Category: Відэападручнік

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-13. Кансэкрацыя

Напярэдадні мукі Ён узяў хлеб у свае святыя i дастойныя рукі, падняў вочы да неба, да Цябе, Бога, свайго Айца ўсемагутнага, і, падзяку Табе складаючы, благаславіў, ламаў i раздаваў сваім вучням, кажучы: бярыце i ешце з гэтага ўсе.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-12. Канон (1)

Міласцівы Ойча, пакорна просім i молім цябе праз Езуса Хрыста, Сына Твайго, Пана нашага, каб прыняў і благаславіў гэтыя дары, гэтыя прынашэнні, гэтую святую i беззаганную ахвяру. Складаем яе Табе найперш за Твой святы Каталіцкі Касцёл: будзь ласкавы адорваць супакоем, ахоўваць, яднаць i кіраваць ім ва ўсім свеце

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-10. Аферторый (2)

Прымі, святая Тройца, гэтае прынашэнне, якое мы складаем Табе ў памяць мукі, ўваскрасення і ўнебаўшэсця Езуса Хрыста, Пана нашага, а таксама на славу Найсвяцейшай Марыі заўсёды Дзевы, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама тых і ўсіх святых, каб ім яна была на славу, а нам на збаўленне.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-8. Евангелле і Сімвал веры

Ачысці сэрца маё і вусны мае, Усемагутны Божа, і як ты вусны прарока Ісаі ачысціў вуглём агністым, так і мяне будзь ласкавы сваёй спагаднай міласэрнасцю ачысціць, каб святое Евангелле Тваё годна мог я абвяшчаць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-7. Калекта і Пасланне

Пасля апошняй калекты ён чытае Пасланне, трымаючы кнігу альбо кладучы на яе рукі (з абодвух бакоў) далонямі ўніз, каб яго вялікія пальцы альбо кончыкі пальцаў ляжалі на кромках старонак. Зазвычай, калі святар заканчвае Пасланне, ён падае знак прыслугоўваючаму, каб ён мог адказаць “Deo gratias”.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-6. Kyrie і Gloria

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-5. Інтроіт

Адымі ад нас, просім цябе, Пане, беззаконні нашыя, каб да святога святых з чыстым сэрцам мы увайсці заслужылі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Молім цябе, Пане, праз заслугі святых тваіх, чые рэліквіі тут спачываюць, і ўсіх святых будзь ласкавы дараваць мне ўсе грахі мае. Амэн.

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-4. Малітвы каля прыступак алтара

Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і табе, ойча, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і цябе, ойча, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.

Scroll Up