Category: Кс. Арндт SJ

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (5) Улада ўдзялення адпустаў. Выкананне гэтай улады

Каталіцкі Касцёл мае ўладу ўдзялення адпустаў; сцвярджаць іншае было б яўнай памылкай у справах веры. У дзяржаве каралева, як і маці ў сям’і, мае прыгожы прывілей ўдзяляць ласкі падданым сваёй уладзе; чаму б мы адмаўлялі ў такім праве Нявесце Караля над каралямі, распарадчыцы дабрадзействаў, маці ўсіх вернікаў? Наадварот, слушна было даручыць гэтую ўладу міласэрнасці святому Касцёлу, які на зямлі з’яўляецца нібы ўвасобленай дабратою і ласкавасцю Езуса.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (4) Фундамент і крыніцы адпусту: скарб Касцёла

Калі б у межах еднасці святых нам прыходзілася перадаваць адзін аднаму плёны толькі ўласных сатысфакцыйных учынкаў, наш лёс быў бы незайздросны, бо амаль ніводзін чалавек з-за вялікай колькасці сваіх грахоў не можа прынесці дастатковую сатысфакцыю Божай справядлівасці нават за свае ўласныя грахі. Але дзякуючы таму, што на зямлі жылі святыя, якія шмат добрага рабілі і мала грашылі, а перадусім дзякуючы бясконцым заслугам нашага Пана мы можам чэрпаць з гэтага скарбу, які пакінуты на распараджэнне святому Касцёлу і яго пастырам.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (3) Фундамент і крыніцы адпусту: еднасць святых

Адпуст засноўваецца на дзвюх праўдах Каталіцкага Касцёла, якія ствараюць яго непарушны фундамент, а менавіта грунтуецца ён на вучэнні пра еднасць святых і на вынікаючым з яго існаванні скарбу Касцёла, які складаецца з бясконцых заслуг Езуса Хрыста, да якіх далучаюцца таксама заслугі Беззаганнай Багародзіцы і святых Божых.

Кс. Арндт SJ. Адпусты. (1) Прадмова

Гледзячы па вялікай папулярнасці артыкула, які напісалі нашы калегі з блога W obronie Tradycji i Wiary, тэма адпустаў цікавіць многіх....

Scroll Up