Category: Інтэркамунія ў Германіі

Каталіцкія навукоўцы просяць Папу Францішка спыніць практыку інтэркамуніі ў Германіі

“Рызыка дэсакралізацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту нашага Пана Езуса Хрыста настолькі вялікая, што мы бачым патрэбу ў гэтым публічным кроку. Нагадваючы Папу Францішку пра ягоны галоўны абавязак умацоўваць сваіх братоў у веры і ахоўваць каталіцкую веру ў сваёй цэласнасці, мы таксама запэўніваем яго ў сваіх малітвах”.

Хвілінка з 1Р5: Гэтыя фокуснікі нямецкія біскупы

У новым выпуску “Хвілінкі з 1Р5” мы пагаворым на тое, што нямецкі епіскапат апублікаваў сваю дыскусійную інструкцыю, якая дазваляе некаторым пратэстантам прымаць святую Камунію нягледзячы на тое, што Кангрэгацыя дактрыны веры забараніла ім рабіць гэта. Яны проста сказалі, што гэта не афіцыйны дакумент епіскапату.

Нямецкія біскупы робяць новую заяву наконт інтэркамуніі

Нямецкія біскупы апублікавалі сёння сваю дыскусійную пастырскую інструкцыю, якая дазваляе некаторым пратэстанцкім сужэнцам каталікоў прымаць святую Камунію, нягледзячы на тое, што некаторыя члены нямецкага епіскапату і вышэйшыя ватыканскія іерархі выказалі перасцярогі наконт яе тэкста.

Кардынал Брандмюлер выпраўляе факты ў сувязі з нямецкай інструкцыяй наконт інтэркамуніі

Такім чынам, сваімі ветлівымі заўвагамі кардынал Брандмюлер выпраўляе заяву Папы Францішка пра тое, што, паводле кананічнага права, біскупская канферэнцыя не павінна быць уцягнута ў справу святой Камуніі для некаталікоў. Ён таксама выпраўляе папскае сцвярджэнне, што нямецкая інструкцыя адпавядае кананічнаму праву. І, нарэшце, ён яшчэ раз ясна кажа, што звыклае прыняцце святой Камуніі некаталікам абсалютна не прадугледжана і не дазваляецца касцёльным правам.

Папа Францішак кажа кардыналу Марксу не публікаваць інструкцыю наконт інтэркамуніі

25 мая арцыбіскуп Луіс Ладарыя, прэфект Кангрэгацыі дактрыны веры (КДВ), напісаў ліст кардыналу Рэйнхарду Марксу і нямецкім біскупам. Ён загадаў канферэнцыі біскупаў Германіі не публікаваць іхнюю пастырскую інструкцыю, якая дазваляе пратэстантам, што знаходзяцца ў сужэнстве з каталікамі, пры пэўным умовах прымаць святую Камунію.

Поўны тэкст артыкула кардынала Вілема Эйка ў NCR

У панядзелак арцыбіскуп Утрэхта кардынал Вілем Эйк апублікаваў у выданні National Catholic Register артыкул, у якім раскрытыкаваў прапанову нямецкіх біскупаў па інтэркамуніі з пратэстантамі, а таксама выказаў незадаволенасць дзеяннямі Ватыкана ў гэтай гісторыі. Гэты артыкул з’яўляецца не толькі важным аргументам у канкрэтнай спрэчцы, але і каштоўнай гістарычнай старонкай у сённяшнім дактрынальным замяшанні. З дазволу кардынала мы публікуем увесь тэкст у перакладзе на беларускую мову.

Кардынал Эйк: “Адказ Святога Айца абсалютна незразумелы”

У артыкуле для National Catholic Register кардынал Вілем Эйк заявіў, што Святы Айцец павінен быў ясна растлумачыць нямецкаму епіскапату, у чым заключаецца вучэнне Касцёла пра ўдзяленне Камуніі прадстаўнікам іншых канфесій. Прапанова ж абмеркаваць справу зноў і прыйсці да адзінага меркавання здаецца яму няправільнай і нерэалістычнай.

Кангрэгацыя дактрыны веры адхіліла інструкцыю нямецкай біскупскай канферэнцыі наконт інтэркамуніі АБНОЎЛЕНА

Кангрэгацыя дактрыны веры з выразным адабрэннем Папы Францішка адхіліла інструкцыю наконт допуску ў некаторых выпадках пратэстантаў, якія з’яўляюцца сужэнцамі каталікоў, да святой Камуніі.

Scroll Up