У кастрычніку ці лістападзе трэба адзначаць свята Хрыста, Валадара сусвету?

У кастрычніку ці лістападзе трэба адзначаць свята Хрыста, Валадара сусвету?

З адраджэннем у Касцёле традыцыйнай рымскай Імшы вернікі і тыя, хто гэтую Імшу служыць, усё часцей заўважаюць некаторыя даволі значныя адрозненні паміж старым і новым календаром. Усе мы ведаем, але яшчэ больш гэта ведаюць нашыя адданыя святары, што амаль кожная нядзеля года патрабуе падрыхтоўкі дзвюх розных гамілій, калі той самы святар мае намер цэлебраваць Імшы …

Чытаць далей У кастрычніку ці лістападзе трэба адзначаць свята Хрыста, Валадара сусвету?
Біскупы Англіі і Уэльса вяртаюць абавязковыя святы на свае ўласныя дні

Біскупы Англіі і Уэльса вяртаюць абавязковыя святы на свае ўласныя дні

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Англіі і Уэльса пастанавіла перанесці ўрачыстасць Аб’яўлення Пана і ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана адпаведна на 6 студзеня і на чацвер VI тыдня Велікоднага перыяду. Раней гэтыя святы на тэрыторыі Англіі і Уэльса адзначаліся ў бліжэйшыя нядзелі. Будова рымскага календара не з’яўляецца выпадковай: шматлікія даты ў ім маюць альбо глыбокае тэалагічнае значэнне, альбо вельмі …

Чытаць далей Біскупы Англіі і Уэльса вяртаюць абавязковыя святы на свае ўласныя дні
Абавязковыя святы — гэта нязручна, але ў тым і сэнс

Абавязковыя святы — гэта нязручна, але ў тым і сэнс

Калі рэлігія накладае на сваіх паслядоўнікаў большыя патрабаванні, яна павялічвае іх адданасць. На сённяшні дзень прыпадае ўрачыстасць святых Пятра і Паўла — адно з нешматлікіх святаў, якое ў Брытаніі ўсё яшчэ патрабуе абавязковага ўдзелу ў святой Імшы. Калі не лічыць нядзеляў, вядома. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў біскупскія канферэнцыі зменшылі колькасць такіх дзён, пераносячы такія вялікія святы, як …

Чытаць далей Абавязковыя святы — гэта нязручна, але ў тым і сэнс
Трыдэнцкая Імша і ранейшыя посныя прадпісанні

Трыдэнцкая Імша і ранейшыя посныя прадпісанні

Пітэр Брэйгель Старэйшы. Бойка паміж карнавалам і постам, 1559 (фрагмент) Прадстаўлены ніжэй артыкул з’явіўся ў 2009 годзе ў блогу Pod mitrą за аўтарствам спадара А., які дазволіў гэты артыкул перадрукаваць, але прасіў не падаваць ягонага імя. Захаванне акрэсленай поснай дысцыпліны ад самых ранніх часоў Касцёла з’яўлялася адным з найбольш істотных прынцыпаў хрысціянскай аскетыкі. Яго значэнне цанілі не толькі …

Чытаць далей Трыдэнцкая Імша і ранейшыя посныя прадпісанні
Сямідзесятніца: час, забыты зямлёю

Сямідзесятніца: час, забыты зямлёю

Калі мы ўдзельнічаем у Імшы, ці то ў старой, ці то ў новай форме, мы зазвычай рэагуем на тое, што адбываецца непасрэдна перад намі, незалежна ад таго, ці добрае яно ці кепскае. Мы рэагуем на пашану і адсутнасць пашаны, на пабожнасць і адсутнасць пабожнасці, на прыгажосць і на брыдоту словаў і дзеянняў, якія бачым і …

Чытаць далей Сямідзесятніца: час, забыты зямлёю
Noveritis 2017

Noveritis 2017

Абмеркаваўшы паходжанне Noveritis і яго ўжыванне ў розных літургічных абрадах, варта прывесці пераклад гэтага спеву, надрукаваны ў Рымскім Імшале для дыяцэзій Беларусі (c. 1626-1627). Ніжэй мы падаем яго з датамі, актуальнымі на 2017 год, і ў фармаце, зручным для друку. У апошняе выданне Імшала Noveritis трапіў са зменамі, якія адпавядаюць сучаснаму літургічнаму календару. У прыватнасці, са спеву прыбралі дату …

Чытаць далей Noveritis 2017
Noveritis: абвяшчэнне даты Пасхі

Noveritis: абвяшчэнне даты Пасхі

Аб’яўленне Пана (Эпіфанія) з’яўляецца апошнім вялікім святам перад пачаткам пасхальнага цыкла. У гэты дзень Рымскі Пантыфікал (Pars III. De Publicatione festorum Mobilium in Epiphania Domini) піша, як трэба абвяшчаць дату Вялікадня і галоўных рухомых святаў у катэдрах і іншых галоўных касцёлах. ГІСТОРЫЯ Гэтая традыцыя бярэ пачатак ад ранніх дзён Касцёла. Патрыярх Александрыі, у горадзе якога працавалі …

Чытаць далей Noveritis: абвяшчэнне даты Пасхі
О-Антыфоны і каталіцкая духоўнасць

О-Антыфоны і каталіцкая духоўнасць

Як жа мы можам прымяніць усё гэта ў штодзённым жыцці? Па-першае, нам можа вельмі пайсці на карысць біблійная аснова о-антыфонаў. Вышэй я растлумачыў, што гэтыя антыфоны напоўнены Пісаннем і біблійнай тэматыкай. Кожная з іх з’яўляецца для нас нагодаю ўвайсці ў Біблію праз літургію Касцёла, якая, як казаў Другі Ватыканскі сабор, з’яўляецца “вяршыняй, да якой скіравана …

Чытаць далей О-Антыфоны і каталіцкая духоўнасць
Тэалогія о-антыфонаў

Тэалогія о-антыфонаў

О-Антыфоны — гэта цудоўная мазаіка біблійных фрагментаў, якая злучае Закон, Прарокаў і Пісанні Старога Запавету з іх выкананнем у Новым Запавеце. На апошні перыяд адвэнтавай падрыхтоўкі літургія штодня дае нам стартавую кропку для разважання над Уцелаўлёным Словам, Божым Сынам, які “ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі і стаўся чалавекам” (Нікейскі сімвал веры), і, такім …

Чытаць далей Тэалогія о-антыфонаў
Гісторыя о-антыфонаў

Гісторыя о-антыфонаў

Гісторыя і паходжанне о-антыфонаў няясныя. Хоць у нас ёсць вялікая колькасць ранніх літургічных тэкстаў, адносна малая доля з іх паходзіць з часоў, ранейшых за сёмае стагоддзе. Магчыма, выпадковую згадку пра гэтыя антыфоны робіць Баэцый (каля 480—524) у сваёй працы Суцяшэнне філасофіяй [1], што ў такім выпадку азначае, што антыфоны былі вядомыя ў Паўночнай Італіі каля шостага стагоддзя. …

Чытаць далей Гісторыя о-антыфонаў