis, Thomæ, Iacóbi, Philíppi, Bartholomǽi, Matthǽi, Simónis et Thaddǽi: Lini, Cleti, Cleméntis, Xysti, Cornélii, Cypriáni, Lauréntii, Chrysógoni, Ioánnis et Pauli, Cosmæ et Damiáni: et ómnium Sanctórum tuórum; quorum méritis precibúsque concédas, ut in ómnibus protectiónis tuæ muniámur auxílio. Iungit manus. Per eúndem Christum Dóminum nostrum. Amen.
Унутры дзеяння
У еднасці з усім Касцёлам найперш з пашанаю ўспамінаем благаслаўлёную заўсёды Панну Марыю, Маці Бога i Пана нашага Езуса Хрыста, а таксама святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны, святых Апосталаў i мучанікаў тваіх Пятра i Паўла, Андрэя, Якуба, Яна, Тамаша, Якуба, Філіпа, Барталамея, Мацвея, Сымона i Тадэвуша, Ліна, Клета, Клімэнта, Сікста, Карнэлія, Кіпрыяна, Лаўрэнція, Хрызагона, Яна i Паўла, Косму i Дам’яна i ўсіх святых тваіх. Праз ix заслугі i малітвы няхай ва ўсім ахоўвае нас твая апека. Зводзіць рукі. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Tenens manus expansas super oblata, dicit:
Hanc igitur oblatiónem servitútis nostræ, sed et cunctae famíliæ tuæ, quǽsumus, Dómine, ut placátus accípias: diésque nostros in tua pace dispónas, atque ab ætérna damnatióne nos éripi, et in electórum tuórum iúbeas grege numerári. Iungit manus. Per Christum Dóminum nostrum. Amen.
Трымаючы рукі выцягнутымі над ахвярай, кажа:
Таму ласкава прымі, просім, Пане, гэтую ахвяру служэння нашага i ўсёй сям’і Тваёй, захавай дні нашыя ў Тваім спакоі, збаў нас ад вечнага асуджэння i далучы да супольнасці Тваіх выбраных. Зводзіць рукі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Quam oblatiónem tu, Deus, in ómnibus, quǽsumus, signat ter super oblata, benedíctam, adscríptam, ratam, rationábilem, acceptabilémque fácere dignéris: signat semel super hostiam, ut nobis Corpus, et semel super calicem, et Sanguis fiat dilectíssimi Fílii tui, iungit manus, Dómini nostri Iesu Christi. Гэтую ахвяру, просім, Божа, сярод усіх будзь ласкавы тройчы робіць знак крыжа над ахвярай, благаславіць, прызнаць, зацвердзіць, праўдзівай і прыемнай зрабіць для Сябе, робіць адзін знак крыжа над гостыяй каб сталася яна для нас Целам і адзін знак крыжа над келіхам i Крывёю Твайго наймілейшага Сына, зводзіць рукі, Пана нашага Езуса Хрыста.
Qui prídie quam paterétur, accipit hostiam, accépit panem in sanctas ac venerábiles manus suas, elevat oculos ad cælum, et elevátis óculis in cælum ad te Deum Patrem suum omnipoténtem, caput inclinat, tibi grátias agens, signat super hostiam, benedixit, fregit, dedítque discípulis suis, dicens: Accípite, et manducáte ex hoc omnes. Які напярэдадні мукі бярэ гостыю, узяў хлеб у свае святыя i дастойныя рукі, уздымае вочы ў неба, падняў вочы да неба, да Цябе, Бога, свайго Айца ўсемагутнага, робіць галавою паклон і, падзяку Табе складаючы, робіць знак крыжа над гостыяй, благаславіў, ламаў i раздаваў сваім вучням, кажучы: бярыце i ешце з гэтага ўсе.
Tenens ambabus manibus hostiam inter indices et pollices, profert verba consecrationis secrete, distincte et attente super Hostiam, et simul super omnes, si plures sint consecrandæ. Трымаючы гостыю абедзвюма рукамі паміж вялікімі і ўказальнымі пальцамі, ціха, выразна і ўважліва прамаўляе словы кансэкрацыі над гостыяй, і ў той жа час над усімі, калі кансэкруецца некалькі.
Hoc est enim Corpus meum. БО ГЭТА ЁСЦЬ ЦЕЛА МАЁ.
Quibus verbis prolatis, statim hostiam consecratam genuflexus adorat: surgit, ostendit populo, reponit super corporale, et genuflexus iterum adorat: nec amplius pollices et indices disiungit, nisi quando hostia tractanda est, usque ad ablutionem digitorum. Tunc, detecto calice, dicit: Прамовіўшы гэтыя словы, адразу ўшаноўвае кансэкраваную гостыю ўкленчваннем; падымаецца, паказвае яе народу, кладзе на карпарал і яшчэ раз ушаноўвае ўкленчваннем; да моманту абмывання ён больш не разлучае вялікіх і ўказальных пальцаў, калі толькі не будзе дакранацца да гостыі. Затым, адкрыўшы келіх, кажа:
Símili modo postquam cenátum est, ambabus manibus accipit calicem, accípiens et hunc præclárum cálicem in sanctas ac venerábiles manus suas: item caput inclinat, tibi grátias agens, sinistra tenens calicem, dextera signat super eum, benedixit, dedítque discípulis suis, dicens: Accípite, et bíbite ex eo omnes. Падобным чынам па вячэры бярэ келіх абедзвюма рукамі, узяў гэты пачэсны келіх у свае святыя i дастойныя рукі, зноў робіць паклон, зноў Табе падзяку складаючы, трымаючы келіх у левай руцэ, правай робіць над ім знак крыжа, благаславіў i падаў сваім вучням, кажучы: бярыце i піце з яго ўсе.
Profert verba consecrationis super calicem attente et continuate, tenens illum parum elevatum. Уважліва, бесперапынна і ціха прамаўляе словы кансэкрацыі над келіхам, крыху яго прыпадняўшы.
Hic est enim Calix Sánguinis mei, novi et ætérni testaménti: mystérium fídei: qui pro vobis et pro multis effundétur in remissiónem peccatórum. БО ГЭТА ЁСЦЬ КЕЛІХ КРЫВІ МАЁЙ НОВАГА I ВЕЧНАГА ЗАПАВЕТУ, ТАЯМНІЦА ВЕРЫ, ЯКАЯ ЗА ВАС I ЗА МНОГІХ БУДЗЕ ПРАЛІТА ДЗЕЛЯ АДПУШЧЭННЯ ГРАХОЎ.
Quibus verbis prolatis, deponit calicem super corporale, et dicens secrete: Прамовіўшы гэтыя словы, ставіць келіх на карпарал і ціха кажа:
Hæc quotiescúmque fecéritis, in mei memóriam faciétis. Кожны раз, калі гэта чыніце, чыніце гэта на маю памяць.
Genuflexus adorat: surgit, ostendit populo, deponit, cooperit, et genuflexus iterum adorat. Deinde, disiunctis manibus, dicit: Ушаноўвае яго ўкленчваннем, падымаецца, паказвае народу, ставіць, накрывае і зноў ушаноўвае ўкленчваннем. Затым з разведзенымі рукамі кажа:
Unde et mémores, Dómine, nos servi tui, sed et plebs tua sancta, eiúsdem Christi Fílii tui, Dómini nostri, tam beátæ passiónis, nec non et ab ínferis resurrectiónis, sed et in cælos gloriósæ ascensiónis: offérimus præcláræ maiestáti tuæ de tuis donis ac datis iungit manus, et signat ter super hostiam et calicem simul, dicens: hóstiam puram, hóstiam sanctam, hóstiam immaculátam, signat semel super hostiam, dicens: Panem sanctum vitæ ætérnæ, et semel super calicem, dicens: et Cálicem salútis perpétuæ. Таму, Пане, мы, слугі Твае, i Твой люд святы, успамінаючы такую благаслаўлёную муку i з апраметнай уваскрасенне, а таксама хвалебнае ўнебаўшэсце Хрыста, Сына Твайго, Пана нашага, складаем найяснейшай велічы Тваёй з Тваіх дароў i шчадротаў, зводзіць рукі і тройчы робіць знак крыжа і над гостыяй, і над келіхам, кажучы: ахвяру чыстую, ахвяру святую, ахвяру  беззаганную, робіць адзін знак крыжа над гостыяй, кажучы: хлеб святы жыцця вечнага, і адзін над келіхам, кажучы: і келіх  вечнага збаўлення.
Extensis manibus prosequitur: З разведзенымі рукамі працягвае:
Supra quæ propítio ac seréno vultu respícere dignéris: et accépta habére, sicúti accépta habére dignátus es múnera púeri tui iusti Abel, et sacrifícium Patriárchæ nostri Abrahæ: et quod tibi óbtulit summus sacérdos tuus Melchísedech, sanctum sacrifícium, immaculátam hóstiam. Будзь ласкавы зірнуць на яе міласцівым і спагадным абліччам і прыняць яе, як Ты быў ласкавы прыняць дары слугі Твайго, справядлівага Абэля і ахвяру прабацькі нашага Абрагама, ды тую, што прынёс Табе найвышэйшы святар Твой Мельхізэдэк, ахвяру святую, беззаганную гостыю.
Profunde inclinatus, iunctis manibus et super altare positis, dicit: Глыбока схіліўшыся, з рукамі, зведзенымі на алтары, кажа:
Súpplices te rogámus, omnípotens Deus: iube hæc perférri per manus sancti Angeli tui in sublíme altáre tuum, in conspéctu divínæ maiestátis tuæ: ut, quotquot osculatur altare, ex hac altáris participatióne sacrosánctum Fílii tui iungit manus, et signat semel super hostiam, et semel super calicem, Corpus et Sánguinem sumpsérimus, seipsum signat, dicens: omni benedictióne cælésti et grátia repleámur. Iungit manus. Per eúndem Christum Dóminum nostrum. Amen. Пакорна просім Цябе, усемагутны Божа, загадай, каб рукамі святога Анёла Твайго яна была занесеная на высокі ахвярнік Твой, да аблічча Тваёй боскай велічы, каб заўсёды, цалуе алтар, усе мы, якія ўдзельнічаем у гэтай ахвяры алтара i прымаем Найсвяцейшае, зводзіць рукі і робіць адзін знак крыжа над гостыяй і адзін над келіхам Цела i Кроў Сына Твайго, робіць знак крыжа на сабе, кажучы: былі напоўненыя ўсялякім нябесным благаслаўленнем і ласкай. Зводзіць рукі. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Commemoratio pro defunctis
Meménto étiam, Dómine, famulórum famularúmque tuárum N. et N., qui nos præcessérunt cum signo fídei, et dórmiunt in somno pacis.
Успамін памерлых
Памятай, Пане, таксама пра слугаў і служанак Тваіх N. і N., якія апярэдзілі нас са знакам веры i спяць сном супакою.
Iungit manus, orat aliquantulum pro iis defunctis, pro quibus orare intendit, deinde extensis manibus prosequitur: Зводзіць рукі, нядоўга моліцца за тых памерлых, за каго хоча маліцца, затым з разведзенымі рукамі працягвае:
Ipsis, Dómine, et ómnibus in Christo quiescéntibus, locum refrigérii, lucis et pacis, ut indúlgeas, deprecámur. Iungit manus, et caput inclinat, dicens: Per eúndem Christum Dóminum nostrum. Amen. Ім, Пане, i ўсім, хто спачывае ў Хрысце, дай, просім, месца прахалоды, святла i супакою. Зводзіць рукі і робіць паклон, кажучы: Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Manu dextera percutit sibi pectus, elata aliquantulum voce dicens: Правай рукою б’е сябе ў грудзі, крыху ўзнятым голасам кажучы:
Nobis quoque peccatóribus extensis manibus ut prius, secrete prosequitur: fámulis tuis, de multitúdine miseratiónum tuárum sperántibus, partem áliquam et societátem donáre dignéris, cum tuis sanctis Apóstolis et Martýribus: cum Ioánne, Stéphano, Matthía, Bárnaba, Ignátio, Alexándro, Marcellíno, Petro, Felicitáte, Perpétua, Agatha, Lúcia, Agnéte, Cæcília, Anastásia, et ómnibus Sanctis tuis: intra quorum nos consórtium, non æstimátor mériti, sed véniæ, quǽsumus, largítor admítte. Iungit manus. Per Christum Dóminum nostrum. Таксама i нам, грэшным слугам Тваім, Развёўшы рукі, як дагэтуль, ціха працягвае: якія спадзяюцца на вялікую міласэрнасць Тваю, будзь ласкавы даць удзел у еднасці з Тваімі святымі Апосталамі i мучанікамі: з Янам, Стэфанам, Мацеем, Барнабам, Ігнацыем, Аляксандрам, Марцэлінам, Пятром, Фэліцытай, Пэрпэтуяй, Агатай, Люцыяй, Агнешкай, Цэцыліяй, Анастасіяй i ўсімі святымі Тваімі. Увядзі, просім, i нас у ix супольнасць не дзеля нашых заслугаў, але дзякуючы Твайму прабачэнню. Зводзіць рукі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Per quem hæc ómnia, Dómine, semper bona creas, signat ter super hostiam et calicem simul, dicens: sanctíficas, vivíficas, benedícis et præstas nobis. Праз Якога Ты, Пане, усе гэтыя даброты няспынна ствараеш, тройчы робіць знак крыжа і над гостыяй, і над келіхам, кажучы: асвячаеш, ажыўляеш, благаслаўляеш i нас імі надзяляеш.
Discooperit calicem, genufectit, accipit hostiam inter pollicem et indicem manus dexteræ: et tenens sinistra calicem, cum hostia signat ter a labio ad labium calicis, dicens: Адкрывае келіх, укленчвае, бярэ гостыю вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі; левай рукою бярэ келіх, гостыяй тройчы робіць знак крыжа ад краю да краю келіха, кажучы:
Per ipsum, et cum ipso, et in ipso, cum ipsa hostia signat bis inter se et calicem, dicens: est tibi Deo Patri omnipoténti, in unitáte Spíritus Sancti, elevans parum calicem cum hostia, dicit: omnis honor, et glória. Праз Яго, з Ім i ў Ім Табе, двойчы робіць гостыяй знак крыжа паміж сабою і келіхам, кажучы: Божа, Ойча  ўсемагутны, у еднасці Духа ☩ Святога, крыху ўздымаючы келіх і гостыю, кажа: уся пашана i хвала.
Reponit hostiam, calicem palla cooperit, genuflectit, surgit, et dicit intellegibili voce vel cantat: Кладзе гостыю, накрывае келіх палай, укленчвае, падымаецца і чутным голасам кажа альбо спявае:
Per ómnia sǽcula saeculórum. . Amen. Праз усе вякі вечныя. . Амэн.
Iungit manus. Зводзіць рукі.
Orémus: Præcéptis salutáribus móniti, et divína institutióne formáti, audémus dícere: Молімся. Памятаючы збавенныя запаведзі і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся казаць:
Extendit manus
Pater noster, qui es in cælis: Sanctificétur nomen tuum: Advéniat regnum tuum: Fiat volúntas tua, sicut in cælo, et in terra. Panem nostrum cotidiánum da nobis hódie. Et dimítte nobis débita nostra, sicut et nos dimíttimus debitóribus nostris. Et ne nos indúcas in tentatiónem. ℞. Sed líbera nos a malo.
Разводзіць рукі
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу. ℞. Але збаў нас ад злога.
Sacerdos secrete dicit: Amen. Святар ціха кажа: Амэн.
Deinde manu dextera accipit inter indicem et medium digitos patenam, quam tenens super altare erectam, dicit secrete: Затым бярэ патэну паміж указальным і сярэднім пальцамі правай рукі і, трымаючы яе вертыкальна на алтары, ціха кажа:
Líbera nos, quǽsumus Dómine, ab ómnibus malis, prætéritis, præséntibus et futúris: et intercedénte beáta et gloriósa semper Vírgine Dei Genetríce María, cum beátis Apóstolis tuis Petro et Paulo, atque Andréa, et ómnibus Sanctis, signat se cum patena a fronte ad pectus, da propítius pacem in diébus nostris: patenam osculatur, ut, ope misericórdiæ tuæ adiúti, et a peccáto simus semper líberi et ab omni perturbatióne secúri. Выбаў нас, Пане, ад усякага зла, мінулага, цяперашняга і будучага, і праз заступніцтва благаслаўлёнай і хвалебнай заўсёды Дзевы Багародзіцы Марыі, святых Апосталаў Тваіх Пятра і Паўла, таксама Андрэя і ўсіх святых, робіць на сабе патэнай знак крыжа ад ілба да грудзей, просім Цябе, дай ласкава супакой у дні нашыя, каб мы, цалуе патэну, умацаваныя Тваёй міласэрнасцю, былі вызваленыя ад граху і захаваныя ад усялякага неспакою.
Submittit patenam hostiæ, discooperit calicem, genuflectit, surgit, accipit hostiam, et eam super calicem tenens utraque manu, frangit per medium, dicens: Кладзе патэну пад гостыю, адкрывае келіх, укленчвае, падымаецца, бярэ гостыю і, трымаючы яе над келіхам, абедзвюма рукамі ламае яе пасярэдзіне, кажучы:
Per eúndem Dóminum nostrum Iesum Christum, Fílium tuum. Праз таго ж Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына.
Et mediam partem, quam in dextera manu tenet, ponit super patenam. Deinde ex parte, quæ in sinistra remanserat, frangit particulam, dicens: Палову, якую трымае ў правай руцэ, кладзе на патэну. Затым ад часткі, якая застаецца ў левай руцэ, атрымлівае частачку, кажучы:
Qui tecum vivit et regnat in unitáte Spíritus Sancti Deus. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог.
Aliam mediam partem, quam in sinistra manu habet, adiungit mediæ super patenam positæ, et particulam parvam dextera retinens super calicem, quem sinistra per nodum infra cuppam tenet, dicit intellegibili voce vel cantat: Іншую палову, якую трымае ў левай руцэ, далучае да паловы, якая ляжыць на патэне, а маленькую часцінку трымае ў правай руцэ над келіхам, які трымае левай рукою пад чашай, і чутным голасам кажа ці спявае:
Per ómnia sǽcula sæculórum. ℞. Amen. Праз усе вякі вечныя. ℞. Амэн.
Cum ipsa particula signat ter super calicem, dicens: Гэтай часцінкай тройчы робіць знак крыжа над келіхам, кажучы:
Pax Dómini sit semper vobíscum. ℞. Et cum spíritu tuo. Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі. ℞. І з духам тваім.
Particulam ipsam immittit in calicem, dicens secrete: Апускае гэтую часцінку ў келіх, ціха кажучы:
Hæc commíxtio, et consecrátio Córporis et Sánguinis Dómini nostri Iesu Christi, fiat accipiéntibus nobis in vitam ætérnam. Amen. Гэтае паяднанне і асвячэнне Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, няхай будзе нам, што Яго прымаем, на жыццё вечнае. Амэн.
Cooperit calicem, genuflectit, surgit, et inclinatus Sacramento, iunctis manibus, et ter pectus percutiens, intellegibili voce dicit: Накрывае келіх, укленчвае, падымаецца і, схіліўшыся над Найсвяцейшым Сакрамэнтам, са зведзенымі рукамі і тройчы б’ючы сябе ў грудзі, чутным голасам кажа:
Agnus Dei, qui tollis peccáta mundi: miserére nobis.
Agnus Dei, qui tollis peccáta mundi: miserére nobis.
Agnus Dei, qui tollis peccáta mundi: dona nobis pacem.
Ягня Божае, што бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Ягня Божае, што бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Ягня Божае, што бярэш на сябе грахі свету, дай нам супакой.
In Missis defunctorum non dicitur miserére nobis, sed eius loco dona eis réquiem, et in tertio additur sempitérnam. У Імшах за памерлых не гаворыцца змілуйся над намі, а замест яго дай ім супакой, а на трэці раз дадаецца вечны.
Deinde, iunctis manibus super altare, inclinatus dicit secrete sequentes orationes: Затым, з рукамі, зведзенымі на алтары, і схіліўшыся, ціха кажа наступныя малітвы:
Dómine Iesu Christe, qui dixísti Apóstolis tuis: Pacem relínquo vobis, pacem meam do vobis: ne respícias peccáta mea, sed fidem Ecclésiæ tuæ; eámque secúndum voluntátem tuam pacificáre et coadunáre dignéris: Qui vivis et regnas Deus per ómnia sǽcula sæculórum. Amen. Пане Езу Хрысце, Ты сказаў апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Не зважай на грахі мае, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю, Які жывеш і валадарыш, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Si danda est pax, osculatur altare et, dans pacem, dicit: Pax tecum. ℞. Et cum spíritu tuo. Калі перадаецца супакой, цалуе алтар і, перадаючы супакой, кажа: Супакой з табою. ℞. І з духам тваім.
In Missis defunctorum non datur pax, neque dicitur præcedens oratio. У Імшах за памерлых не перадаецца супакой і не прамаўляецца папярэдняя малітва.
Dómine Iesu Christe, Fili Dei vivi, qui ex voluntáte Patris, cooperánte Spíritu Sancto, per mortem tuam mundum vivificásti: líbera me per hoc sacrosánctum Corpus et Sánguinem tuum ab ómnibus iniquitátibus meis et univérsis malis: et fac me tuis semper inhærére mandátis, et a te numquam separári permíttas: Qui cum eódem Deo Patre et Spíritu Sancto vivis et regnas Deus in sǽcula sæculórum. Amen. Пане Езу Хрысце, Сыне Бога жывога, Ты па волі Айца пры садзеянні Духа Святога праз сваю смерць даў жыццё свету: праз гэтае Найсвяцейшае Цела Тваё і Кроў вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога. Учыні, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх і не дапусці, каб я адышоў ад Цябе, Які з тым жа Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Percéptio Córporis tui, Dómine Iesu Christe, quod ego indígnus súmere præsúmo, non mihi provéniat in iudícium et condemnatiónem: sed pro tua pietáte prosit mihi ad tutaméntum mentis et córporis, et ad medélam percipiéndam: Qui vivis et regnas cum Deo Patre in unitáte Spíritus Sancti Deus, per ómnia sǽcula sæculórum. Amen. Прыняцце Цела Твайго, Пане Езу Хрысце, якое я нягодны асмельваюся спажываць, няхай не будзе мне на суд і асуджэнне, але з міласэрнасці Тваёй няхай ахоўвае і аздараўляе маю душу і цела. Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Genuflectit, surgit, et dicit: Укленчвае, падымаецца і кажа:
Panem cæléstem accipiam, et nomen Dómini invocábo. Хлеб нябесны прыму і імя Пана ўсклікну.
Deinde parum inclinatus, accipit ambas partes hostiæ inter pollicem et indicem sinistræ manus, et patenam inter eundem indicem et medium supponit, et dextera tribus vicibus percutiens pectus, elata aliquantulum voce, ter dicit devote et humiliter: Затым, крыху схіліўшыся, бярэ абодва фрагменты гостыі вялікім і ўказальным пальцамі левай рукі і кладзе патэну паміж тым жа ўказальным і сярэднім пальцамі, і правай рукою тройчы б’ючы сябе ў грудзі, крыху ўзнятым голасам тройчы пабожна і пакорна кажа:
Dómine, non sum dignus, et secrete prosequitur: ut intres sub tectum meum: sed tantum dic verbo, et sanábitur ánima mea. Пане, я не варты, і ціха працягвае: каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова і аздаравіцца душа мая.
Postea, dextera se signans cum hostia super patenam, dicit: Пасля гэтага, робячы на сабе знак крыжа гостыяй над патэнай, кажа:
Corpus Dómini nostri Iesu Christi custódiat ánimam meam in vitam ætérnam. Amen. Цела Пана нашага Езуса Хрыста няхай захавае душу маю на жыццё вечнае. Амэн.
Et, se inclinans, reverenter sumit ambas partes hostiæ: quibus sumptis, deponit patenam super corporale, et erigens se iungit manus, et quiescit aliquantulum in meditatione sanctissimi Sacramenti.

Deinde discooperit calicem, genuflectit, colligit fragmenta, si quæ sint, extergit patenam super calicem, interim dicens:

І, схіліўшыся, з пашанай спажывае абедзве часткі гостыі; спажыўшы іх, кладзе патэну на карпарал і, выпрастаўшыся, зводзіць рукі і крыху затрымліваецца ў разважанні аб Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Затым адкрывае келіх, укленчвае, збірае часцінкі, калі яны ёсць, выцірае патэну над келіхам, тым часам кажучы:

Quid retríbuam Dómino pro ómnibus quæ retríbuit mihi? Cálicem salutáris accípiam, et nomen Dómini invocábo. Laudans invocábo Dóminum, et ab inimícis meis salvus ero. Што аддам я Пану за ўсе Ягоныя дабрадзействы? Келіх збаўлення ўздыму і імя Пана ўсклікну. Славячы Пана, буду Яго я клікаць і ад ворагаў маіх буду збаўлены.
Accipit calicem manu dextera et, eo se signans, dicit: Бярэ келіх правай рукою і, робячы ім на сабе знак крыжа, кажа:
Sanguis Dómini nostri Iesu Christi custódiat ánimam meam in vitam ætérnam. Amen. Кроў Пана нашага Езуса Хрыста няхай сцеражэ душу маю на жыццё вечнае. Амэн.
Et, sinistra supponens patenam calici, reverenter sumit totum Sanguinem cum particula. Quo sumpto, si qui sunt communicandi, eos communicet, antequam se purificet. Postea dicit: І, падводзячы левай рукою патэну пад келіх, з пашанай спажывае ўсю Кроў з фрагментам гостыі. Спажыўшы яе, перад тым, як ачысціцца, удзяляе Камунію, калі ёсць тыя, хто прыступае да Камуніі. Пасля гэтага кажа:
Quod ore súmpsimus, Dómine, pura mente capiámus: et de munere temporáli fiat nobis remédium sempitérnum. Што мы вуснамі спажылі, няхай прымем чыстым розумам, і з дару часовага няхай будзе нам лек на вечнасць.
Interim porrigit calicem ministro, qui infundit in eo parum vini, quo se purificat: deinde prosequitur: Тым часам падае келіх прыслугоўваючаму, які налівае ў яго крыху віна, якім ён ачышчае сябе; затым працягвае:
Corpus tuum, Dómine, quod sumpsi, et Sanguis, quem potávi, adhǽreat viscéribus meis: et præsta; ut in me non remáneat scélerum mácula, quem pura et sancta refecérunt sacraménta: Qui vivis et regnas in sǽcula sæculórum. Amen. Цела Тваё, Пане, якое я спажыў, і Кроў, якую выпіў, няхай прыліпне да нутра майго; і дай, каб ува мне не засталося заганы грахоўнай, якога чыстыя і святыя аднавілі сакрамэнты. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.
Abluit et extergit digitos, ac sumit ablutionem: extergit os et calicem, quem, plicato corporali, operit et collocat in altari ut prius: deinde prosequitur Missam. Абмывае і выцірае пальцы і выпівае вадкасць; выцірае вусны і келіх, які, склаўшы карпарал, накрывае і змяшчае на алтары, як дагэтуль; затым працягвае Імшу.
Dicto, post ultimam Orationem,
℣. Dóminus vobíscum.
℞. Et cum spíritu tuo,
dicit Ite, Missa est, vel, si qua liturgica processio sequatur, Benedicámus Dómino.
℞. Deo grátias.
Сказаўшы пасля апошняй малітвы:
℣.
Пан з вамі.
℞. І з духам тваім,
кажа Ідзіце, Імша скончаная, альбо, калі далей ідзе літургічная працэсія, Благаславім Пана.
℞. Дзякуем Богу.
In Missis defunctorum dicit:
℣. Requiescant in pace.
℞. Amen.
У Імшах за памерлых кажа:
℣. Няхай спачываюць у супакоі.
℞. Амэн.
Tunc celebrans inclinat se ante medium altaris et, manibus iunctis super illud, dicit secrete: Затым цэлебрант схіляецца пры сярэдзіне алтара і з рукамі, складзенымі на ім, ціха кажа:
Pláceat tibi, sancta Trínitas, obséquium servitútis meæ: et præsta; ut sacrifícium, quod óculis tuæ maiestátis indígnus óbtuli, tibi sit acceptábile, mihíque et ómnibus, pro quibus illud óbtuli, sit, te miseránte, propitiábile. Per Christum Dóminum nostrum. Amen. Няхай прыемнай будзе Табе, Святая Тройца, паслухмянасць маёй службы; і дай, каб ахвяра, якую я нягодны склаў прад вачыма Тваёй Велічы, была Табе даспадобы, а мне і ўсім, за каго я склаў яе, стала ўміласціўленнем праз літасць Тваю. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Deinde osculatur altare: et elevatis oculis, extendens, elevans et iungens manus caputque Cruci inclinans, dicit: Затым цалуе алтар і, падымаючы вочы, разводзячы, уздымаючы і зводзячы рукі і кланяючыся крыжу, кажа:
Benedícat vos omnípotens Deus,
et versus ad populum, semel tantum benedicens, etiam in Missis sollemnibus, prosequitur:
Pater, et Fílius, et Spíritus Sanctus. ℞. Amen.
Няхай благаславіць вас Бог усемагутны,
і, паварочваючыся да людзей і благаслаўляючы толькі адзін раз, таксама і на ўрачыстых Імшах, працягвае:
Айцец і Сын, і Дух Святы. ℞. Амэн
In Missa pontificali ter benedicitur, ut in Pontificali habetur. У Пантыфікальнай Імшы благаслаўляе тройчы, як сказана ў Пантыфікале.
In Missis in quibus dictum est Benedicámus Dómino vel Requiéscant in pace, non datur benedictio, sed dicto Pláceat et osculato altari, celebrans legit, si dicendum sit, Evangelium S. Ioannis. У Імшах, у якіх прамаўляецца Benedicámus Dómino альбо Requiéscant in pace, цэлебрант не ўдзяляе благаслаўленне, а прамовіўшы Pláceat і пацалаваўшы алтар, чытае, калі прадпісана, Евангелле паводле св. Яна.
Deinde Sacerdos in latere Evangelii, iunctis manibus dicit:
℣.
Dóminus vobíscum. ℞. Et cum spíritu tuo.
Затым святар на баку Евангелля са зведзенымі рукамі кажа:
℣.
Пан з вамі. ℞. І з духам тваім.
Et signans signo crucis primum altare vel librum, deinde se in fronte, ore et pectore, dicit: І, пазначаючы знакам крыжа спачатку алтар альбо кнігу, а затым сябе на лбе, вуснах і грудзях, кажа:
Initium sancti Evangélii secúndum Ioánnem.
Vel si aliud Evangelium legendum sit:
Sequéntia sancti Evangélii etc.
℞. Glória tibi, Dómine.
Пачатак святога Евангелля паводле Яна.
Альбо, калі прадпісана іншае Евангелле:
Паслядоўнасць святога Евангелля і г. д.
℞. Хвала Табе, Пане.
Iunctis manibus prosequitur: Са зведзенымі рукамі працягвае:
Ioann. 1, 1-14
In princípio erat Verbum, et Verbum erat apud Deum, et Deus erat Verbum. Hoc erat in princípio apud Deum. Omnia per ipsum facta sunt: et sine ipso factum est nihil, quod factum est: in ipso vita erat, et vita erat lux hóminum: et lux in ténebris lucet, et ténebræ eam non comprehendérunt.
Fuit homo missus a Deo, cui nomen erat Ioánnes. Hic venit in testimónium, ut testimónium perhibéret de lúmine, ut omnes créderent per illum. Non erat ille lux, sed ut testimónium perhibéret de lúmine.
Erat lux vera, quæ illúminat omnem hóminem veniéntem in hunc mundum. In mundo erat, et mundus per ipsum factus est, et mundus eum non cognóvit. In própria venit, et sui eum non recepérunt. Quotquot autem recepérunt eum, dedit eis potestátem fílios Dei fíeri, his, qui credunt in nómine eius: qui non ex sanguínibus, neque ex voluntáte carnis, neque ex voluntáte viri, sed ex Deo nati sunt. Genuflectit dicens: Et Verbum caro factum est, et surgens prosequitur: et habitávit in nobis: et vídimus glóriam eius, glóriam quasi Unigéniti a Patre, plenum grátiæ et veritatis. ℞. Deo gratias.
Ян 1, 1-14
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць ў цемры, і цемра не агарнула яго. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога, імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло. Было святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць ў свет. У свеце было Слова, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае, хто не ад крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся. Укленчвае, кажучы: Слова сталася целам і пасялілася між намі, і, падымаючыся, працягвае: і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды. ℞. Дзякуем Богу.