А. Праспэр Геранжэ. Літургічны год

Прадмова да англійскага выдання:

Імя а. Праспэра Геранжэ, абата Салема, не патрабуе прадстаўлення. Сваімі пабожнымі і захапляльнымі працамі ён даўно вядомы як у сваёй краіне, так і ў Англіі.

Праца, якая цяпер знаходзіцца ў руках тых, хто карыстаецца толькі нашай мовай, з’яўляецца сапраўды бенедыктынскай па сваёй мэце і духу. Сыны святога Дамініка прысвяцілі сябе навуковай тэалогіі Касцёла, а іхняй місіяй стала прапаведаванне на вуліцах і прыняцце на сябе галоўнага ўдару ў якасці абаронцаў веры. Сыны святога Бенедыкта маюць больш спакойную місію, якая знаходзіцца ў сценах прэзбітэрыя і на прыступках алтара. “Літургічны год” з’яўляецца плёнам гэтага ўнутранага і мірнага духу. Гэта шырокае разважанне над цудоўным парадкам Божага культу, які сфарміраваўся вакол прысутнасці Уцелаўлёнага Слова. Гэта пакланенне Айцу ў духу і праўдзе пасярод Яго боскіх актаў адкуплення свету. Каляндар Касцёла аднаўляе перад нашым духоўным і інтэлектуальным бачаннем — можна сказаць, перад вачыма нашай душы — Найвышэйшы культ Найсвяцейшай Тройцы ў супольнасці святых. У гэты ўнутраны свет нябеснай прыгажосці, ззяння і спакою літургія Касцёла запрашае нас дзень за днём. Сваім прыгожым духоўным каментарыем да літургічных перыядаў і святаў абат Салема аказаў выдатную дапамогу ўсім тым, хто любіць гэтую прэлюдыю да лепшага свету і гэты шлях да сузірання Бога ў спакоі. Мы ўдзячны таксама шаноўнаму а. Лорэнсу Шэферду OSB за цярплівасць і дбайнасць, з якімі ён узяўся за гэты пераклад.

Лондан,
У свята Мацярынства Найсвяцейшай Дзевы Марыі, 1867
+ Генры Эдвард, арцыбіскуп Вэстмінстэра

Том 1. Адвэнт

Том 2. Божае Нараджэнне

Том 3. Божае Нараджэнне

  • Гісторыя перыяду Нараджэння Пана
  • Таямніца перыяду Нараджэння Пана
  • Практыкаванне перыяду Нараджэння Пана

Том 4. Прадпосце

Том 5. Вялікі пост

Том 6. Перыяд Мукі Пана і Вялікі тыдзень

Том 7. Велікодны перыяд

Том 8. Велікодны перыяд

  • Гісторыя Велікоднага перыяду
  • Таямніца Велікоднага перыяду
  • Практыкаванне Велікоднага перыяду

Том 9. Велікодны перыяд

  • Гісторыя Велікоднага перыяду
  • Таямніца Велікоднага перыяду
  • Практыкаванне Велікоднага перыяду

Том 10. Перыяд пасля Пяцідзясятніцы

  • Гісторыя перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Таямніца перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Практыкаванне перыяду пасля Пяцідзясятніцы

Том 11. Перыяд пасля Пяцідзясятніцы

  • Гісторыя перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Таямніца перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Практыкаванне перыяду пасля Пяцідзясятніцы

Том 12. Перыяд пасля Пяцідзясятніцы

  • Гісторыя перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Таямніца перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Практыкаванне перыяду пасля Пяцідзясятніцы

Том 13. Перыяд пасля Пяцідзясятніцы

  • Гісторыя перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Таямніца перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Практыкаванне перыяду пасля Пяцідзясятніцы

Том 14. Перыяд пасля Пяцідзясятніцы

  • Гісторыя перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Таямніца перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Практыкаванне перыяду пасля Пяцідзясятніцы

Том 15. Перыяд пасля Пяцідзясятніцы

  • Гісторыя перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Таямніца перыяду пасля Пяцідзясятніцы
  • Практыкаванне перыяду пасля Пяцідзясятніцы
Scroll Up