Category: Пра літургію

Калекты Адвэнту: да каго яны скіраваны і якое гэта мае значэнне?

Магчыма, гэта падрабязна абмяркоўвалі іншыя і я проста павольна рэагую, аднак у гэтым Адвэнце я кожную нядзелю ўдзельнічаў у Імшах у звычайнай і надзвычайнай формах з-за сваіх здвоеных харавых абавязкаў і ўпершыню заўважыў, наколькі моцна адрозніваюцца па змесце і характары калекты нядзельных Імшаў у дзвюх формах.

Пазіцыя № 14.2. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Змены ў літургіі”

З перспектывы больш чым паўстагоддзя сэнс рэформы, сфармаванай клопатамі тых дзён, здаецца вельмі дзіўным. Ужо праз дзесяцігоддзе, калі пачаў рыхтавацца Імшал 1970 года, на месца гэтых клопатаў прыйшлі зусім іншыя, і Вялікі тыдзень 1955 года, з большага не вытрымаўшы праверкі часам, быў адкінуты. Таму не павінна здзіўляць, што многія з тых, хто прывязаны да старажытнай лацінскай літургічнай традыцыі, не жадаюць бачыць яе праз акуляры першай паловы 1950-х гадоў.

Пазіцыя № 14.1. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Агульныя каментарыі”

З 1951 па 1955 год Пій ХІІ праводзіў рэформу абрадаў Вялікага тыдня: у прыватнасці ён перанёс набажэнствы Вялікага чацвярга, пятніцы і суботы з раніцы на пазнейшы час (вечар або ноч), а таксама змяніў некаторыя цырымоніі. Калі Бенедыкт XVI вярнуў у літургічную практыку кнігі 1962 года, узнікла заканамернае пытанне, чаму б не вярнуцца да яшчэ ранейшых абрадаў Вялікага тыдня.

Dubium пра здвоены абавязак удзелу ў Імшы

Пытанне кардынала Джозэфа Бернардына да Кангрэгацыі па справах духавенства наконт адначасовага выканання абавязку святочнага і нядзельнага дня ўдзелам у адной Імшы.

Пазіцыя № 13. “Абавязковыя святы”

Скарачэнне колькасці абавязковых святаў з’яўляецца часткай заўважнай цягам апошніх дзесяцігоддзяў заканамернасці, калі ў адказ на змяншэнне наведвальнасці Імшаў і іншыя цяжкасці рэагуюць спробай зрабіць практыкаванне веры больш простым. Такая рэакцыя зразумелая, аднак мы лічым, што яна з’яўляецца фундаментальна памылковай. Просячы ад сваіх дзяцей усё менш і менш, Касцёл не патрабуе ад іх павагі і не павялічвае іхнюю адданасць.

Пазіцыя № 12. “Выкладанне лацінскай мовы ў семінарыях”

Лацінская мова важная для Касцёла не толькі як літургічная мова, але і як мова заканадаўства, дыскусіі, распаўсюджвання ідэй, перадусім у настаўніцкіх дакументах, а таксама як мова незлічоных тэалагічных, гістарычных і іншых твораў — ад Айцоў Кас­цёла і схаластыкаў да сучаснага перыяду. Практычнае выкарыстанне лацінскай мовы для камунікацыі ўнутры Касцёла залежыць ад яе выкладання ў семінарыях.

Што надае грыгарыянскаму спеву ўнікальны характар (+аўдыёзапісы)

Калі мы вызначым асаблівыя якасці грыгарыянскага спеву, нам будзе лягчэй зразумець, чаму ён натуральным чынам развіваўся побач з літургіяй і чаму Касцёл так высока цаніў яго на працягу стагоддзяў аж да нашых часоў.

Scroll Up