Category: FSSPX

Папа Францішак распускае камісію “Ecclesia Dei”

19 студзеня Папа Францішак спыніў паўнамоцтвы камісіі “Ecclesia Dei” і перадаў яе справы Кангрэгацыі дактрыны веры. Некаторыя ўспрынялі гэты крок як пагрозу для існавання традыцыйнай лацінскай Імшы, аднак хутчэй за ўсё гэта проста адміністратыўнае перакладанне паперы з патэнцыйна добрым вынікам для Брацтва св. Пія Х (FSSPX).

Каталіцкі веснік: “Вернікаў, прывязаных да надзвычайнай формы, вельмі мала або наогул няма”

“Каталіцкі веснік”, які з’яўляецца афіцыйным выданнем Віцебскай дыяцэзіі, днямі звярнуўся да тэмы Святарскага брацтва св. Пія Х (FSSPX) і святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. На старонках гэтага выдання а. Аркадзь Куляха OCD з духоўнай семінарыі ў Пінску па просьбе чытача падрабязна распавядае пра складаную гісторыю заснаванай арцыбіскупам Марсэлем Лефеўрам святарскай супольнасці і пра напружанне ў адносінах паміж ёю і Ватыканам у нашыя дні.

Scroll Up