Category: Адпусты

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (9) Пра адпусты, звязаныя з месцамі, асобамі ці прадметамі

Наступны раздзел кнігі кс. Арндта датычыцца мясцовых, рэчавых і асабовых адпустаў і мае, на жаль, пераважна гістарычнае значэнне. У 1967 годзе Папа Павел VI скасаваў многія адпусты, звязаных з канкрэтнымі мясцінамі, усе адпусты, звязаныя з асобамі, і шмат адпустаў, нададзеных прадметам.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (8) Пра поўныя і частковыя адпусты

Поўны адпуст таму так называецца, што той, хто яго здабывае, атрымлівае дзякуючы яму прабачэнне ўсіх зямных караў, які ён заслужыў тымі грахамі, якія ўжо яму адпушчаны. Таму, калі хтосьці меў шчасце атрымаць поўны адпуст у сапраўдным значэнні гэтага слова, то яго можна параўнаць з дарослым, які толькі што прыняў святы хрост. Калі б ён у такім шчаслівым стане памёр, то пайшоў бы без чысца наўпрост у неба.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (7) Ці можна і як ахвяраваць адпусты за душы, якія пакутуюць у чысцы

Касцёл, не маючы аніякай юрысдыкцыі над памерлымі, што падлягаюць выключна ўладзе і панаванню Бога, не можа непасрэдным чынам вызваляць іх ад заслужанай кары, адпускаць ім грахі альбо выдаваць прысуды; аднак ён можа са свайго скарбу ахвяраваць Божай справядлівасці расплату за іх кары, просячы, каб Бог быў ласкавы гэтую расплату прыняць.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (6) Збаўчыя наступствы, якія вынікаюць з выкарыстання адпустаў

З таго, што было выкладзена раней, мы ўжо даведаліся пра найкаштоўнейшыя і непасрэдныя наступствы адпустаў; аднак будзе карысна яшчэ раз іх прыгадаць сабе і засяродзіцца над такой важнай справай.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (5) Улада ўдзялення адпустаў. Выкананне гэтай улады

Каталіцкі Касцёл мае ўладу ўдзялення адпустаў; сцвярджаць іншае было б яўнай памылкай у справах веры. У дзяржаве каралева, як і маці ў сям’і, мае прыгожы прывілей ўдзяляць ласкі падданым сваёй уладзе; чаму б мы адмаўлялі ў такім праве Нявесце Караля над каралямі, распарадчыцы дабрадзействаў, маці ўсіх вернікаў? Наадварот, слушна было даручыць гэтую ўладу міласэрнасці святому Касцёлу, які на зямлі з’яўляецца нібы ўвасобленай дабратою і ласкавасцю Езуса.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (4) Фундамент і крыніцы адпусту: скарб Касцёла

Калі б у межах еднасці святых нам прыходзілася перадаваць адзін аднаму плёны толькі ўласных сатысфакцыйных учынкаў, наш лёс быў бы незайздросны, бо амаль ніводзін чалавек з-за вялікай колькасці сваіх грахоў не можа прынесці дастатковую сатысфакцыю Божай справядлівасці нават за свае ўласныя грахі. Але дзякуючы таму, што на зямлі жылі святыя, якія шмат добрага рабілі і мала грашылі, а перадусім дзякуючы бясконцым заслугам нашага Пана мы можам чэрпаць з гэтага скарбу, які пакінуты на распараджэнне святому Касцёлу і яго пастырам.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (3) Фундамент і крыніцы адпусту: еднасць святых

Адпуст засноўваецца на дзвюх праўдах Каталіцкага Касцёла, якія ствараюць яго непарушны фундамент, а менавіта грунтуецца ён на вучэнні пра еднасць святых і на вынікаючым з яго існаванні скарбу Касцёла, які складаецца з бясконцых заслуг Езуса Хрыста, да якіх далучаюцца таксама заслугі Беззаганнай Багародзіцы і святых Божых.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (1) Прадмова

Гледзячы па вялікай папулярнасці артыкула, які напісалі нашы калегі з блога W obronie Tradycji i Wiary, тэма адпустаў цікавіць многіх....

Канкрэтна пра адпусты

Паколькі перад намі ўрачыстасць Усіх Святых і Дзень Задушны, а ўзлюбленых ведаў пра адпусты ніколі не бывае зашмат, мы зноў публікуем наш тэкст пра здабыванне адпустаў за памерлых з 1 да 8 лістапада. Будзем жа здабываць для іх адпусты, а яны, можа, нам аддзякуюць. 

Scroll Up