Category: Pro bono

Біскуп Дзям’янка: “Святы Айцец, здаецца, не мае намеру змяняць штосьці ў абавязваючых нормах Касцёла”

Як перадае партал catholic.by, падчас ІІІ Агульнабеларускага кангрэсу беларускіх каталіцкіх сямейных рухаў біскуп Антоні Дзям’янка “падрабязна і аўтарытэтна растлумачыў тое, што не ўсім было зразумела” ў апостальскай адгартацыі Amoris laetitia.

Поўны тэкст артыкула кардынала Вілема Эйка ў NCR

У панядзелак арцыбіскуп Утрэхта кардынал Вілем Эйк апублікаваў у выданні National Catholic Register артыкул, у якім раскрытыкаваў прапанову нямецкіх біскупаў па інтэркамуніі з пратэстантамі, а таксама выказаў незадаволенасць дзеяннямі Ватыкана ў гэтай гісторыі. Гэты артыкул з’яўляецца не толькі важным аргументам у канкрэтнай спрэчцы, але і каштоўнай гістарычнай старонкай у сённяшнім дактрынальным замяшанні. З дазволу кардынала мы публікуем увесь тэкст у перакладзе на беларускую мову.

Кардынал Эйк: “Адказ Святога Айца абсалютна незразумелы”

У артыкуле для National Catholic Register кардынал Вілем Эйк заявіў, што Святы Айцец павінен быў ясна растлумачыць нямецкаму епіскапату, у чым заключаецца вучэнне Касцёла пра ўдзяленне Камуніі прадстаўнікам іншых канфесій. Прапанова ж абмеркаваць справу зноў і прыйсці да адзінага меркавання здаецца яму няправільнай і нерэалістычнай.

Cura pastoralis: чарговая петыцыя ў абарону каталіцкай веры

Група святароў просіць біскупаў свету і Папу Францішка “пацвердзіць вучэнне Хрыста” і выправіць “пры дапамозе поўнай улады свайго апостальскага служэння” памылковы падыход да хрысціянскага маральнага жыцця, які сёння часта сустракаецца і які наносіць шкоду тым, хто яму давярае.

Перачытваючы энцыкліку “Humanae vitae”. Частка 1

Гэтыя чатыры кампаненты сужэнскай любові — паўната, усеабдымнасць, вернасць і плённасць — складаюць, паводле Папы (і Каталіцкага Касцёла), нарматыўнае азначэнне сужэнства: выключная еднасць асобаў, якая характарызуецца поўным і ўсеабдымным яднаннем цела і душы.

Кангрэгацыя дактрыны веры адхіліла інструкцыю нямецкай біскупскай канферэнцыі наконт інтэркамуніі АБНОЎЛЕНА

Кангрэгацыя дактрыны веры з выразным адабрэннем Папы Францішка адхіліла інструкцыю наконт допуску ў некаторых выпадках пратэстантаў, якія з’яўляюцца сужэнцамі каталікоў, да святой Камуніі.

Каталіцкі веснік: “Вернікаў, прывязаных да надзвычайнай формы, вельмі мала або наогул няма”

“Каталіцкі веснік”, які з’яўляецца афіцыйным выданнем Віцебскай дыяцэзіі, днямі звярнуўся да тэмы Святарскага брацтва св. Пія Х (FSSPX) і святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. На старонках гэтага выдання а. Аркадзь Куляха OCD з духоўнай семінарыі ў Пінску па просьбе чытача падрабязна распавядае пра складаную гісторыю заснаванай арцыбіскупам Марсэлем Лефеўрам святарскай супольнасці і пра напружанне ў адносінах паміж ёю і Ватыканам у нашыя дні.

Scroll Up