Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-3. Працэсія да алтара

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-3. Працэсія да алтара

У момант пачатку Імшы святар бярэ келіх у левую руку, а правую кладзе на бурсу. Вэлюм павінен закрываць келіх прынамсі спераду, каб келіха не было відаць. Калі вэлюм мае крыжык альбо арнамент на адным з бакоў, келіх трэба трымаць так, каб гэтае ўпрыгожванне было спераду. Адкрытая частка бурсы павінна глядзець у бок святара. Трымаючы келіх перад грудзямі, з пакрытай галавою, ён кланяецца крыжу або галоўнаму абразу ў сакрыстыі, затым выходзіць за прыслугоўваючым у касцёл.

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-3. Працэсія да алтара
Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі

У сакрыстыі ўбранне выкладваецца на століку для апранання ў парадку, у якім святар будзе яго апранаць, каб першая рэч была зверху. Спачатку выкладваецца арнат, так каб святар мог зручна ўзяць яго. Ён кладзецца на столік пярэдняй часткай уніз. На арнат кладзецца стула, затым маніпул, пас, альба і амікт — у такім парадку.

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-2. Апрананне ў сакрыстыі
Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-1. Падрыхтоўка алтара

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-1. Падрыхтоўка алтара

Хоць гістарычна спяваная Імша з’яўляецца першасным абрадам, а ціхая Імша — гэта насамрэч толькі яе скарочаная форма, тым не менш на практыцы святару след найперш навучыцца служыць ціхую Імшу. Ён служыць яе пастаянна, зазвычай кожную раніцу. Цырымоніі звычайнай ціхай Імшы з’яўляюцца нібы падмуркам для ўсіх іншых Эўхарыстычных абрадаў.

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-1. Падрыхтоўка алтара
Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка В. Уводзіны з а. Кельвінам Гудвінам FSSP

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка В. Уводзіны з а. Кельвінам Гудвінам FSSP

Нарэшце, апошняя частка ўводзінаў да відэападручніка па цэлебрацыі ціхай Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. У гэтым відэа кс. Кельвін Гудвін FSSP разважае над пытаннем, якое часта непакоіць святароў: ці ж гэтую Імшу не цяжка служыць? Кожны, хто спрабаваў паглыбіцца ў дэталі гэтых старажытных абрадаў, напэўна, заўважаў, што святар робіць даволі шмат дробных жэстаў, шмат знакаў …

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка В. Уводзіны з а. Кельвінам Гудвінам FSSP
Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Б. Прадмовы

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Б. Прадмовы

У наш час, калі традыцыйная святая Імша знаходзіцца на ўзбочыне літургічнага жыцця Касцёла, прыходзіцца прызнаць, што адносна яе ўсе каталікі дзеляцца на дзве групы: прыхільнікі і праціўнікі. Тое, што яшчэ 50 гадоў таму магло здавацца неверагодным, сёння з’яўляецца праўдай: існуюць людзі, якія выступаюць супраць спрадвечнага абраду Заходняга Касцёла. Тлумачыцца гэта рознымі прычынамі. Ёсць тыя, хто …

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Б. Прадмовы
Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка А. Духоўны каментарый да святой Імшы

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка А. Духоўны каментарый да святой Імшы

Папулярызацыя традыцыйнай лацінскай Імшы, яе аргументаваная абарона і публічнае захапленне яе лагічнасцю і прыгажосцю маюць мала сэнсу, пакуль гэтая Імша застаецца недаступнай у тым месцы, дзе мы жывем. Вядомая прыказка кажа, што лепей адзін раз пабачыць, і многія прыхільнікі надзвычайнай формы, прыгадаўшы, як пачыналася іх захапленне гэтым абрадам, згодзяцца, што як вера нараджаецца ад слухання, …

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка А. Духоўны каментарый да святой Імшы