Дапамога

Устанаўліваць з чытачамі гандлёвыя адносіны, як гэта робіцца на некаторых блогах, справа апошняя. Блог будзе бясплатны і адкрыты, пакуль увогуле будзе, і ніхто не павінен адчуваць згрызотаў сумлення ад таго, што “нехта пісаў, а я бясплатна карыстаюся”. На здароўе.

Разам з тым, калі хтосьці з чытачоў захоча падтрымаць нашу дзейнасць, няхай робіць гэта не чыншам альбо паншчынай, а натуральным аброкам. Ніжэй прыведзены спіс друкаваных і электронных кніг, з якімі хацелася б папрацаваць і якія раней ці пазней прыйдзецца набыць. Некаторыя з іх паслужаць як крыніцы для напісання новых артыкулаў і цыклаў, а іншыя — напрыклад, Рымскі Імшал — значна спросцяць тую працу, што ўжо вядзецца, бо цытаваць і звяраць імшальныя тэксты зручна па друкаванай кнізе, а пры нагодзе яна і якому-небудзь святару паслужыць.

Карнэліс дэ Вос, “Міласціна святога Мікалая”, 1640

Друкаваныя кнігі:

  • Missale Romanum, 1962.
  • Fortescue, Reid. The Ceremonies of the Roman Rite Described, 2009 (Amazon).
  • O’Connell. The Celebration of Mass: A Study of the Rubrics of the Roman Missal, 1964 (PCPBooks).
  • Szymon Orkisz. Servite Domino! 2018 (Tyniec).

Электронныя кнігі:

У інтэрнэт-краме Amazon ёсць наш спіс пажаданняў. Дастаткова выбраць любую пазіцыю, праверыць, каб была выбрана электронная версія “Kindle” і націснуць “Give as a gift” (зрабіць падарунак). Затым трэба ў якасці адрасата (To:) упісаць email (teigitur.by@gmail.com), напісаць, ад каго падарунак (From), і паведамленне (Message). Нарэшце, трэба скласці замову націснуўшы “Place the order”.

Таксама Amazon дазваляе дасылаць электронныя падарункавыя карткі на любую суму ад $1. Гэтымі карткамі мы зможам купляць іншую неабходную літаратуру, не пазначаную ў спісе пажаданняў.

На тым дзякуй!