Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Завяршэнне

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Завяршэнне

Для зручнасці святароў, якія хацелі б грунтоўна заняцца вывучэннем традыцыйнага лацінскага абраду, мы падрыхтавалі дзве тэкставыя крыніцы. Перадусім гэта лацінска-беларускі парадак Імшы з рубрыкамі, лацінскі тэкст якога ўзяты з Рымскага Імшала 1962 года, а беларускі пераклад абапіраецца: на афіцыйныя тэксты новай Імшы ў перакладзе ККББ (усюды, дзе гэта мэтазгодна); альбо на пераклад, зроблены а. Міхалам Ермашкевічам ОР …

Чытаць далей Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Завяршэнне
Эўхарыстычны пост і другая Імша

Эўхарыстычны пост і другая Імша

Той факт, што святар служыў некалькі Імшаў, не звальняў яго ад абавязку захоўваць пост перад кожнай Імшою. І праблема была не толькі ў тым, каб не з’есці стэйк і не выпіць кавы паміж Імшамі, але і ў тым, што ён не мог карыстацца нармальнай працэдурай ачысткі келіха падчас Імшы. Бо ў такім выпадку яму прыйшлося б выпіць віно і ваду, якія выкарыстоўваліся для абмывання келіха, а гэта было б парушэннем посту.

Чытаць далей Эўхарыстычны пост і другая Імша
Прыярытэт культу і пакланення над прыняццем Камуніі

Прыярытэт культу і пакланення над прыняццем Камуніі

Фактычна, Імша з’яўляецца адзіным спосабам, якім мы можам выканаць перад Богам свой абавязак прыносіць Яму прыемнае пакланенне, ды і то незалежна ад таго, прымаем мы ці не прымаем духоўную ежу ў святой Камуніі.

Чытаць далей Прыярытэт культу і пакланення над прыняццем Камуніі
Як біскуп Шнайдэр стаў перадавым голасам каталіцкай праўды

Як біскуп Шнайдэр стаў перадавым голасам каталіцкай праўды

Біскуп Атаназіус Шнайдэр быў ўзорным дзіцём і набыў глыбокую любоў і пашану да Эўхарыстыі дзякуючы вельмі пабожным бацькам і тузе па Найсвяцейшым Сакрамэнце пры савецкім камуністычным рэжыме.

Чытаць далей Як біскуп Шнайдэр стаў перадавым голасам каталіцкай праўды
Незвычайны літургічны перыяд

Незвычайны літургічны перыяд

Адвэнт і Вялікі пост патрабуюць ад нас асаблівага гераічнага высілку. Велікодны перыяд і перыяд Нараджэння Пана даюць магчымасць радавацца цудоўным Божым справам. Але нам таксама важна мець звычайны, нязменны час, калі мы можам сузіраць Божыя таямніцы не ў святочнай радасці, а праз прызму штодзённага жыцця; калі ў нас ёсць час, каб вырасціць кволыя расліны нашых цнотаў і нашай радасці, каб прывесці сваё жыццё ў парадак перад Богам.

Чытаць далей Незвычайны літургічны перыяд
Noveritis 2018

Noveritis 2018

Адным з літургічных спеваў, які цудоўным чынам паўстаў з попелу пасля знішчэння ў віры паслясаборнай рэформы, з’яўляецца Абвяшчэнне рухомых святаў літургічнага года, альбо, больш правільна, Абвяшчэнне даты Пасхі.

Чытаць далей Noveritis 2018
У пяць тысяч сто дзевяноста дзявяты год ад стварэння свету…

У пяць тысяч сто дзевяноста дзявяты год ад стварэння свету…

Перад Імшою ў ноч Нараджэння Пана традыцыйна спяваецца абвяшчэнне гэтай радаснай падзеі. У ім Божае Нараджэнне прывязваецца да іншых гістарычных падзеяў, як біблійных, так і здарэнняў у жыцці Рыма і Грэцыі.

Чытаць далей У пяць тысяч сто дзевяноста дзявяты год ад стварэння свету…
Імшы 24 і 25 снежня: альтэрнатыўная версія

Імшы 24 і 25 снежня: альтэрнатыўная версія

Некалькі дзён таму мы прапанавалі абгрунтаваную версію таго, якім чынам можна арганізаваць свой удзел у святых Імшах 24 і 25 снежня, калі мы маем здвоены абавязак удзелу ў святой Імшы. Дыякан Мікола Гракаў напісаў для вэб-старонкі часопіса “Ave Maria” альтэрнатыўную версію падзеяў, сцвярджаючы, што права прадпісвае вернікам удзельнічаць як у Імшы IV нядзелі Адвэнту, так і ў Імшы Нараджэння Пана, паколькі гэта розныя цэлебрацыі.

Чытаць далей Імшы 24 і 25 снежня: альтэрнатыўная версія
Здвоены абавязак удзелу ў святой Імшы

Здвоены абавязак удзелу ў святой Імшы

У 2017 годзе літургічны каляндар прынёс нам пэўны сюрпрыз: абавязковая ўрачыстасць Нараджэння Пана (25 снежня) прыпадае на наступны дзень пасля IV нядзелі Адвэнту (24 снежня), калі кожны каталік таксама абавязаны прыняць удзел у святой Імшы.

Чытаць далей Здвоены абавязак удзелу ў святой Імшы
Ne nos inducas in tentationem

Ne nos inducas in tentationem

На мінулым тыдні Святы Айцец Францішак зноў апынуўся ў цэнтры свецкіх навінаў, заявіўшы, як здаецца, што яму не вельмі падабаецца шостая просьба ў Малітве Панскай, у чым напэўна вінаваты кепскі пераклад, бо Бог не можа ўводзіць сваіх дзяцей у зло.

Чытаць далей Ne nos inducas in tentationem